Her answer was an emphatic “No!” — Ейным адка́зам было́ цьвёрдае “Не!”
2) эмфаты́чны, насто́йлівы
3) выра́зны, падкрэ́сьлены
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
ПРЫМА́ЦТВА,
шлюб, пры якім мужчыну прымалі ў дом і ў сям’ю жонкі і цесця, калі іх двор не меў свайго сына-наследніка. Пашыраная сац.-эканам. з’ява дарэв. побыту бел. сялянства. У прымы звычайна ішлі беззямельныя або тыя сыны, якім не ставала зямельнага надзелу. Прававое становішча зяця-прымака залежала ад галавы сям’і. Прымак мог стаць сапраўдным гаспадаром, калі яго брала да сябе ўдава, у якой небыло сына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́сны, -ая, -ае.
1. Яркі, зіхатлівы.
Я. месяц.
2. Светлы, нічым не зацемнены.
Яснае неба.
Ясная ноч.
Сягоння ясна (прысл.).
3.перан. Нічым не засмучаны, спакойны.
Я. твар.
Я. позірк.
4. Добра бачны, выразна ўспрымальны на слых, зразумелы.
Ясныя абрысы гор.
Ясная дыкцыя.
Абстаноўка ясная.
Я. намер.
Усё было ясна (безас., у знач.вык.).
5. Лагічны, стройны, дакладны.
Я. розум.
Я. адказ.
|| наз.я́снасць, -і, ж.
Унесці я. у гэта пытанне.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
blessing[ˈblesɪŋ]n.
1. блаславе́нне
2. дабрадзе́йства; до́бры ўчы́нак
3. дар; шча́сце
♦
a blessing in disguise шча́сце ў няшча́сці; ≅ небыло́ б шча́сця, ды няшча́сце памагло́
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
парася́ипарасё, -ся́ці ср. поросёнок м.;
◊ хто п. ўкраў, таму́ ў вуша́х пішчы́ць — погов. на во́ре ша́пка гори́т;
свінні́не да парася́т, калі́ яе́ сма́ляць — погов. свинье́не до порося́т, ко́ли её па́лят;
не ме́ла ба́ба кло́пату, (дык) купі́ла п. — погов.не́было печа́ли, (так) че́рти накача́ли
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ТУНГУ́СКІ МЕТЭАРЫ́Т,
касмічнае цела, выбух якога адбыўся 30.6.1908 у басейне р. Падкаменная Тунгуска. Паводле тэарэт. ацэнак меў масу 1 млн.т і рухаўся са скорасцю 60 км/с. Палёт вогненнага шара (баліда) назіраўся з адлегласці 1500 км, выбух быў чуцен на 1200 км ад месца катастрофы. Паветраная і сейсмічная хвалі, а таксама ўзбурэнні магн. поля Зямлі зарэгістраваны ў розных месцах зямнога шара. У ноч пасля падзення Т.м. на вял.тэр. Еўропы і Азіі небасхіл быў такі светлы, што на ім небыло відаць зорак. На плошчы каля 2000 км², спустошанай ударнай хваляй, небыло знойдзена метэарытных асколкаў. Найб. абгрунтавана меркаванне: тунгуская катастрофа — вынік сутыкнення з Зямлёй невял. каметы, ядро якой зведала надземны цеплавы выбух, а рэчыва хваста абумовіла свячэнне неба на вял. тэрыторыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
утрыма́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак.
1.каго-што і чаго. Трымаючы, не даць упасці каму-, чаму-н.
Не ўтрымаў вясло ў руках.
2.што. Захаваць, зберагчы.
У. свае пазіцыі.
У. у памяці.
3.што. Пакінуць, не аддаць частку чаго-н. пры выплаце (афіц.).
У. дваццаць рублёў з зарплаты.
4.каго (што). Затрымаўшы, спыніць ці прымусіць застацца.
У такое надвор’е дзяцей у хаце не ўтрымаеш.
У. каня.
5.каго (што) ад чаго. Не даць зрабіць што-н.
У. ад неабдуманага ўчынку.
6.што і чаго. Не даць праявіцца чаму-н.
Слёз былоне ў.
|| незак.утры́мліваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.утры́мліванне, -я, н. (да 1, 2, 4 і 6 знач.) іутрыма́нне, -я, н. (да 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГРО́ДЗЕНСКІ КЛЯ́ШТАР ДАМІНІКА́НЦАЎ.
Існаваў у 1633—1832 у Гродне. Засн.літ. падкаморыем Фрыдрыхам Сапегам і яго жонкай Крысцінай. Мураваны, з 2-вежавым фасадам, касцёл Дзевы Марыі Ружанцавай асвячоны ў 1726. У храме было 8 разьбяных алтароў, арган на 10 галасоў, бронзавы бюст караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. У мураваным 2-павярховым корпусе кляштара размяшчаліся школы. Сярод прыбораў кабінетаў былі 5 электрычных машын, магнітныя вагі, тэлескоп, мікраскоп, барометры і інш. Мелася хімічная лабараторыя, у б-цы было больш за 10 тыс. тамоў. У 1832 кляштар закрыты, будынкі не захаваліся.