ма́каві́шча Месца, дзе рос мак Pepaver (Слаўг.). Тое ж ма́кавішча (Сал.), ма́чнік, макаўё, ма́ка́ўе (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Льні́шча, льня́нішча, льня́нішчо, льля́нішча ’поле, на якім рос лён’ (ТСБМ, Сцяшк., Бяльк.; стаўбц., Жыв. сл., ст.-дар., Сл. ПЗБ), льні́ска, льні́ско ’льнянішча’ (івац., Жыв. сл.; ваўкав., пруж., беласт., Сл. ПЗБ), ’сцелішча’, ’сена з рэшткамі льну, скошанае на полі пасля ўборкі льну’ (ваўкав., карэліц.), віл., ігн., даўг. льня́ніско ’льнянішча’ (Сл. ПЗБ). Да прасл. lьn‑išče, больш позняе зах.-слав. і lьn‑isko ’тс’. Да лён (гл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко (Афікс. наз., 159).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

о́ўсянішча Поле, дзе рос авёс (Стол.). Тое ж оўсішча (Жытк., Слаўг., Хойн.).

в. Оўсішча Сен. (Касп.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

санцо́вішча Поле, дзе рос сланечнік Helianthus annus (Слаўг.). Тое ж сончышча, санцоўе, санцэвішча, санцаві́шча, санчаві́нне (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

нешчаслі́вы, ‑ая, ‑ае.

1. Які прыносіць няшчасце, гора; поўны няшчасця. Нешчаслівы дзень. □ Нямала Бачыў ён [дуб] пакут, Як рос на панскім полі; Спяваў пад ім прыгонны люд Аб нешчаслівай долі. Броўка.

2. Такі, якому не дадзена шчасця, радасці; няшчасны. Без маткі нешчаслівыя дзеткі. Прыказка.

3. Які не прынёс або не прыносіць удачы. Нешчаслівы латарэйны білет.

4. Такі, якому не спрыяе поспех, шчасце. Нешчаслівы сапернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прагрэ́цца, ‑грэюся, ‑грэешся, ‑грэецца; зак.

Поўнасцю пагрэцца. Стоячы на ўзгорку, дзе зямля ўжо падсохла, прагрэлася і рунь па-вясноваму зазелянела, Іван Васільевіч па жартаўлівых рэпліках, па іншых дробязях, па тым, напрыклад, як прыкурвалі, як смяяліся, адчуў: раптам змяніліся адносіны да яго гэтых двух саўгасных кіраўнікоў. Шамякін. Лес ужо добра прагрэўся сонцам, ад сасняка, які рос недалёка, патыхала цёплай смалой і багуном. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адме́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Не такі, як усе; своеасаблівы, адметны. Як і штогод, для кожнага чалавека вясна прынесла нешта новае, адменнае, непаўторнае. Хадкевіч. — Форма! — весела выкрыкваў .. [Пракоп], падаючы гэтаму слову адменны, аднаму яму зразумелы сэнс. Вітка.

2. Самы лепшы, надзвычайны. Адменных вуліц, плошчаў тут нямала, І кветнікаў, і вечна свежых рос. Панчанка. Боцікі і сапраўды былі адменныя — новенькія, бліскучыя, на высокіх абцасах. Курто.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

склада́насць, ‑і, ж.

1. Уласцівасць складанага (у 2–5 знач.). Я свет угледзеў там [над Нёманам], Пазнаў складанасць гам яго і тонаў. Колас. Праз два дні Міхась зразумеў, што ўся складанасць яго становішча прыдумана ім самім. Шахавец.

2. толькі мн. (склада́насці, ‑ей). Тое, што патрабуе вялікіх намаганняў; цяжкасці. У барацьбе са стыхіяй прыроды, з рознымі іншымі цяжкасцямі і складанасцямі рос і загартоўваўся калектыў шахцёраў. Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гляда́ч, гледача, м.

1. Той, хто глядзіць што‑н., назірае, сочыць за чым‑н. Спрактыкаванае вока старонняга гледача заўважыла, як шпарка рос гэты калгасны пасёлак. Колас.

2. Той, хто глядзіць спектакль, фільм і інш. віды мастацтва на сцэне. Праз хвіліну, не болей, Рыгорава постаць знікла ў натоўпе шумлівых гледачоў, што густою сцяною адрэзалі сцэну ад залы. Гартны. / у знач. зб. Фільм «Канстанцін Заслонаў» заваяваў любоў гледача. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

уто́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; незак.

1. Спец. Выконваць другую партыю ў спевах або на музычным інструменце; тураваць. Забыўшыся па стомленасць, Леванок пачынаў уторыць Мар’яне, і два галасы, пераплятаючыся, напаўнялі пакой любімай мелодыяй... Стаховіч.

2. каму-чаму. Паўтараць якія‑н. гукі. Раскоцістым рэхам уторыць Машынам суседні лясок. Колас. Зямля па шчырасці аддорыць За шчодрасць жыхара нябёс: Зірні, як промню ліст уторыць Суладнай музыкаю рос! Гаўрусёў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)