службовая або судовая пасада (засядацель, прысудак лаўнік). У Стараж. Рыме асэсарам называлі засядацеля. Пазней у некаторых краінах Еўропы асэсарамі былі асобы, якія займалі суд. і адм. пасады. У ВКЛ і Польшчы з сярэдзіны 15 да 18 ст. Асэсары з’яўляліся засядацелямі земскага, вечавога, асэсарскага і інш. судоў. Асэсарскі суд, напрыклад, разглядаў апеляцыі мясц. судоў. Асэсар займаўся і справамі адм. кіравання.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
шэры́ф1, ‑а, м.
Службовая асоба ў графствах Англіі, у ЗША і Ірландыі, якая мае адміністрацыйныя і судовыя паўнамоцтвы.
[Англ. sheriff.]
шэры́ф2, ‑а, м.
Ганаровае званне мусульманіна, які быццам бы вядзе сваё паходжанне ад Магамета.
[Арабск. sâfīf.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВО́ЙСКІ,
службовая асоба ў Польшчы (з 13 ст.) і ВКЛ (з 16 ст.). У час войнаў, калі шляхта з паспалітым рушэннем пакідала маёнткі, наглядаў за парадкам у павеце і апекаваў тых, хто застаўся ў маёнтках. У Польшчы войскія былі гродскія і земскія, у ВКЛ толькі земскія (адзін на павет), якія падпарадкоўваліся старосту павятовага горада. Пасада войскага ў ВКЛ была дыгнітарскай (прыдворнай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАТА́РЫУС (ад лац. notarius пісар, сакратар),
службовая асоба, якая ажыццяўляе натарыяльныя дзеянні (гл.Натарыят). На Беларусі існуюць Н. прыватныя і дзяржаўныя. У адпаведнасці з заканадаўствам на пасаду Н. назначаюцца грамадзяне краіны, якія маюць вышэйшую юрыд. адукацыю і прайшлі адпаведную стажыроўку ў дзярж. натарыяльнай канторы або ў Н., які займаецца прыватнай практыкай, вытрымалі кваліфікацыйны экзамен і атрымалі ліцэнзію на права натарыяльнай дзейнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
цэ́нзар
(лац. censor)
1) службовая асоба ў Стараж. Рыме, якая сачыла за паступленнем падаткаў, перыядычна праводзіла перапісы маёмасці;
2) службовая асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру 1.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кватар’е́р, ‑а, м.
Службовая асоба ў вайсковых часцях, якая пасылаецца ўперад пры перамяшчэнні войска для падрыхтоўкі кватэр, выбару бівакоў. Ля першых хат Барысава сустрэлі кватар’еры, якіх ён пасылаў наперад, і паведамілі, дзе размяшчаць людзей.Дудо.
[Ням. Quartierherr.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папячы́цель, ‑я, м.
1. Той, хто ажыццяўляе папячыцельства (у 1 знач.) над кім‑н.
2. У дарэвалюцыйны час — службовая асоба, якая кіравала некаторымі ўстановамі. Пры стале на ўслоне сядзіць папячыцель вучэбнай акругі сенатар Павасільцаў.Ліс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэферэ́нт, ‑а, М ‑нце, м.
1. Асоба, якая складае або чытае дзе‑н. рэферат.
2.Службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях. — Кацар быў спецыяліст, светлая галава, найлепшы рэферэнт па эканоміцы.Шамякін.
[Ад лац. referens, referentis — паведамляючы.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)