cry2 [kraɪ] v.

1. пла́каць, е́нчыць;

cry bitter tears пла́каць го́ркімі слязьмі́;

cry for joy пла́каць ад ра́дасці;

cry oneself to sleep пла́каць, паку́ль не засне́ш

2. (for smth.) патрабава́ць што-н., насто́йліва дабіва́цца чаго́-н.

3. крыча́ць, раўці́, лямантава́ць;

cry at the top of one’s voice крыча́ць на ўсё го́рла, крыча́ць не́ма

4. кры́кнуць, ускры́кнуць, вы́гукнуць

5. (over) апла́кваць

cry one’s eyes/heart out вы́плакаць (усе́) во́чы;

cry for the moon жада́ць або́ патрабава́ць немагчы́мага;

cry over spilt milk BrE марнава́ць час

cry off [ˌkraɪˈɒf] phr. v. BrE, infml адмо́віцца ад наме́ру

cry out [ˌkraɪˈaʊt] phr. v. (against) пратэстава́ць, выка́зваць пратэ́ст

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэгрэ́с

(лац. regressus = адваротны рух)

1) упадак у развіцці чаго-н., рух назад (напр. р. культуры); проціл. прагрэс 1;

2) спрашчэнне будовы арганізмаў жывёл і раслін у працэсе іх гістарычнага развіцця (напр. знікненне стрававальнай сістэмы ў многіх паразітаў);

3) права асобы, якая выконвала даручэнні іншай асобы, патрабаваць ад яе кампенсаваць затраты.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

satisfaction [ˌsætɪsˈfækʃn] n.

1. задавальне́нне, задаво́ленасць;

a feeling of satisfaction пачуццё задавальне́ння;

get/оbtain/derive satisfaction from smth. атры́мліваць задавальне́нне ад чаго́-н.

2. здавальне́нне (голаду, жадання)

3. вы́клік на дуэ́ль;

demand satisfac tion патрабава́ць сатысфа́кцыі

to the sats fac tion of smb. для чыйго́-н. задавальне́ння

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

potrzebować

potrzeb|ować

незак. kogo/czego мець патрэбу у кім/чым; патрабаваць чаго;

nie ~ujesz tego robić — табе не трэба гэта рабіць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пыта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.

1. каго-што, з дадан. сказам і без дап. Звяртацца да каго‑н. з пытаннем, каб даведацца пра што‑н., задаваць пытанне. — Ну, як жа вам, панічок, гасцілася? — пытала бабка Лабановіча. Колас. У людзей пытай, ды свой розум май. Прыказка. // Весці апытванне (вучняў). Паўтарэнне ішло як звычайна: адных настаўніца выклікала да дошкі, другіх — пытала з месца. Шыловіч.

2. што і чаго. Прасіць дазволу на што‑н., звяртацца з якой‑н. просьбай. Пытаць дазволу. Пытаць дарогі. □ Галодны прысмакаў не пытае. Прыказка. // Прасіць, патрабаваць паказаць (дакумент). Пытаць пасведчанне. □ То прападае, то зноў, варухнуўшы галінай, У пешаходаў пытае яна [граніца] пашпарт. Куляшоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́куп м.

1. (дзеянне) Lskauf m -(e)s, -käufe (каго-н.); uslösung f - (чаго-н, каго-н.); inlösung f - (чаго-н з пад закладу);

2. (плата) Lösegeld n -(e)s;

вы́куп дзяржа́ўнай запазы́чанасці Statsschuldausgleich m -(e)s;

патрабава́ць вы́куп Lösegeld verlngen [frdern]

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

inlass m -es, -lässe

1) упу́ск, до́ступ;

~ beghren патрабава́ць до́ступу;

j-m den ~ verwhren забарані́ць каму́-н. до́ступ [увахо́д]

2) увахо́д; ве́снічкі

3) пало́нка (у лёдзе)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

го́рла, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Храстковая трубка ў пярэдняй частцы шыі, якая з’яўляецца пачаткам стрававода і дыхальных шляхоў.

У горле перасохла.

Браць за г. (таксама перан.: сілай прымушаць рабіць што-н.). Г. перагрызці (таксама перан.: бязлітасна расправіцца з кім-н. са злосці).

2. Агульная назва зева, глоткі і гартані.

Хвароба г.

3. Верхняя звужаная частка пасудзіны.

Г. збана.

4. Вузкі выхад з заліва, вусце (спец.).

Прыстаць з нажом да горла — назойліва патрабаваць.

Прамачыць горла — трохі выпіць.

Стаяць папярок горла — вельмі замінаць.

У горла не лезе — зусім не хочацца есці.

З горла лезе (разм., неадабр.) — вельмі многа мець чаго-н.

На ўсё горла (разм.) — з усёй сілы (спяваць, крычаць).

Па горла (разм.) — Надта многа.

Работы па горла.

Яды хапае па горла.

Стаяць косткай у горле (разм., неадабр.) — не даваць спакою, перашкаджаць.

|| прым. гарлавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Лохнуць1 ’прагнуць’ (стаўб., Сл. бел. нар. фраз.; Жд. 2). Прасл. loknǫti — дзеяслоў закончанага трывання ад lokati ’хлябтаць’, параўн. бел. локаць ’піць’ (Нас.). Этымалогію гл. лакта́ць. Параўн. таксама Слаўскі (5, 151–153, 160). Куркіна (Этимология–72, 75) супастаўляе славен. lohnẹ́ti ’адчуваць, імкнуцца, патрабаваць’ са славац. lochať ’хлябтаць’, láchať ’хацець, піць’, укр. лохати(ся) ’адчуваць голад’ і зводзіць іх (і іншыя) да асноў: lox‑/las‑/laš‑. Сюды яна адносіць і ўкр. ло́хнути ’быць у адчаі’, ’сумаваць’, параўн. наступнае слова.

*Лохнуць2, лохнути ’сумаваць, трывожыцца’ (Бес.), рус. гло́хнуць ’сумаваць, быць у адзіноце’, польск. głuchnąć ’сціхаць, замаўкаць’, балг. глъ́хна ’сціхаць’, ’заглушацца пустазеллем (аб расліне)’, глʼкна ’перастаць плакаць, страціўшы голас’. Прасл. gluxnǫti/glъxnǫti (Трубачоў, Эт. сл., 6, 145 і 157). Да глухі (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыму́сіць, прымуша́ць ’сілаю або іншым уздзеяннем дамагацца, каб нешта было зроблена, выканана; абавязаць, патрабаваць зрабіць што-небудзь’ (ТСБМ, Мядзв., Нас., Мал., Ласт., Гарэц., Др.-Падб., Яруш., Бяльк., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж вытворныя: прымусо́во ’пад прымусам’ (карэліц., Сл. ПЗБ), пры́мус, прыму́с, прыму́сы ’прымушэнне, уціск, прыгнёт’ (ТСБМ, Нас., Нік. Очерки, Мядзв., Мал., Гарэц., Ласт., Байк. і Некр., Др.-Падб., Бяльк.; вільн., швянч., Сл. ПЗБ), прыму́шаньня ’тс’ (Бяльк.), прыму́сіны ’тс’ (Нар. Гом.), прыныму́с ’тс’ (кам., Жыв. НС), прымусо́ўка ’пакаранне; месца, дзе можна жыць толькі пад прымусам’ (Ян.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад запазычанага са ст.-польск. му́сіць (гл.). Укр. примуша́ти, приму́сити ’тс’, при́мус ’прымушэнне; настойлівае ўгаворванне і прымус гасцей да пачастунку’. Гл. таксама ЕСУМ, 3, 539.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)