З дзіркай (дзіркамі). Дзіравае вядро. Дзіравая лодка. □ Галубы ў старым, дзіравым кошыку, падвязаным пад лацінай, выседзелі галубянят.Брыль.// Зношаны да дзірак, парваны (пра адзенне, яго часткі). Дзіравая кашуля. □ Дзіравую кішэню ніколі не напоўніш.Прыказка.
•••
Дзіравая барадагл. барада.
Дзіравая галавагл. галава.
Дзіравая памяцьгл. памяць.
Дзіравыя рукігл. рука.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкі́даць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Прыкрыць, накідаўшы зверху чаго‑н. Муж узяў мяшок.., прыкідаў сенам і заклаў зверху кулямі.Галавач.[Бацька:] — Я .. [куфэрак] анучамі прыкідаў ды старым рыззём.Чарнышэвіч.
2. Адкідаючы, наблізіць да чаго‑н. Прыкідаць снег да плота.
прыкіда́ць, ‑а́ю, ‑а́еш, ‑а́е.
1.Незак.да прыкі́даць.
2.Незак.да прыкінуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ста́рыць, ‑рыць; незак., каго-што.
Рабіць больш старым, падобным да старога. Гаспадар хаты — нізкі ростам, хударлявы, з паголенай барадой, але пышнымі рудаватымі вусамі. Вусы гэтыя, аднак, не старылі, а, наадварот, маладзілі яго.Шамякін.[Сівыя пасмы], як ні дзіўна, зусім не старылі нашага калегу, а надавалі яму выгляд чалавека маладога.Нядзведскі.Сур’ёзнасць старыць малады твар.Калюга.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дэклама́тар, ‑а, м.
1. Той, хто выступае з дэкламацыяй. Юны харыст стаў заўзятым дэкламатарам, выступаў з чытаннем вершаў беларускіх паэтаў.«Полымя».Хор хлопцаў спаборнічаў з дзявочым хорам. Іх перапынілі дэкламатары.Мальдзіс.
2. Зборнік твораў для дэкламавання. Вычытаў у старым рускім дэкламатары прозвішча рускага паэта «П. Мінскій». І ахрысціў сябе больш арыгінальна: Усяслаў Барвінец.Таўлай.
[Лац. declamator.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пашчапа́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад пашчапаць.
2.узнач.прым. Расколаты на часткі, на шчэпкі. Пад сцяной хлеўчука святлеў ладны штабялёк нарыхтаваных — нарэзаных і пашчапаных — дроў.Быкаў.// З трэшчынамі, расколінамі. Відаць .. шэрая яловая кара, прыціснутая старым пашчапаным карытам.Пташнікаў.З гарышча старэнькай, з забітымі вокнамі і пашчапанымі дзвярыма хаты біў кулямёт.Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
састарэ́ць, ‑эю, ‑эеш, ‑эе; зак.
Зрабіцца, стаць старым. Падышоў тады да броду, Буры цар, доўгабароды, Глянуў у ваду: — Не бачу, Пэўна, састарэў, няйначай.Вітка.Пражыў інжынер жыццё, састарэў, а чаго ён дасягнуў?Шыцік.//Разм. Стаць непрыгодным для чаго‑н. (аб прадметах). [Міхал:] — Але што рабіць цяпер? Пакуль база будзе створана, гэтыя машыны састарэюць ужо.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ме́чыкі ’цюльпаны’ (паст., Сл. ПЗБ), драг.мэ́чыке ’гладыёлусы’ (Лучыц-Федарэц), відаць, з польск.mieczyk ’тс’, як і чэш.mečík, серб.-харв.ма̏ч, mačika, mečiką, mačȋc, mačinac, ’тс’, mačac ’стальнік, Ononis spinosa’ славен.mȅč ’гладыёлус’, mečíka ’касач’, — усе першапачаткова з’яўляюцца старым перакладам з лац.gladiolus ’невялікі меч’ > ’мечавідны ліст’ < gladius ’меч’ паводле падабенства лістоў да мяча.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Мача́рына (ашм.) ’крынічнае месца’, слаўг.мачарня ’тс’ (Яшк.), рус.арл.мочари́на ’нізкае, балоцістае месца’, укр.мочар(а), польск.moczar, чэш.močár, močařisko, močál, славац.močiar, славен.močvára, серб.-харв.мо̏чвар, чарнаг.мочалина, балг.мо́чу́р, мучу́р, радопск.моча́ра. Прасл.močarь, močara < mokʼ‑er‑о, mokʼ‑er‑a з вельмі старым суфіксам ‑er‑ (Махэк₂, 371). Да мачы́ць, мокры (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́мсаць ’комкаць’ (ТС). Да комкаць] (гл.). Укр.кімса ’кусок’, рус.комсать ’рэзаць, крэмзаць; хутка есці’, комса ’кусок’, польск.komsać ’хутка есці’. Паралелі маюць надзейны паўднёваславянскі адпаведнік: серб.-харв.кдмсати ’прагна есці’. Прасл.komsati (не konvbsati, бо апошні ператварыўся б у *komxati) адпавядае старым інтэнсіўным дзеясловам на ‑sati (гл. SP, 1, 51–52). Параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 180.