кары́ць 1, кару, корыш, корыць; незак., каго.
Разм. Папракаць каго‑н., сварыцца на каго‑н. Кажа ціха гаспадыня: — Што карыць яго дарма? Ад дабра свой дом не кіне, Добра ведаю сама. Колас. І [Борка] двойку атрымаў таксама. А ўвечары ізноў карыла мама. Корбан.
кары́ць 2, кару, корыш, корыць; незак., што.
Абчышчаць дрэва ад кары; акорваць. Карыць бярвенне. Карыць пні.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
патраві́ць, ‑траўлю, ‑травіш, ‑травіць; зак., што.
Знішчыць, папсаваць траву, пасевы і пад.; зрабіць патраву. А застануцца там два шнуркі дзядзькавай сенажаці, дык іх патравяць, патопчуць коні. Колас. Не прайшло двух тыдняў, як Ліпніцкі прыляцеў у Сячанку сварыцца, што вясковыя коні атаву патравілі ля рэчкі. Чарот. За тыя дні я патравіў каровамі многа пасеваў, нарабіў не раз шкоды. Дамашэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Мумрыта́ць, драг. мумрыта́ты ’мямліць’ (Клім.). Роднаснымі да яго Клімчук (ЛП, 16) лічыць серб.-харв. му̀млати, му̀мљати, мр̀мљати ’мармытаць’, балг. мъ́мря ’дакараць, сварыцца’. Да мумрыць (гл.). Утворана ад назоўніка з суфіксам ‑otъ. Гл. таксама му́мрыць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Муры́жыць ’церці’, ’няўмела вастрыць’, ’сварыцца, грызці’ (Юрч.), ’цягаць туды-сюды’ (Бяльк.). Рус. пенз., ленінгр. муры́жить ’нудна лаяць’, муры́сать ’мучыць, тузаючы, торгаючы’, варон. мура́жить ’лаяць’, кастр. мурзова́ть ’даводзіць каго-небудзь гульнёй да стомы’, перм. мурлы́жить ’здзекавацца’. Няясна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
gniewać się
незак.
1. o co, na kogo злаваць, злавацца, гневацца, сердаваць;
2. разм. сварыцца
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ *Пад’елды́кваць, подʼелдыкваць, подболдыкваць, подвал- дыкнуць ’падтакаць, падбіваць, падбухторваць’ (ТС), падʼіл‑ дыкнуць ’тс’ (Сл. ПЗБ). Рус. подъелдыкивать, подталдыкивать ’тс’, елдёжить ’сварыцца’. Мяркуючы па мноству фанетычных варыянтаў, гукапераймальнае, якое адлюстроўвае няяснае барматанне. Гродз. падгалдыкнуць (Сцяшк. Сл.), мабыць, дадаткова зазнала ўплыў дзеяслова галдзець.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
jaw
[dʒɔ]
1.
n.
1) скі́віца f.
2) Sl. плёткі pl., разьвя́зная гу́тарка
2.
v.
1) плятка́рыць
2) прабіра́ць каго́, свары́цца на каго́
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
заве́сціся, -вяду́ся, -вядзе́шся, -вядзе́цца; -вядзёмся, -ведзяце́ся, -вяду́цца; -вядзі́ся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць вадзіцца, зрабіцца наяўным.
Завялося знаёмства.
Грошы завяліся.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Узнікнуць, распладзіцца.
У садзе завяліся шкоднікі.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пачаць дзейнічаць, будучы заведзеным (гл. завесці ў 7 знач.).
Гадзіннік завёўся.
Матор не завёўся.
4. Пачаць спрэчку, бойку і пад. з кім-н. (разм.).
З. сварыцца з кім-н. Ужо завёўся на паўдня (перан.: гаварыць надта доўга і бесперастанку).
|| незак. заво́дзіцца, -во́джуся, -во́дзішся, -во́дзіцца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
Правава́цца ’судзіцца, мець цяжбу’ (Нас.; віл., Сл. ПЗБ), ’спрачацца, сварыцца’ (Сл. ПЗБ, Сцяшк. Сл.), ’апраўдвацца’ (Шат.), правува́ты ’крыўдзіцца’ (Сл. Брэс.), ст.-бел. правоватися ’кіравацца прававымі нормамі, судзіць па закону’ (Ст.-бел. лексікон). Да пра́ва (гл.); першапачаткова ’дамагацца права’. Сюды ж прасова́ць ’кіраваць’ (ТС).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ла́яцца, лаюся, лаешся, лаецца; заг. лайся; незак.
1. Гаварыць грубыя, абразлівыя, лаянкавыя словы. Лаяцца апошнімі словамі. □ — Каб цябе гром! Злыдзень бязногі! — лаяўся Ёсіп, выціраючы рукавіцай крысо ватоўкі. Дуброўскі.
2. з кім і без дап. Зневажаць адзін аднаго грубымі абразлівымі словамі; сварыцца. — Закаханыя лаюцца — толькі мілуюцца, — паспрабаваў пажартаваць Алег. Шыцік. Антось.. два дні з Ганнай лаяўся, а на трэці — ужо хацеў падаваць на яе ў суд. Скрыпка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)