адборная прывілеяваная частка войска. У Стараж. Рыме — невял. атрады (кагорты) для аховы манархаў і палкаводцаў. Першыя фарміраванні, якія наз. гвардыяй, з’явіліся ў 12 ст. ў Італіі. У Расіі гвардыя створана Пятром I у 1680-я г. (Сямёнаўскі і Праабражэнскі лейб-гвардыі палкі; у ВМФ — у 1810). Распушчана ў 1918 у сувязі з ліквідацыяй старой арміі. Ва Узбр. Сілах СССР устаноўлена ў 1941 як ганаровае званне воінскіх часцей, злучэнняў, баявых караблёў. У 1942 уведзены гвардзейскія званні, устаноўлены нагрудны знак; гвардзейскім часцям, злучэнням і аб’яднанням уручаліся гвардзейскія сцягі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
шпіцру́тэны, ‑аў; адз. шпіцрутэн, ‑а, м.
Гіст. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў.Лужанін.
[Ням. Spießrute.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
па́лка Паласа; участак, адмераны драўляным брыгадзірскім цыркулем або палкай, роўнай яго даўжыні (Слаўг.). Тое ж казёл, казю́лька, казу́лька (Слаўг.).
□в.Па́лкіБых.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
булдаве́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Разм. Тое, што і булавешка. У правай руцэ ў яе была тоўстая чорная палка з нейкай адмысловай белай булдавешкаю — раней Таццяна чамусьці не заўважыла ў бабулі гэтай палкі.Васілёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
задо́рны, ‑ая, ‑ае.
Поўны задору; палкі, бадзёры. Голас малога па-дзіцячаму звонкі, задорны.Брыль.Вясёлыя, задорныя прыпеўкі рэхам адгукаліся ў бары.Ваданосаў.// Задзірысты. Вось пачуўся ў лесе, недалёка ад нас, рэзкі, задорны, поўны выкліку голас новага самца.В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗАПАСНЫ́Я ВО́ЙСКІ,
злучэнні, часці і падраздзяленні ўзброеных сіл (родаў войск, спец. войск), якія фарміруюцца перад пачаткам і ў ходзе вайны для папаўнення дзеючай арміі і флоту. Арганізац. структура З.в. вызначаецца неабходнасцю ўзнаўлення страт ваеннаслужачых адпаведных спецыяльнасцей.
У склад З.в. могуць уваходзіць запасныя дывізіі, палкі і інш., а таксама базы і вучэбныя цэнтры. У З.в. праводзіцца ваен. падрыхтоўка (перападрыхтоўка) ваеннаслужачых, укамплектаванне і баявое зладжванне падраздзяленняў і часцей. Ва Узбр. Сілах Беларусі аснову З.в. складае асобны від ваен. фарміраванняў (базы захоўвання ваен. тэхнікі і ўзбраення, базы рэзерву авіяц. тэхнікі і інш.). Гл. таксама Рэзервовыя войскі, Рэзервы (ваен.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Аляксандр Мікалаевіч) (1893, Масква — 7.5.1919),
удзельнік грамадз. вайны на Палессі. З ліст. 1918 агент ЧК па забеспячэнні Чырв. Арміі ў раёне Лунінец—Сарны—Роўна, дамогся ад ням. акупантаў перадачы рэўкому артыл. складоў і інш.ваен. маёмасці б. царскай арміі. Для абароны раёна ад пятлюраўцаў сфарміраваў з палескіх паўстанцаў 3 палкі (каля 3 тыс.чал.). Старшыня Ваен. савета камуніст. паўстанцкіх войск Беларусі і Зах. Украіны, чл. Палескага рэўкома (гл.Палескае паўстанне 1918—19). Распрацаваў план разгрому пятлюраўцаў, з часцямі Чырв. Арміі вызваліў Сарны, Корасцень. Загінуў у баі пад Шапятоўкай. Пахаваны ў Мінску.