1) раздзел навукі пра караблеваджэнне, які вывучае водныя і паветр. шляхі, каб гарантаваць бяспеку руху водных і паветр. караблёў (аэралоцыя).
2) Навігацыйны дапаможнік, які апісвае фізіка-геагр. асаблівасці пэўнага воднага аб’екта ці яго часткі або паветр. трасы, з характарыстыкай стаянак, партоў, агараджальных знакаў небяспекі і да т.п. У Л. паведамляюцца таксама законы і правілы, што вызначаюць рэжым плавання (паветраплавання) у пэўным раёне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
інстру́кцыя
(лац. instructio = наказ, настаўленне)
1) кіруючыя ўказанні, падрабязныя настаўленні, як выконваць што-н.;
2) правілы карыстання машынай, прыборам, прамысловым вырабам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
экзеге́тыка
(гр. eksegetikos = які тлумачыць)
1) правілы і прыёмы экзегезы 1 (параўн.герменеўтыка);
2) раздзел багаслоўя, у якім тлумачацца біблейскія тэксты.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
канспіра́цыя, ‑і, ж.
Сістэма і метады, якія прымяняюцца падпольнай арганізацыяй для захоўвання ў тайне яе дзейнасці; захоўванне тайны. Мікола сам зразумеў, што не пасцярогся ў сварцы з солтысам, у гарачцы парушыў правілы канспірацыі.Сабаленка.Лабановіч, захоўваючы канспірацыю, нават Турсевічу не казаў, што едзе ў Мікуцічы.Колас.
[Ад лац. conspiratio — змова, загавор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
canon[ˈkænən]n.
1. кано́н; царко́ўны зако́н
2. афіцы́йны спіс кніг Бі́бліі
3.fml пра́віла, станда́рт;
the canons of good tasteпра́вілы до́брага то́ну
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
НО́РМЫ МАРА́ЛЬНЫЯ,
формы маральнай свядомасці, а таксама прынцыпы, правілы маральных адносін і паводзін індывіда ў сферах грамадскай дзейнасці. Гэта спецыфічныя формы ўзгаднення свабоды (волевыяўлення) асобы з грамадскімі патрэбамі, інтарэсамі і воляй пэўных сац. супольнасцей (груп, слаёў, калектываў і інш.). Як форма маральнай свядомасці Н.м. праяўляюцца ў выглядзе маральных патрабаванняў, якія аднолькава датычаць усіх людзей і прадугледжваюць безумоўнае іх выкананне. Бываюць вусныя (не маюць устойлівага моўнага афармлення) і пісьмовыя, напр., «Дзесяць запаведзей» Бібліі («Шануй бацькоў сваіх», «Не забі», «Не ўкрадзі» і інш.), шматлікія «кодэксы гонару» (напр., афіцэрскія) і інш. Як прынцыпы маральных адносін Н.м. ўяўляюць правілы паводзін, якія пастаянна ўзнаўляюцца ў аднатыпных учынках людзей як маральны закон, звычай. Падпарадкаванне Н.м. асобнага чалавека заснавана на ўздзеянні грамадскай думкі, шматлікіх прыкладаў і інш. форм грамадскай волі, якія выяўляюцца ў норавах пэўнага грамадства, дысцыпліне. Н.м. класіфікуюць па аналогіі з нормамі сацыяльнымі.
Літ.:
Предмет и система этики. М.;
София, 1973;
Сорокин П.А. Нормативная ли наука этика и может ли она ею быть? // Этическая мысль, 1990. М., 1990;
Михалон Литвин. О нравах татар, литовцев и москвитян: Пер. с лат.М., 1994;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАНІ́Т (ад грэч. balanos галоўка палавога члена + ...іт),
запаленне скуры галоўкі палавога члена. Звычайна спалучаецца з баланапастытам. Узнікае пры ўздзеянні мікробаў, інфекцыі (ганарэйнай, трыхаманаднай, сіфілітычнай і інш.), пры затрымцы мачы, сахарным дыябеце, мочакамянёвай хваробе, алергічных хваробах (экзэма, крапіўніца), калі не выконваюцца правілы гігіены. Выяўляецца свербам, болямі і рэзямі пры мочаспусканні, пачырваненнем, іншы раз балючымі язвамі з крывяніста-гнойнымі выдзяленнямі. Лячэнне: антыбактэрыяльная тэрапія (антыбіётыкі, сульфаніламіды і інш.), мясцовае — ванначкі з дэзінфіцыруючымі растворамі, прысыпкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫСПАЗІ́ЦЫЯ (ад лац. dispositio размяшчэнне),
1) у ваен. справе да 20 ст. назва плана размяшчэння сухапутных войск для вядзення бою. У 18—19 ст. пісьмовы загад войскам, у якім ставіліся баявыя задачы; у 1912 у рус. арміі Д. заменена паняццем «баявы загад».
2) У ВМФ размяшчэнне караблёў на рэйдзе, базах, стаянках у адкрытым моры.
3) У праве састаўная ч.нормы права, што вызначае правілы паводзін, правы і абавязкі, якімі надзяляюцца ўдзельнікі праваадносін.
франц. грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн.правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.