лангу́ст, -а, мн. -ы, -аў, м.

Ядомы марскі рак з цвёрдым панцырам, без клюшняў, з доўгімі вусікамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

планёрка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).

Кароткая вытворчая нарада па абмеркаванні плана работы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скарава́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Каструля з герметычнай накрыўкай для хуткага прыгатавання ежы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крэве́тка

(фр. crevette)

невялікі ядомы марскі рак атрада дзесяціногіх (дэкаподаў).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

контррэвалюцыяне́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Удзельнік, прыхільнік контррэвалюцыі.

|| ж. контррэвалюцыяне́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абі́ркі, -рак.

Лушпінне, шалупінне і інш. адходы пасля ачысткі, абабірання бульбы, пладоў і пад., адкіды ад чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пама́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.

Папраўленае месца ў напісаным тэксце.

Пісаць трэба без памарак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Краб ’дзесяціногі кароткахвосты рак, пераважна марскі’ (ТСБМ). Запазычана праз рус. краб з гал. krab (Фасмер, 2, 362).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

рачо́к, ‑чка, м.

1. Памянш. да рак ​1; невялікі рак ​1.

2. звычайна мн. (рачкі́, ‑оў). Агульная назва групы дробных беспазваночных жывёл з класа ракападобных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гро́зны в разн. знач. гро́зный;

~нае пісьмо́ — гро́зное письмо́;

~ная сі́ла — гро́зная си́ла;

г. муж — гро́зный муж;

◊ г. (гро́зен) рак, ды во́чы зза́ду — посл. гро́зен рак, да глаза́ сза́ди

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)