2) Першае (ніжэйшае) падраздзяленне ва ўзбр. сілах шэрагу дзяржаў, у т. л. Рэспублікі Беларусь; асабовы склад танка, самалёта (верталёта), баявой машыны пяхоты, карабля (судна) і інш. самаходнай тэхнікі.
3) Флоцкі Э. — берагавое фарміраванне ў рас. (да 1917) і сав.ВМФ (да 1991), у якім знаходзіўся рэзерв асабовага складу флоту.
4) Берагавая вайск. часць у ВМФРас. Федэрацыі, якая ўваходзіць у склад флоту, асобнай флатыліі ці ваен.-марской базы, прызначаная для прыёму, размяшчэння, забеспячэння і абслугоўвання папаўнення, вайск. каманд і асобных ваеннаслужачых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСКО́РТ (франц. escorte ад італьян. scorta той, хто суправаджае),
група караблёў, самалётаў, вайск.падраздзяленне, прызначаныя для аховы (прыкрыцця) і суправаджэння. У ВМФ (ВМС) Э. з эсмінцаў, фрэгатаў і інш. караблёў, а часам і самалётаў непасрэдна ахоўваюць трансп. судны, што ідуць у складзе канвояў, а таксама суправаджаюць (прыкрываюць) на пераходзе морам адзіночныя і невял. групы надводных караблёў, падводных лодак і транспартаў. Ганаровы Э. на матацыклах, аўтамабілях і самалётах-знішчальніках прызначаецца для суправаджэння кіраўнікоў дзяржаў і інш.дзярж. і ваен. дзеячаў. У шэрагу краін прадугледжана таксама вылучэнне ганаровага Э. пры пахаванні ваеннаслужачых і інш. асоб. Гл. таксама Канвой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРАТЭ́МА (ад акра... + тэма),
найбуйнейшае падраздзяленне агульнай стратыграфічнай шкалы, што аб’ядноўвае геал. ўтварэнні, якія сфарміраваліся на Зямлі за найб. працяглы прамежак часу — акрон. Тэрмін прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977, уключаны ў «Стратыграфічны кодэкс» у 1992.
Вылучаюць 3 А.: архейскую, пратэразойскую; 3-я А. адпавядае фанеразою (назвы яшчэ не мае). Архейскую А. падзяляюць на ніжне- і верхнеархейскую эонатэмы, пратэразойскую А. адпаведна на ніжне- і верхнепратэразойскую. Утварэнні названых А. пашыраны і ў зямной кары Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКРО́Н (ад грэч. akros крайні, самы аддалены, высокі),
падраздзяленне вышэйшага рангу геахраналагічнай шкалы; геахраналагічны эквівалент акратэмы, што адпавядае найбуйнейшаму этапу геал. гісторыі Зямлі. Тэрмін «А.» прапанаваў рас. геолаг У.В.Менер у 1977. Вылучаюць 3 А.: архейскі і пратэразойскі, працягласцю да 2 млрд. гадоў кожны; 3-і (найб. позні) адпавядае па працягласці часу фанеразою (назву яшчэ не атрымаў).
А. падзяляюць на эоны. У архейскім А. вылучаюць ранне- і познаархейскі эоны, у пратэразойскім адпаведна ранне- і познапратэразойскі. Утварэнні названых А. пашыраны і на тэр. Беларусі. Гл. таксама Архей, Дакембрый, Пратэразой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кама́нда ’кароткі вусны загад камандзіра па ўстаноўленай форме’, ’вайсковае падраздзяленне, часова выдзеленая вайсковая часць спецыяльнага прызначэння’ (ТСБМ, Яруш.). Найбольш верагодна, што лексема з’яўляецца запазычаннем з рус. мовы, дзе ўжываецца з пач. XVIII ст. У рус. з ням.Kommando ’каманда’ (або гал.) або франц.commande ’тс’ < с.-лац.com(m)enda ’намесніцтва’ < лац.commendō ’давяраю, даручаю’ (Фасмер, 2, 300; Шанскі, 2 (К), 222).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ро́та ’вайсковае падраздзяленне ў складзе батальёна’ (ТСБМ), ст.-бел.рота ’рота, атрад войска’ (1516 г.) — са ст.-польск.rota ’атрад войска’, якое з ст.-в.-ням.rote, rotte ’натоўп, рота’; апошняе — з ст.-франц.rote < народналац.rupta (cohors) ’частка, часцінка кагорты’, ’усхваляванае, разбітае войска’ < дзеепрым. ruptus < rumpere ’разрываць, парушаць, прыпыняць’. Трэба адрозніваць ад ст.-слав.рота ’прысяга’ (гл. ESJSt, 13, 777).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
стан², -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -а. Лагер, месца стаянкі.
Рыбацкі с.
2. -у. Войска, адзін з ваюючых бакоў.
Варожы с.
3. -а. гіст. У царскай Расіі: адміністрацыйна-паліцэйскае падраздзяленне павета.
4. -у. Саслоўе, сацыяльны слой (разм.).
Выбіраўся магістрат з вышэйшых станаў.
|| прым.станавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).
С. прыстаў (начальнік паліцэйскага ўчастка).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
батальён
(фр. bataillon, ад іт. battaglione)
вайсковае падраздзяленне з некалькіх рот, якое ўваходзіць у склад палка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АВАНГА́РД (ад аван... + франц. garde варта),
1) часць або падраздзяленне; на флоце яго частка або эскадра падводных караблёў, якія для аховы войск на маршы рухаюцца наперадзе гал. сіл. Задача — прыняць на сябе першы ўдар, не дапусціць раптоўнага нападу праціўніка на гал. сілы, стварыць ім зручныя ўмовы для ўступлення ў бой. Авангард пасылаецца таксама пры наступленні, праследаванні, у ходзе рэйду. Прымяняўся са стараж. часоў: у арміі Аляксандра Македонскага наперадзе ішлі атрады, якія выконвалі ролю авангарда. Вядомы амаль ва ўсіх сучасных арміях свету. На флоце пасля 1-й сусв. вайны не выкарыстоўваецца.
2) У пераносным сэнсе — найбольш свядомая, перадавая частка якога-небудзь грамадскага руху, паліт. партыі ці групы людзей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БЕЛАРУСЬНА́ФТА»,
вытворчае аб’яднанне ў Беларусі па нафтаздабычы і правядзенні геолага-пошукавых работ на нафту і газ. Створана ў 1966 у Гомелі. У 1970—80-я г. ў складзе «Беларуськалій» дзейнічала Бел.падраздзяленне буравых работ па прабіванні нафтавых свідравін у Зах. Сібіры. Першая прамысл. здабыча нафты пачалася ў 1965 на Рэчыцкім радовішчы нафты. У 1978 у эксплуатацыі было 20, у 1995 — 37 радовішчаў. За 1965—95 здабыта 100 млн.т нафты (перададзены Гомельскаму ўпраўленню нафтаправода «Дружба») і 4,84 млрд.м³ спадарожнага газу. Найб. ўзровень нафтаздабычы быў у 1975 — амаль 8 млн.т. У 1995 здабыта 1,9 млн.т нафты.
Да арт.«Беларусьнафта». Мантаж буравой вышкі на Рэчыцкім радовішчы.