БЕ́ЛАЕ ВО́ЗЕРА,

у Беларусі, у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобл., у бас. р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Пл. 0,22 км², даўж. 750 м, найб. шыр. 350 м. Пл. вадазбору 2,5 км². Схілы катлавіны выш. 11—13 м. Уваходзіць у склад зоны адпачынку Езярышча.

т. 2, с. 385

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСІ́ПАВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 5 км на ПдЗ ад г. Вілейка, 100 км ад Мінска, 3,5 км ад чыг. ст. Чырвоны Беражок. 424 ж., 168 двароў (1994). Сярэдняя школа, б-ка, клуб, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 31

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЭ́ЛАВЭР (Delaware),

заліў Атлантычнага ак., каля берагоў ЗША. Даўж. 80 км, шыр. ўваходу 18,5 км, у сярэдняй ч. каля 40 км. Замярзае ў суровыя зімы. Па дне заліва пракладзены суднаходны канал (глыб. 11,8 м) да вусця р. Дэлавэр, у раёне якога размяшчаюцца гарады Філадэльфія, Чэстэр і інш.

т. 6, с. 340

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПАЛА́НА,

пасёлак гар. тыпу, цэнтр (з 1930) Каракскай аўт. акругі ў Расіі, на З п-ва Камчатка, на р. Палана, за 8 км ад яе ўпадзення ў Ахоцкае мора. Вядомы з 1876. 4,1 тыс. ж. (1993). Рыбная прам-сць. Краязн. музей. У раёне здабыча бурага вугалю.

т. 11, с. 535

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПОРТ-ЖАНТЫ́ЛЬ (Port Gentil),

горад у Габоне. Адм. ц. правінцыі Прыморскае Агаве. Каля 180 тыс. ж. (2000). Асн. марскі порт краіны (гал. ч. вываз нафты і драўніны). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: нафтаперапр., дрэваапр. (лесапільная, фанерная), харч., суднабудаўнічая. У раёне П.-Ж. здабыча нафты і прыроднага газу.

т. 12, с. 513

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

пашкумата́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм. Парваць на шматкі. Па небе плылі белыя хмаркі, як бы хто пашкуматаў марлю і пусціў яе ў паветра. Броўка. / у безас. ужыв. Жывога сома не бачылі — яго зачапіла лопасцю вінта і пашкуматала... Сачанка. // перан. Нанесці пашкоджанні, страты. Па горадзе хадзілі чуткі, што недзе ў Суражскім раёне партызаны напалі на калону немцаў і моцна пашкуматалі яе. Новікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

стра́шна,

1. Прысл. да страшны.

2. безас. у знач. вык. Пра пачуццё страху, якое зведаў, зазнаў хто‑н. Мне страшна, але іду. Колас. Гвардыян раптам адчуў, што сапраўды яму страшна. Зарэцкі. / з інф. Вось як нялёгка дараваць Табе віну маю старую! І страшна мне сябе спытаць: «А сам сабе я ці дарую?» Гілевіч. Страшна падумаць, што магло б быць, каб эпідэмія разгулялася ў раёне. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАБО́ВІЧЫ,

вёска ў Беларусі, у Гомельскім раёне, на р. Уза. Цэнтр сельсавета і калектыўнай долевай гаспадаркі «Бабовіцкая». За 31 км на Пд ад Гомеля, 15 км ад чыг. ст. Прыбар. 1510 ж., 582 двары (1995). Перапамповачная станцыя нафтаправода «Дружба». Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, аддз. сувязі.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАБРО́ВА,

вёска ў Беларусі, у Лепельскім раёне Віцебскай вобласці. Цэнтр сельсавета і саўгаса «Баброва». За 28 км на ПнУ ад Лепеля, 87 км ад Віцебска, на шашы Лепель—Віцебск. 423 ж., 143 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызанаў.

т. 2, с. 183

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАКУНЫ́ 1-я,

вёска ў Беларусі, у Пружанскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 22 км на ПдУ ад Пружан, 85 км ад Брэста, 11 км ад чыг. ст. Аранчыцы. 374 ж., 132 двары (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.

т. 2, с. 235

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)