Во́рчык1 ’барак, пры дапамозе якога запрагаюць каня ў плуг; брусок з жалезным крукам на сярэдзіне, за які зачэпліваюцца пастронкі’ (БРС, КТС, Нас., Касп., Гарэц., Бяльк., Др.-Падб., Мядзв., Сцяшк.). Рус.о́рчик ’перакладзіна, барак для пастронкаў вупражы каня’, укр.во́рчык, польск.orczyk ’тс’. Запазычана з с.-в.-ням.ortschit, н.-в.-ням.Ortscheit ’тс’ праз польск. мову (Міклашыч, 225; Мацэнаўэр, 265; Більфельдт, 29). С.-в.-ням. слова ўтворана з ort ’вастрыё, канец’ і schit ’палена’ (Фасмер, 3, 155). Праабражэнскі (1, 659) дапускае магчымасць зваротнага ўздзеяння польск.orczyk на ням. і набліжае орчик да арчак (гл.), о́рчак ’лука, драўляны каркас сядла’, што менш верагодна.
Во́рчык2 ’прыпрэжаны конь’ (Мат. Гом.). Гл. варчык.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
stub
[stʌb]1.
n.
1) абло́мак, агры́зак -ка m.
the stub of a pencil — агры́зак алавіка́
2) карэ́нчык -а m., кане́ц біле́та, квіта́
3) кало́да f., абру́бак -ка m. (дрэ́ва, пале́на)
4) пень пня m.
5) недаку́рак -ка m.
2.
v.t.
1) выкарчо́ўваць; выко́пваць (з ко́ранем)
2) сту́кнуць наго́й аб не́шта
to stub one’s toe against the door sill — спатыкну́цца аб паро́г
3) гасі́ць недаку́рак
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
клін, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Завостраны ўнізе і расшыраны ўверсе кусок дрэва або металу, якім расколваюць або заціскаюць што-н.
Дубовы к.
Забіць к. у палена.
2. Вузкая трохвугольная ўстаўка ў сукенцы і іншым адзенні.
Уставіць к. у сарочку.
3.перан. Частка войск, якая, расколваючы фронт праціўніка, паглыбляецца ў яго размяшчэнне вузкім трохвугольнікам.
4.чаго або які. Пра ўсё, што мае трохвугольную, завостраную з аднаго боку форму.
Жураўліны к.
5. Частка зямельных угоддзяў, якая вылучаецца па якой-н. прымеце (па відзе пасеваў, мясцовасці і пад.; спец.).
Яравы к.
Азімы к.
К. сенакосу.
◊
Забіць (загнаць) клін — раз’яднаць, зрабіць варожым.
Куды ні кінь — усюды клін — за што ні вазьміся, чаго-н. не хапае, усё не ладзіцца.
Свет клінам (не) сышоўсяна кім-чым (разм.) — хто-н. або што-н. не з’яўляецца адзіным, ёсць і іншыя.
|| памянш.кліно́к, -нка́, мн. -нкі́, -нко́ў, м. (да 1, 2, 4 і 5 знач.).
|| прым.клінавы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.; спец.).
Клінавое злучэнне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
1. Павярнуцца кругом, процілеглым бокам або канцом. На сярэдзіне рэчкі кругляк перакруціўся, [плывец] бухнуўся галавой у ваду, а ногі са шкарпэткамі задраліся ўгору!Колас.Юрка скінуў шапку і, папляваўшы на рукі, так пацягнуў пілу, што аж палена перакруцілася.Курто.Жанчына ўздрыганулася і, як вяртлявы звярок, у момант перакруцілася тварам да чалавека — у профіль да акна.Чорны.— Во! Гэта дарэчы! — перакруціўся на адной назе Віктар.Маўр.
2.(1і2ас.неўжыв.). Сапсавацца ад частага або празмернага закручвання. Кран перакруціўся.// Распасціся напалам, на часткі ад кручэння. Алюмініевы дрот лёгка перакруціўся.
3.перан.Разм. Рэзка перамяніцца, перайначыцца. Віхляй уголас пераказваў Вінцусю Шавелю нечаканае яму рашэнне акругвыканкома. А той пазіраў на сакратара з лёгкім недаверам і не ведаў, як яно так раптам усё перакруцілася...Гартны.
4. Заблытацца, зблытацца. Перакруціліся ніткі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ласт1 ’хвост у бабра’ (Інстр. 2), рус.арханг.ласт ’невялікая драўляная лапатка, якой бяруць цеста з дзежкі’. Да прасл.lapstъ, якое з’яўляецца роднасным да лат.lâpsla ’лапата’, lãpa ’лапа’, літ.lópa ’тс’ (Фасмер, 2, 462–463). Сучаснае літаратурнае ласт ’відазмененая канечнасць некаторых водных жывёл і птушак’ (ТСБМ) — з рус.ласт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 72) таксама, як і ласты ’прыстасаванне ў выглядзе вясла для палягчэння плавання пад вадой’ (ТСБМ).
Ласт2 ’застаронак’ (Сл. паўн.-зах.). Рус.ласт ’дранка, рэйкі, якімі прашываюць пазы ў лодках, суднах’, лост ’тс’, лостить ’абшалёўваць корпус судна, лодкі’. З фін., алан.lasta ’дранка, планка’ (Фасмер, 2, 463). Параўн. таксама вепс. лаst ’расколатае палена для лучыны’, лastęńik ’палукаш у простыя сані’, і рус.ла́сти ’памост з бярвення для праезду, праходу праз балота, гаць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
drewno
drewn|o
н.
