ГРУ ((Grew) Неемія) (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712),
англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕРА́РЫУС ((Camerarius) Рудольф Якаб) (12.2.1665, г. Цюбінген, Германія — 11.9.1721),
нямецкі батанік і ўрач. Праф. Цюбінгенскага ун-та і дырэктар універсітэцкага бат. саду (1688). Эксперыментальна абгрунтаваў наяўнасць полу ў раслін, вызначыў тычынкі як мужчынскія, а песцікі як жаночыя палавыя органы. Зрабіў шэраг доследаў над двухдомнымі і аднадомнымі раслінамі і прыйшоў да высновы пра наяўнасць у іх палавой дыферэнцыроўкі, адзначыў магчымасць апладнення раслін аднаго віду пылком іншага віду, пашыранасць гермафрадытызму ў свеце раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
удзесяцёх (толькіпрамужчынабожанчын), удзесяцяры́х (абасобахрознагаполуціабістотахніякага роду) zu zehnt
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
расползти́сьсов., в разн. знач. распаўзці́ся, мног. параспаўза́цца;
котя́та расползли́сь по́полу кацяня́ты распаўзлі́ся (параспаўза́ліся) па падло́зе;
пла́тье расползло́сь суке́нка распаўзла́ся.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
neunt:
zu ~ (асобна пра мужчын або жанчын) удзевяцёх; (аб асобах рознага полу або істотах ніякага роду) удзевяцяры́х
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АТРАКТА́НТЫ (ад лац. attrahere прывабліваць, прыцягваць),
прыродныя і сінтэтычныя рэчывы, што прывабліваюць жывыя арганізмы. Асабліва рэагуюць на прысутнасць атрактантаў насякомыя, што выкарыстоўваецца ў с.-г. практыцы ў мэтах знішчэння шкоднікаў раслін і паразітаў жывёл. Атрактанты палавыя прывабліваюць як асобіны процілеглага полу, харчовыя — як ежа, некаторыя — як субстрат для адкладкі яец. Палавыя атрактанты насякомых — біялагічна актыўныя рэчывы: асобіна выдзяляе некалькі міліграмаў атрактантаў, а рэцэптары антэн другой асобіны ўспрымаюць некалькі малекул атрактантаў на адлегласці ў сотні метраў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
двухпо́лы, ‑ая, ‑ае.
1. Які аб’ядноўвае ў сабе адзнакі мужчынскага і жаночага полу (пра жывёльны арганізм). Цікавы акунь тым, што ён — двухполы. Кожная рыбіна можа быць і самцом і самкай.«Маладосць».
2. Які мае тычынкі і песцікі ў адной кветцы. Двухполыя кветкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дзяўчы́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
1. Дзіця або падлетак жаночага полу. Падрасла дзяўчынка, стала ёй сем гадоў, пачала сама пасвіць карову.Якімовіч.[Ліда] пачала афармляцца ў дарослую, спрытную дзяўчынку, з якой прыемна пагутарыць.Брыль.
2.Памянш.-ласк.да дзяўчына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цялу́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Маладая карова, якая яшчэ не цялілася. Каб паскорыць рост пагалоўя кароў, было дамоўлена закантрактаваць усіх лепшых цялушак у калгаснікаў.Дуброўскі.// Дзіцяня каровы жаночага полу. [Марыля:] — І рабая ж наша ўчора ацялілася. Цялушку прывяла.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гіна-, гінека-
(гр. gyne, -naikos = жанчына)
першая састаўная частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да жаночага полу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)