(ад ням. Agent < лац. agens, -ntis = які дзейнічае)
1) прадстаўніцтва, аддзяленне якой-н. установы ці прадпрыемства (напр. транспартнае а.);
2) установа інфармацыйнага, пасрэдніцкага характару (напр. а. «Інтэрфакс»).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ДУ́А (Гершан Майсеевіч) (парт.псеўд. Д.Боген; 5.5.1892, г. Седльцы, Польшча — 12.11.1948),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. За рэв. дзейнасць у 1916—18 зняволены герм.акупац. ўладамі ў канцлагер. З 1920 у Палесціне, адзін з заснавальнікаў і ген. сакратар ЦК Кампартыі Палесціны, высланы англ. каланіяльнымі ўладамі. У 1925—32 чл.ЦККПЗБ, прадстаўніцтваЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б. Неаднаразова быў арыштаваны польск. ўладамі. У 1933—35 у апараце выканкома Камінтэрна. У 1937 у складзе паліт. кіраўніцтва інтэрнац. брыгад рэсп. Іспаніі. Пасля паражэння рэспублікі эмігрыраваў у Францыю, потым на Кубу, быў карэспандэнтам камуніст. друку ў ЗША. З 1947 у Польшчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМУНІСТЫ́ЧНАЯ ПА́РТЫЯ КУ́БЫ (КПК),
палітычная арг-цыя левага кірунку ў Рэспубліцы Куба. Засн. ў 1925. У 1926—38 дзейнічала нелегальна, у 1940 злілася з партыяй Рэв. саюз і названа Рэвалюцыйны камуніст. саюз, у 1944—65 наз. Нар.-сацыяліст. партыя Кубы і інш. У 1940—52 мела прадстаўніцтва ў кангрэсе некаторых мясц. органах улады, у 1940—44 і ў кааліцыйным урадзе. У 1953—59 забаронена. Паводле канстытуцыі 1976 правячая партыя ў паліт. сістэме Кубы. Узначальвае 1-ы сакратар ЦККПК (з 1965 Ф.Кастра Рус). Каля 600 тыс.чл. (1991). Афіц. орган ЦКгаз. «Granma» («Гранма»), тэарэт. орган — час. «Cuba socialista» («Сацыялістычная Куба»).
французскі дзярж. дзеяч, фінансіст. Бацька франц. пісьменніцы А.Л. Ж. дэ Сталь. З 1747 у Парыжы, працаваў у банку, разбагацеў з дапамогай умелых фін. аперацый. Аўтар твораў па эканам. пытаннях, накіраваных супраць сістэмы поглядаў фізіякратаў. Абгрунтаваў неабходнасць дзярж. рэгулявання хлебнага гандлю. З 1776 дырэктар каралеўскай казны, у 1777—81, 1788—90 (з перапынкамі) міністр фінансаў. Імкнуўся пераадолець фін. крызіс дзяржавы частковымі рэформамі (абмежаванне выдаткаў двара, некат. пераўтварэнні ў сістэме збору падаткаў, кантроль над расходаваннем дзярж. сродкаў і інш.). Адыграў вял. ролю ў падрыхтоўцы Ген. штатаў 1789 і наданні 3-му саслоўю двайнога прадстаўніцтва. З 1790 у адстаўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЮРО́ ДАПАМО́ГІ КАМПА́РТЫІ ЗАХО́ДНЯЙ БЕЛАРУ́СІ пры ЦККП(б)Б, называлася таксама «закардоннае бюро». Дзейнічала з ліп. 1924 да 21.2.1925 у Мінску. Створана пры садзейнічанні прадстаўніцтваЦК КПРП пры Выканкоме Камінтэрна для арганізацыі дапамогі КПЗБ. У розны час у яго ўваходзілі Я.А.Адамовіч, А.М.Асаткін-Уладзімірскі, У.М.Ігнатоўскі, А.І.Крыніцкі, І.К.Лагіновіч (П.Корчык), А.С.Славінскі, А.Р.Чарвякоў. Вяло перапіску па пытаннях паліт. і арганізац. характару з ЦККПЗБ, які знаходзіўся ў падполлі, аказвала дапамогу ў выданні падп. л-ры, рабоце друкарняў, фінансавала яго культ.-асв. дзейнасць, рыхтавала кадры для падп. работы ў Зах. Беларусі і інш. Скасавана паводле рашэння Бюро ЦККП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬШЭ́ЎСКІ (Анатоль Адамавіч) (парт.псеўд.