1. Які вызначаецца сінхранізмам; адначасовы. Сінхроннае вярчэнне матораў. □ Прынцып сінхроннага, паралельнага раскрыцця псіхалогіі розных людзей ляжыць у аснове кампазіцыі апавядання.Адамовіч.
2. У тэхніцы — заснаваны на прымяненні прынцыпу сінхранізму. Сінхронны рухавік. Сінхронная кіназдымка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узае́мнапрысл., узае́мны gégenseitig, wéchselseitig, béiderseitig; auf Gégenseitigkeit berúhend (заснаванынаўзаемнасці);
пры́нцып узае́мнай пава́гі das Prinzíp der gégenseitigen Áchtung;
пры́нцып узае́мнай вы́гады das Prinzíp des gégenseitigen Vórteils;
узае́мны дзеясло́ўграм. reziprókes Verb;
ім патрэ́бна ўзае́мная падтры́мка sie sind aufeinánder ángewiesen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
эстэ́тык, ‑а, м.
1. Тое, што і эстэт.
2. Тэарэтык мастацтва, спецыяліст па эстэтыцы (у 1 знач.). Сучасныя буржуазныя эстэтыкі і рэвізіяністы, ведучы наступленне на асноўныя прынцыпы марксісцка-ленінскай эстэтыкі, сцвярджаюць, што прынцып партыйнасці чужы творчасці.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дарвіні́зм, ‑у, м.
Вучэнне аб гістарычным развіцці жывой прыроды, аб паходжанні відаў жывёл і раслінных арганізмаў шляхам натуральнага адбору.
•••
Сацыяльны дарвінізм — рэакцыйная плынь у буржуазнай сацыялогіі, якая пераносіць прынцып барацьбы за існаванне на вобласць грамадскіх з’яў і адносін.
[Ад імя заснавальніка Чарлза Дарвіна.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
метады́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да методыкі. Метадычны кабінет. □ Асноўны метадычны прынцып на ўроку, як і раней, франтальная работа з класам.Барсток.
2. Планамерны, строга паслядоўны. Аднекуль даляталі ўпартыя і метадычныя ўдары молата па жалезе.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
контрапункты́сты
(іт. contrappuntisti)
кампазітары 14—18 ст., якія развівалі ў сваіх творах прынцып шматгалосся.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
калегія́льнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць калегіяльнага (у 2 знач.). Калегіяльнасць абмеркавання.// Кіраўніцтва, якое ажыццяўляецца сумесна, групай асоб. Прынцып калегіяльнасці. □ Але Булай усё перайначыў, загадаўшы, каб брыгадзіры з’яўляліся на нарады таксама, бо гэта нібы дэмакратызуе кіраўніцтва, вядзе да калегіяльнасці ў рабоце.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДЫДА́КТЫКА (ад грэч. didaktikos павучальны, які датычыць вучобы),
галіна педагогікі, якая распрацоўвае тэорыю адукацыі і выхавання ў працэсе навучання. Адным з першых тэрмін «Д.» ўжыў Я.А.Каменскі ў працы «Вялікая дыдактыка» (1657). Прадмет даследавання Д. — мэты, змест, заканамернасці, формы і прынцыпы навучання. Вырашэнне гэтых агульнатэарэтычных пытанняў дае падставу для распрацоўкі канкрэтных навуч. праграм, арганізац. формаў і сродкаў навучання. Д. арганічна звязана з філасофіяй, фізіялогіяй, сацыялогіяй і інш. Тэорыя і практыка выкладання асобных дысцыплін вывучаецца прыватнымі Д. (Д. матэматыкі, Д. фізікі, Д. бел. мовы і інш.). Усе яны абапіраюцца на здабыткі асобных навук і грунтуюцца на іх дасягненнях. Мэта адукацыі накіравана на ўсебаковае развіццё асобы, забеспячэнне свядомага і трывалага засваення ведаў асноў навук, авалодання ўменнем карыстацца гэтымі ведамі на практыцы, творча выкарыстоўваць іх для вырашэння новых праблем. Яна разглядаецца ў адзінстве з мэтамі выхавання, накіраванага на фарміраванне асобы вучня, далучэнне школьнікаў да самаадукацыі і самавыхавання. Мэты адукацыі вызначаюць яе змест. У сучаснай школе ён уключае сістэму ведаў аб прыродзе, грамадстве, тэхніцы, чалавеку; сістэму спосабаў дзейнасці, што ў выніку засваення становяцца ўменнямі і навыкамі; вопыт творчай дзейнасці, які забяспечвае развіццё творчых здольнасцей вучняў; сістэму нормаў адносін да сусвету і паміж сабой, што ў сукупнасці забяспечвае накіраванасць асобы, яе маральную, эстэт., эмацыянальную культуру, каштоўнасці і ідэалы. Дасягненне мэт магчыма пры выкананні пэўных дыдактычных прынцыпаў. Асн. прынцыпы Д.: прынцып навуковасці прадугледжвае, што змест адукацыі павінен уяўляць сабой сістэму ведаў і ісцін, выяўленых навукай; прынцып даступнасці прадугледжвае такі ўзровень цяжкасці вучэбнага матэрыялу, які адпавядаў бы магчымасцям вучня; прынцып нагляднасці прадугледжвае, абапіраючыся на дапаможныя сродкі, дамагчыся яснага разумення і засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу; прынцып сістэматычнасці патрабуе паслядоўнасці ў вывучэнні і пераемнасці, што забяспечвае трываласць ведаў; прынцып свядомасці і актыўнасцізасн. на ўсведамленні вучнем, што набыццё ведаў цалкам залежыць ад яго асабістай пазнавальнай актыўнасці, бачання мэты і перспектыў навучання; прынцып спалучэння тэорыі з практыкай азначае, што веды павінны мець рэальную жыццёвую аснову, стварацца на падставе вопыту і замацоўвацца ў ім; прынцып аптымізацыі патрабуе найлепшага выкарыстання ўсіх звёнаў вучэбнага працэсу з абавязковым улікам індывід. асаблівасцей кожнага вучня. У Беларусі даследаванні ў галіне Д. праводзяцца ў Нац. ін-це адукацыі і ВНУ.
Літ.:
Оконь В. Введение в общую дидактику: Пер. с пол. М., 1990.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
САМААКУ́ПНАСЦЬ,
прынцып гаспадарання, які прадугледжвае поўнае пакрыццё затрат вытв. аб’яднанняў, прадпрыемстваў, арг-цый на выраб і збыт прадукцыі (паслуг) уласнымі даходамі, атрыманымі ад рэалізацыі створанай прадукцыі або аказаных паслуг. Пры працягласці або значнасці страт, калі прынятыя меры па забеспячэнні рэнтабельнасці не далі станоўчых вынікаў, дзейнасць прадпрыемства спыняецца і яно аб’яўляецца банкрутам (гл.Банкруцтва). С. валютная — прынцып гасп.-разліковай знешнеэканам. дзейнасці прадпрыемства, які ва ўмовах абмежаванай канверсоўнасці (неканверсоўнасці) нац. валюты прадугледжвае кампенсаванне валютных расходаў валютнымі даходамі.