машына для адводу цеплаты ад цела, якое ахаладжаецца, і перадачы яе ахаладжальнаму асяроддзю (вадзе, навакольнаму паветру). Дзеянне грунтуецца на розных халадзільных цыклах. Найб. пашыраны кампрэсійныя і абсарбцыйныя Х.м., у якіх ахаладжэнне дасягаецца кіпеннем холадагенту. У халадзільнай тэхніцы выкарыстоўваюць таксама параэжэктарныя і тэрмаэл. Х.м.
У кампрэсійных Х.м. холадагент кіпіць (выпараецца) у выпарніку і аднімае цеплату ў цела, што ахаладжаецца. Утвораная пара адпампоўваецца кампрэсарам, сціскаецца ім і падаецца ў кандэнсатар, дзе ахаладжаецца вадой або паветрам (кандэнсуецца). Потым холадагент зноў паступае ў выпарнік. У абсарбцыйных Х.м. рабочае рэчыва — растворы 2 кампанентаў з рознымі т-рамі кіпення. Кампанент з больш нізкай т-рай кіпення выконвае функцыю холадагенту, другі — абсарбенту. У выпарніку за кошт цеплаты, што аднімаецца ад ахаладжальнага цела, холадагент выпараецца, а ўтвораная пара паглынаецца абсорберам. У параэжэктарных Х.м. сціснутая вадзяная пара расшыраецца ў эжэктары, стварае разрэджванне ў выпарніку, што даводзіць т-ру кіпення вады да ≈5 °C (выкарыстоўваецца як холадагент); тэрмаэлектрычныя заснаваны Пельцье з’яве, складаюцца з электрычна звязаных тэрмаэлементаў. Выкарыстоўваюцца Х.м. ў розных галінах прам-сці (харч., буд., хім., медыцыне) і побыце (гл.Халадзільнік).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
tide
[taɪd]
n.
1) прылі́ў і адлі́ў акія́ну
2) плынь f.; пато́к -у m.
3) пара́f., час -у m.
Eastertide — веліко́дная пара
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
со́кавы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да соку. Сокавая пара.// Прызначаны для вытворчасці соку. Сокавы цэх.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
pair1[peə]n.па́ра (у розных знач.);
a pair of gloves/earringsпа́ра пальча́так/завушні́ц;
a pair of trousers штаны́;
the happy pair шчаслі́вая па́ра (муж і жонка)
♦
a pair of handsinfml рабо́чы чалаве́к, рабо́тнік;
in pairs па́рамі;
I’ve only got one pair of handsinfml у мяне́ то́лькі дзве рукі́;
that’s anotherpair of shoes гэ́та зусі́м і́ншая спра́ва
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пара́IIIж.
1. (час, перыяд) Zeit f -; (года) Jáhreszeit f;
ле́тняя пара́ Sómmerzeit f;
вячэ́рняй паро́юábends, zur Ábendzeit;
гара́чая пара́Árbeitsspitze f -, árbeitsreiche Zeit;
2.выкбезас. es ist [wird] Zeit, es ist an der Zeit;
даўно́пара́ es ist höchste Zeit;
з тае́ пары́ von jéner Zeit an;
з гэ́тай пары́ von dieser Zeit an;
на пе́ршую пару́ánfangs, in der érsten Zeit
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
КЛІМАШЭ́ЎСКАЯ Ірына Уладзіміраўна (н. 30.8.1928, Мінск),
бел. пісьменніца. Скончыла Літ.ін-т імя Горкага ў Маскве (1960). У 1959—79 працавала ў газ. «Советская Белоруссия», «Советская культура» (уласны карэспандэнт па Беларусі), бюлетэні «Строительство и архитектура Белоруссии». Друкуецца з 1952. Піша на рус. мове. У зб-ках прозы «Сіні бор» (1960), «На доўгую памяць» (1978), «Пара кахання» (1984), «Шчасце і сэнс жыцця» (1986), нарысаў «Ключыкі і ключ» (1976), «Пятая пара года» (1980), «Ліст пра шчасце» (1989) праблемы выхавання, духоўнасці асобы, сцвярджэнне высокіх маральных прынцыпаў. Аўтар крыт. артыкулаў. Пераклала на рус. мову кн. С.Майхровіча «Жыццё і творчасць Ф.Багушэвіча» (1961), асобныя творы І.Навуменкі, Я.Скрыгана, У.Шахаўца і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэмісезо́нны
(фр. demisaison = пераходная пара года)
прызначаны для нашэння вясной і восенню (напр. д-ае паліто).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ПАРА... (ад грэч. para каля, пры, па-за, без), першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае знаходжанне побач, а таксама перамяшчэнне, адхіленне ад чаго-н. змену чаго-н., напр., парабіёз, парамагнетызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
убо́рачны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ўборкі сельскагаспадарчых культур. Уборачная пара. Уборачныя работы. Уборачная кампанія.// Прызначаны для ўборкі ўраджаю. Уборачная тэхніка. Уборачныя машыны.
2.узнач.наз.убо́рачная, ‑ай, ж. Уборка ўраджаю, а таксама пара ўборкі ўраджаю. Уборачная не сёння-заўтра распачнецца.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Супру́г: супруг валоў ’пара запрэжаных валоў’ (свянц., Яшк. Мясц.), ст.-бел.супругъ ’пара разам запрэжаных валоў’ (Сл. Скар.), параўн. балг.дыял.съпру́зи ’пара запрэжаных коней або валоў’, ст.-слав.сѫпрѫгъ ’запрэжка’; сюды ж супру́га ’жонка’ (Рам. 6), супру́жница ’тс’ (Нас.), магчыма, яшчэ да стараж.-рус.супругъ, съпрѧжьница ’жонка’, або новае запазычанне з рус.супру́га, супру́жница ’тс’. Усё да прасл.*pręgti ’злучаць, звязваць’, гл. спрагаць, супрага.