1.(дать в пользование что-л., дать возможность обладания) даць; адда́ць; уступі́ць;
2.(дать возможность сделать что-л., распорядиться чем-л.) даць (магчы́масць, пра́ва, дазво́л і да таго́ падо́бнае); пакі́нуць; дазво́ліць; см.предоставля́ть;
предоста́вить самому́ себе́ дазво́ліць (даць магчы́масць) дзе́йнічаць самасто́йна; (перестать заботиться, бросить на произвол судьбы) пакі́нуць на само́га сябе́, пакі́нуць на во́лю лёсу;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
летуце́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які любіць летуцець (летуценіць), мае схільнасць да летуцення. [Маці] была вельмі прыгожая тады, нейкая летуценная і ціхая.Быкаў.// Які выражае схільнасць да летуцення. Твар .. [Васілісы] расчулены, на вуснах блукае летуценная ўсмешка.Васілевіч.Я ўпершыню пачула голас Натапчыка — мяккі, летуценны.Савіцкі.// Звязаны з летуценнем, летуценнямі. Усеваладу хочацца хоць трошкі памарыць. У летуценным задуменні хоць трошкі усміхнуцца самому сабе.Скрыган.
2. Створаны ўяўленнем, марай; фантастычны. Будзе ў нас хлеб, шчасце ў хаты паселіцца. Шчасця замнога, Дужа замнога, Не летуценнага шчасця — зямнога.Калачынскі.Так блізка ўсё! Але па кладцы, Па мосціку самотным, летуценным Ракі не перайсці, не перабрацца У родны дом, што прагне вызвалення.Вітка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́сыць, прысл.
1. Столькі, колькі патрэбна; дастаткова, даволі. Чаго жадаць яшчэ? Чаго хацець? Ёсць хлеба досыць.З. Астапенка.[Віктар] мае досыць цвёрдасці, каб выканаць самому ўскладзены на яго партыяй абавязак.Зарэцкі./безас.узнач.вык.У нас усяго досыць.//безас.узнач.вык. Выражае загад, патрабаванне спыніць што‑н. Трэба растапіць абавязкова Мёртвы лёд халоднае вайны. Хай грыміць над светам наша слова: — Досыць трэсці бомбамі, паны!Смагаровіч.— Хлопцы, досыць спаць!Нікановіч.
2.(успалучэннізпрым.абопрысл.). Значна, у значнай ступені, даволі. Вёска была досыць вялікая, цягнулася ў адну лінію.Колас.Пасля жахлівага выбуху толавага зараду Антон Сафронавіч трохі недачуваў і з гэтай прычыны гаварыў досыць гучна.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чу́ты, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад чуць 1 (у 1 знач.).
2.узнач.прым. Які ўжо быў пачуты; вядомы. Кожнаму хацелася сказаць, што ён ведаў, і самому пачуць нешта яшчэ новае, нячутае, а можа і чутае, але расказанае нанава, з новымі падрабязнасцямі і меркаваннямі.Крапіва.
3.узнач.наз.чу́тае, ‑ага, н. Тое, што хто‑н. дзе‑н. чуў, пачуў. Едучы ў тралейбусе, Валя зноў у думках перабрала чутае і ўбачанае ў Шарупічаў.Карпаў.Кручынін заўсёды згушчаў фарбы, перабольшваў і завастраў чутае так, што часам цяжка было зразумець, дзе канчаецца праўда і пачынаецца выдумка.С. Александровіч.
•••
Дай бог чутае бачыцьгл. даць.
Каб жа чутае бачыцьгл. бачыць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
In caelum exspuis
Пляваць у неба (г. зн. ставіць сябе пад небяспеку быць самому ж апляваным).
Плевать в небо (т. е. подвергать себя опасности быть самому же оплёванным).
бел. Не плюй супраць ветру. Проці вады не паплывеш. Не плюй у вадзіцу, бо давядзецца напіцца. Не плюй у калодзезь: згадзіцца вады напіцца. Не плюй проці ветру ‒ усе пырскі будуць твае.
рус. Кверху плевать ‒ свою бороду заплевать. Выше носа плюнешь, себя запачкаешь. Вверх не плюй: себя пожалей. Плевать против ветра.
фр. Qui crache en l’air reçoit le crachat sur soi (Кто плюёт в воздух, получает плевок на себя).
англ. Don’t foul the well, you may need its waters (He плюй в колодец: пригодится воды напиться).
нем. Spucke nicht nach oben, du ziehst den Kürzeren (Не плюй вверх, останешься в проигрыше).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
Fléischn -(e)s
1) мя́са
2) мя́каць (пладоў)
3) плоць, це́ла;
ins ~ schíeßen* наліва́цца (сокам);
fáules ~ trágen*жарт. біць бі́бікі;
◊
álles ~ auf Érden усё жыво́е на зямлі́;
Ménschen von ~ und Blut жывы́я лю́дзі;
~ vom ~ плоць ад пло́ці;
sich (D) ins éigene ~ béißen* нашко́дзіць само́му сабе́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
паспрабава́ць, ‑бу́ю, ‑бу́еш, ‑бу́е; зак.