1. драўніна, дрэва, лес;
~o sosnowe — сасновая драўніна;
~o mahoniowe — чырвонае дрэва;
rzeźbić w ~ie — выразаць з дрэва;
~o budulcowe — будаўнічы лес;
2.бат. драўніна;
3.палена; дровы;
chlewik na ~o — дрывотня, дрывотнік;
leżeć jak ~o — ляжаць як калода
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
кру́глыв разн. знач. кру́глый;
к. стол — кру́глый стол;
~лае пале́на — кру́глое поле́но;
~лая галава́ — кру́глая голова́;
к. твар — кру́глое лицо́;
○ ~лыя ду́жкі — кру́глые ско́бки;
◊ ~лыя лі́чбы — кру́глые ци́фры;
за ~лым стало́м — за кру́глым столо́м;
~лая сірата́ — кру́глая сирота́;
~лыя пяцёркі — кру́глые пятёрки;
~лая су́ма — кру́глая су́мма;
к. ду́рань — кру́глый дура́к;
к. год — кру́глый год
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
кла́дка, ‑і, ДМ ‑дцы; Рмн. ‑дак; ж.
1.Дзеяннепаводледзеясл. класці (у 7 знач.). Новы метад кладкі. Кладка сцен.// Спосаб размяшчэння паштучнага матэрыялу, які складваецца. Кругавая кладка снапоў. □ Кладка замка паводле тыпу найбольш блізкая да т. зв. «галандскай», у якой мяшаныя рады чаргуюцца з радамі, пакладзенымі тарчаком.«Помнікі».
2. Частка якой‑н. пабудовы, зложанай з цэглы, каменю. Рабочыя вынялі некалькі цаглін, а затым разабралі ўсю кладку.«Маладосць».
3. Дошка, палена або некалькі пален, пакладзеныя для пераходу цераз раку, балота, гразкае месца і пад. Кладкі аселі на балотнае дно, зараслі мохам, і цяпер не ўсякі ўмее намацаць іх пад вадой, пад імхамі сваёй нагой.Галавач.Пераскакваючы цераз груды, пераходзячы па хісткіх кладках глыбокія канавы, няспынна снавалі людзі.Шамякін.
4. Невялікі драўляны памост на рэчцы, возеры і пад. для чэрпання вады і паласкання бялізны. Мыла дзяўчынка бялізну кужэльную ў крыніцы. Стаяла яна на кладцы.Бядуля.
5. Адкладванне яец (у насякомых). Назіранне над кладкай яец матылямі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развалі́цца, ‑валюся, ‑валішся, ‑валіцца; зак.
1. Распасціся, разбурыцца (пра што‑н. сабранае, складзенае). Нашым вачам нечакана адкрыўся непрыемны малюнак: разваліўся воз сена.Ракітны.// Раскалоцца, разламацца на асобныя часткі ад удару. На чацвёртым удары палена развалілася, крыва абышоўшы сук.Быкаў.Гэ-эх! Надвая развалілася вялізная стракатая глыба. Лом гулка звінеў.Савіцкі.
2.Разм. Разбурыцца, ператварыцца ў руіны. Каплічка, здавалася, ледзь ліпела і гатова была кожную мінуту разваліцца.Колас.— Больш чатырох паленцаў не кладзі ў грубку, хлопча... Разваліцца яшчэ.Капыловіч.// Падрацца, знасіцца. Янка паглядвае на боты і думае: «Прыйдзецца аборынай звязаць, каб зусім не разваліліся».П. Ткачоў.
3.перан. Дайсці да поўнага заняпаду; разладзіцца, распасціся, перастаць існаваць. Ні бомбы, ні газы, ні напалм не адновяць каланіяльныя імперыі, якія разваліліся.«Звязда».
4.Разм. Сесці або легчы неакуратна, шырока раскінуўшы рукі і ногі. [Ігнат] разваліўся ў траве, спадзеючыся заснуць, але сон не ішоў.Мележ.Наводдаль ад усіх, распанела, з мяккай старэчай грацыяй разваліўся ў крэсле стары Вежа.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Раскалоць, раздзяліць на часткі. Расшчапіць палена. □ Вострым канцом дроту Толіку нарэшце ўдалося расшчапіць драўляны круглячок, якім была заткнута гільза, на дробныя кавалкі і павыцягваць іх па аднаму.Зуб.Другі снарад расшчапіў сасну, на якой сядзеў жвавы канаплянік.Чыгрынаў.// Моцным ударам разбіць, раздрабіць. Калі дзед Талаш пачынаў прыпамінаць, як абышліся з ім жаўнеры, то злосць з новаю сілаю агортвала яго, і тады ён шкадаваў, чаму не расшчапіў галоў гэтым грабежнікам.Колас.
2. Перастаць сціскаць; разняць, раз’яднаць. Расшчапіць зубы. Расшчапіць рукі. □ Аксеня ўжо адсунулася ад замка і апусціла рукі. А потым працягнула адну з іх у бок Гаўруся і расшчапіла кулак. Ключ упаў на зямлю.Брыль.— Т-так... — пачаў .. [Алёша] аглядаць шэрага птаха. Паглядзеў пад крылы, расшчапіў чырвоную дзюбку і доўга глядзеў у рот.Нядзведскі.
3.Спец. Раздрабіць, прымусіць распасціся на часткі. Расшчапіць валокны.
4.Спец. Раскласці на часткі пры дапамозе хімічнай рэакцыі. Расшчапіць эфір.
5.Спец. Фізічным уздзеяннем прымусіць распасціся (атам). Расшчапіць атам у рану.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)