вы... дзеяслоўная прыстаўка.
Азначае:
1) вычарпальнасць дзеяння, дасягненне чаго-н., напр.: вывучыць, вызначыць;
2) рух знутры, сярэдзіны чаго-н., напр.: выбегчы, выехаць;
3) з часціцай -цца — поўную вычарпальнасць дзеяння, задаволенасць дзеяннем, напр.: вылежацца, выспацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
аба... (гл. а...¹), прыстаўка.
Ужыв.:
1) перад словам, якое пачынаецца збегам зычных: абабраць, абагнаць, абазначыць;
2) перад зычнымі «б», «п» з наступным апострафам (’), а ў некаторых выпадках і без яго: абаб’ю, абап’ю, абабіць, абаперціся.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ня..., прыстаўка (гл. не...).
Ужываецца замест «не...» ў тых выпадках, калі націск падае на першы пасля прыстаўкі склад, напрыклад: нядобры, няшчасце, нялёгкі, нядужы, няўдзячны, нясвежы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэ-
(лац. re-)
прыстаўка, якая абазначае аднаўленне або паўторнасць дзеяння, часам процілеглае дзеянне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
перад..., прыстаўка.
1. Ужыв. пры ўтварэнні назоўнікаў і азначае: спераду чаго-н., напр.: перадгор’е, перадсэрдзе, перадгісторыя, перадумова.
2. Ужыв. пры ўтварэнні прыметнікаў і азначае: раней (у часе або прасторы) чаго-н., напр.: пераднавальнічны, перадпасяўны, перадынфарктны, пераднаціскны.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
МІКРА... (ад грэч. mikros малы), 1) дзесятковая прыстаўка для ўтварэння найменняў дольных адзінак, роўных 10−6 зыходным адзінкам. Пазначаецца мк. Напр., 1 мкг (мікраграм) = 10−6 г, 1 мкКл (мікракулон) = 10−6 Кл.
2) Першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на малы памер чаго-небудзь (напр., мікраарганізм, мікрасхема), а таксама слоў, звязаных з вывучэннем або вымярэннем малых велічынь (напр., мікраскоп, мікрабіялогія).
т. 10, с. 357
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэ..., прыстаўка.
Абазначае: 1) аддзяленне, выдаленне, адмену, спыненне чаго‑н. або адваротнае дзеянне, напрыклад: дэгазацыя, дэкваліфікацыя, дэблакіраваць, дэмабілізацыя, дэнацыяналізацыя; 2) рух уніз, паніжэнне, спад, напрыклад: дэградацыя.
[Лац. de...]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
не... (а таксама ня...), прыстаўка.
Надае слову:
1) новае, процілеглае значэнне, напр., невясёлы (сумны);
2) тое ж, але з адценнем абмежаванасці, напр., неблагі;
3) значэнне адмаўлення таго, што абазначае дадзенае слова без гэтай прыстаўкі, напр.: неакуратны, непаспяховы, недалёка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
неда...
Складаная прыстаўка, якая надае дзеясловам і вытворным ад іх словам значэнне непаўнаты, недастатковасці дзеяння, неадпаведнасці патрэбнай норме, напрыклад: недабачыць, недаесці, недаважыць, недашыць, недабраць, недасеяць, недарабіць, недаацаніць, недаспелы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уза..., прыстаўка (гл. уз...).
Ужываецца замест «уз...»: 1) перад збегам зычных, напрыклад: узабрацца, узарвацца, узаткнуць; 2) перад зычнымі, пасля якіх пішацца мяккі знак або апостраф, напрыклад: узалью, узаб’ю.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)