1.што, чаго і зінф. Тое, што і папрабаваць. Паспрабуйце на язык [соль], калі не верыце — прапанаваў шафёр. — Я не хлушу!Кулакоўскі.Шмат вёсак і гаспадароў абышоў Пракоп, але прыпынку ўсё не знаходзілася. Прыходзілася паспрабаваць і жабрацкага і батрацкага хлеба.Колас.[Толік] сеў у кабіну, каб паспрабаваць машыну самому, і завёў матор.Ракітны.Вечарам, прылёгшы на канапцы, Міця паспрабаваў чытаць.Навуменка.[Лях:] — Сёння і шчупак павінен браць. Можна будзе на жыўца паспрабаваць.Лобан.
2.заг.паспрабу́й(це). Разм. Ужываецца як пагроза або перасцярога. — Толькі паспрабуй даць згоду, тады і дадому не прыходзь! — папярэдзіла яна мужа.Паслядовіч.— Толькі рот паспрабуй раскрыць, не ўбачыш болей ты свету.Лынькоў.
•••
Паспрабаваць шчасця — пачаць якую‑н. справу з надзеяй на поспех.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пу́ста,
1.Прысл.да пусты.
2.безас.узнач.вык. Нічога няма, нічым не запоўнена. І вось пры частаванні зусім нечакана цукерак на ўсіх не хапіла, якраз не хапіла самому Сашку. Апошняму ён даў Толю, а потым, калі яшчэ раз усадзіў руку ў кішэню зрэбных портачак — там было пуста.Брыль.Хоць амаль што пуста ў чамадане, Лепш дарогі, чым дадому.Макаль.// Нікога няма, бязлюдна. Па вуліцы было пуста і бязлюдна.Кулакоўскі.Пуста і холадна цяпер там [на полі], вербы атрасаюць апошняе лісце, сцюдзёны вецер вее ад ракі.Чарнышэвіч.
3.безас.узнач.вык. Пра пачуццё адзіноты або душэўнай пустаты. Туравец устаў, адчуваючы, што ў грудзях стала адразу пуста.Мележ.
•••
Каб табе (яму, ёй, вам, ім) пуста былогл. быць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стано́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які выражае адабрэнне. Станоўчы водзыў. Станоўчая характарыстыка.// Які выражае згоду. Станоўчы адказ.
2. Які мае дадатныя ўласцівасці, якасці; які заслугоўвае адабрэння. Станоўчы прыклад. Станоўчыя вынікі. □ Граматыка В. А. Тарашкевіча адыграла станоўчую ролю ў пашырэнні пачатковых ведаў па роднай мове і доўгі час служыла падставай для ўкладальнікаў пазнейшых школьных граматык.Суднік.Моўныя з’явы запазычваюцца ў выніку ўзрастаючых патрабаванняў да мовы, што з’яўляецца станоўчым фактам прагрэсіўнага развіцця.Жураўскі.
3. Які характарызуецца дадатнымі якасцямі. Станоўчы вобраз аповесці. □ Сам Лукаш быў чалавек станоўчы. Не курыў, піў у меру і пры выпадку.Чарнышэвіч.Пры ўсіх сваіх недахопах Рыгор Карпавіч меў адну вельмі станоўчую рысу: ніколі не хлусіў самому сабе, заўсёды дашукваўся прычыны сваіх паводзін.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аддзяліць (перагародкай, плотам і пад.) што‑н. ад чаго‑н. Гаспадыня зачыніла дзверы і быццам адгарадзіла пакой ад усяго астатняга свету.Савіцкі.// Аддзяліць, з’яўляючыся перагародкай, перашкодай. Тут [на месцы, дзе балота злучалася з ручвом раўчука] павінна была вырасці высокая і моцная грэбля, якая адгародзіць балотца ад раўчука.Якімовіч.//перан. Абараніць засцерагчы ад чаго‑н. небяспечнага або непрыемнага. Да радаснага адчування ашчаслівіць і.. «адгарадзіць .. [Славу] ад усялякіх злых намераў» далучалася пачуццё патрэбы самому збыць з свае галавы ўсё гэта, ачысціцца ад усялякіх слядоў мінулага.Чорны.[Малашанка:] — Ты што ж... хочаш, каб я ад імя абкома адгарадзіў цябе ад крытыкі камуністаў?Шамякін.//перан. Пазбавіць сувязі з кім‑, чым‑н.; адасобіць. У той дзень Манцэвічу пачало здавацца, што яго адгарадзілі ад усяго свету.Адамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)