дра́га, -і, ДМ дра́зе, мн. -і, драг, ж.

1. Плывучая землечарпальная машына, прызначаная для здабычы карысных выкапняў з дна вадаёма, а таксама для паглыблення дна рэк, азёр і пад.

2. Прылада для здабывання жывёл і раслін, што жывуць на дне вадаёмаў.

|| прым. дра́жны, -ая, -ае (спец.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ко́лас, а; мн. каласы, ‑оў; м.

1. Суквецце большасці злакаў і некаторых іншых раслін, у якіх кветкі не маюць кветаножак і размяшчаюцца ўздоўж канца сцябла. Колас жыта.

2. Суквецце з пладамі, насеннем гэтых раслін. Налітыя сокам каласы схіліліся долу. Чарнышэвіч. / у знач. зб. Жыта шуміць ядраным коласам. Гурло.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ліст¹, -а́ і -у, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў і (разм.) лі́сці, -яў, м.

1. -а́. Орган паветранага жыўлення і газаабмену раслін у выглядзе тонкай, звычайна зялёнай пласцінкі на чаранку.

Кляновы л.

2. -у, у знач. зб. Лісце.

Лаўровы л.

Лістам слацца (разм., неадабр.) — лісліва дагаджаць.

|| памянш. лісто́к, -тка́, мн. -ткі́; -тко́ў, м. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

плодаагаро́дніцтва, а, н.

Вырошчванне агародніны, ягад, як галіна сельскай гаспадаркі. Займацца плодаагародніцтвам. // Галіна навукі, якая вывучае пытанні развядзення агародніны і пладова-ягадных раслін. Тэхнікум плодаагародніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ЛЕГГЕМАГЛАБІ́Н, легаглабін,

складаны бялок — гемапратэід. Гем малекулы Л. сінтэзуюцца клубеньчыкавымі бактэрыямі, што жывуць у сімбіёзе з бабовымі раслінамі, а бялковая частка (глабін) — клеткамі раслін. Надае чырв. афарбоўку каранёвым клубеньчыкам бабовых раслін, якія актыўна фіксуюць атмасферны азот.

т. 9, с. 182

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АДКРЫ́ТЫ ГРУНТ,

зямельныя ўчасткі без укрыццяў для вырошчвання агародніны або дэкар. раслін. У адкрытым грунце насенне холадаўстойлівых раслінсям. парасонавых, крыжакветных, а таксама буракоў, салаты, шпінату, гароху) высяваюць ранняй вясной, як толькі паспее глеба, пры сярэднясутачнай т-ры 1—5 °C, насенне цеплалюбівых раслінсям. гарбузовых, паслёнавых, а таксама фасолі, кукурузы) — пры т-ры 10—15 °C; расаду высаджваюць пры сярэднясутачнай т-ры адпаведна 5—10 і 15 °C, пасля заканчэння веснавых замаразкаў. На Беларусі ў адкрытым грунце вырошчваюць каля 98% агародніны і кветак. Гл. таксама Ахаваны грунт.

т. 1, с. 111

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВО́ДНАЯ КУЛЬТУ́РА,

спосаб вырошчвання раслін на водных растворах пажыўных рэчываў. Упершыню прапанаваў англ. вучоны Дж.​Вудвард (1699). Дэталёвая распрацоўка пачалася з сярэдзіны 19 ст. У Расіі водную культуру выкарыстаў К.​А.​Ціміразеў (1872). Асяроддзе — раствор пажыўных сумесей на дыстыляванай вадзе. Выкарыстоўваецца ў даследаваннях жыўлення, росту і развіцця раслін, а таксама ў вытв. умовах (гл. Гідрапоніка). У воднай культуры рэгулююцца аб’ём, састаў, канцэнтрацыя, асматычны ціск, рэакцыя і інш. ўласцівасці пажыўнага раствору. Метад воднай культуры даў магчымасць устанавіць элементы, неабходныя для жыўлення і развіцця раслін, высветліць ролю мікраэлементаў у жыцці раслін. Ва ўмовах воднай культуры добра развіваюцца ўсе с.-г. расліны. Асобныя даследчыкі пашыраюць паняцце воднай культуры на прамысл. аквакультуру.

т. 4, с. 251

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

эпідэ́рміс, а, м.

Спец.

1. Знешні, паверхневы слой скуры жывёл і чалавека, які складаецца з эпітэлію.

2. Покрыўная тканка лісця, сцябла, кораня і іншых органаў раслін.

[Ад грэч. epi — на, над і dérma — скура.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ПОЛІКАРПІ́ЧНЫЯ РАСЛІ́НЫ,

расліны, якія шматразова цвітуць і пладаносяць на працягу жыцця. Да П.р. належаць усе голанасенныя і большасць пакрытанасенных раслін. У флоры Беларусі П.р. — усе дрэвы і кусты, а таксама большасць травяністых шматгадовых раслін. Гл. таксама Монакарпічныя расліны.

т. 12, с. 474

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ма́тачнік, а, м.

1. Вялікая ячэя ў сотах, у якой выводзіцца пчаліная матка. // Скрыначка, прызначаная для адсадкі пчалінай маткі пры раенні.

2. Памяшканне для матак якога‑н. віду свойскай жывёлы. Матачнік для трусоў.

3. Спец. Расліна, якая выкарыстоўваецца для вырошчвання новых раслін.

4. Спец. Участак, дзе растуць насеннікі або саджанцы якіх‑н. раслін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)