Юрка Пружанскі; 4.7.1904, г. Бяроза — 1937),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі, публіцыст. З 1920 вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (Масква). З 1925 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. На III канфер. (1926) і I з’ездзе (1928) КПЗБ выбраны чл.ЦК. Рэдактар друк. органаў ЦККПЗБ«Бальшавік» і «Чырвоны сцяг». У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены, з 1928 у СССР. З 1932 у рэдакцыі ПрадстаўніцтваЦККПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, на прафс. рабоце. У публіцыст. артыкулах, апублікаваных пад псеўданімамі і ананімна ў падп. выданнях, выкрываў палітыку ўрада Польшчы. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРАПЕ́ЙСКАЯ КАНФЕДЭРА́ЦЫЯ ПРАФСАЮ́ЗАЎ (ЕКП),
міжнародны рэгіянальны прафцэнтр. Створаны 8.2.1973 у Бруселі (Бельгія). Аб’ядноўвае прафсаюзы с.-д. і хрысц. кірунку зах.-еўрап. краін. У апошнім кангрэсе (1995) удзельнічала 79 прафцэнтраў (больш за 46 млн.чал.) з 22 краін. Кіруючыя органы: кангрэс, выканком. сакратарыят на чале са старшынёй, ген. сакратаром і яго намеснікам. Гал. мэты ЕКП — прадстаўніцтва і абарона сац., эканам. і культ. інтарэсаў працоўных на еўрап. узроўні ў цэлым і ва ўсіх еўрап. ін-тах; барацьба за захаванне і ўмацаванне дэмакратыі ў Еўропе і інш. ЕКП ажыццяўляе работу на галіновым узроўні праз еўрап.прафс. камітэты, кіруе створаным у 1978 Еўрап.прафс. ін-там — цэнтрам дакументацыі і даследаванняў па прафс. і сац.-эканам. пытаннях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«РА́НІЦА»,
газета. Выдавалася са снеж. 1939 да крас. 1945 у Берліне на бел. мове 1—4 разы ў месяц пад кантролем герм. улад. Друкавала прамовы кіраўнікоў фаш. Германіі, ваен. зводкі, тэндэнцыйна асвятляла становішча на франтах 2-й сусв. вайны, міжнар. адносіны. Змяшчала матэрыялы пра дзейнасць Беларускага прадстаўніцтва, бел.культ.-асв. суполак і арг-цый за мяжой, інфармавала пра падзеі на Беларусі. Перадрукоўвала матэрыялы з газет, якія выходзілі на тэр. рэйхскамісарыята «Остланд», а таксама прафаш. рус. і ўкр. прэсы. Публікавала артыкулы гіст. тэматыкі М.Шкялёнка, А.Адамовіча, мемуары У.Глыбіннага, успаміны К.Езавітава пра С.Палуяна, творы М.Багдановіча, Л.Геніюш, Н.Арсенневай, Я.Палоннага і інш. Выйшлі не менш як 233 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ко́нсульства
(ад консул)
1) час кіравання консулаў у Стараж. Рыме ў перыяд рэспублікі і ў Францыі (1709—1804);
2) прадстаўніцтва адной дзяржавы на тэрыторыі другой дзяржавы на чале з консулам, а таксама памяшканне, якое яно займае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГАНДЛЁВАЕ ПРА́ВА,
у шэрагу краін (Францыі, Германіі, Японіі і інш.) самастойная частка цывільнага права, якая рэгулюе адносіны ў сферы гандл. абароту. Гістарычна склалася ў сярэдневяковай Італіі ў сувязі з развіццём міжнар. гандлю ў Міжземнамор’і як купецкае права. Першапачатковай яго крыніцай былі статуты гарадоў і купецкіх гільдый, што змяшчалі правілы пра сухапутны і марскі гандаль, гандл. звычаі. У далейшым гандлёвае права набыло агульны характар і было кадыфікавана. Акрамя еўрап. краін пашырылася ў многіх краінах Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. Некат. дзяржавы (у т. л. Італія) уніфікавалі цывільнае і гандлёвае права — выдалі адзіны кадыфікацыйны акт. У краінах, дзе гандлёвае права існуе як самаст. галіна, яно рэгламентуе парадак арганізацыі, дзейнасць і спыненне гандл. т-ваў, пытанні іх рэгістрацыі, вядзенне дакументацыі, прадстаўніцтва, гандл. здзелкі і інш.