машына для пераўтварэння мех. энергіі ў электрычную (электрычны генератар), эл. энергіі ў механічную (электрычны рухавік) або эл. энергію адных параметраў (напружання, частаты і інш.) у электраэнергію інш. параметраў (пераўтваральная тэхніка).
Дзеянне Э.м. засн. на з’яве электрамагнітнай індукцыі і законах узаемадзеяння электрычных токаў і магнітных палёў. Кожная з Э.м. у адпаведнасці з Ленца правілам энергетычна абарачальная, аднак выпускаюцца яны звычайна для пэўнага рэжыму работы (гл.Пераменнага току машына, Пастаяннага току машына, Асінхронная машына, Сінхронная машына, Калектарная машына). Пераўтварэнне роду току, частаты, колькасці фаз, напружання робіцца пераўтваральнікамі электрычнымі, электрамашыннымі ўзмацняльнікамі, эл.трансфарматарамі. Да Э.м. адносяць таксама машыны спец. прызначэння (магнета, тахагенератар, зварачны генератар, цягавы электрарухавік і інш.).
Літ.:
Костенко М.П., Пиотровский Л.М. Электрические машины Ч. 1—2. 3 изд. Л., 1972—73;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСТА́НЦЫЯэлектрычная,
электраўстаноўка або сукупнасць эл. устройстваў для пераўтварэння напружання (трансфарматарная падстанцыя) ці роду эл. току (пераўтваральная падстанцыя), а таксама для размеркавання эл. энергіі паміж спажыўцамі. З’яўляецца прамежкавым звяном у сістэме перадачы эл. энергіі ад электрастанцый да спажыўцоў. На электрыфікаваных чыгунках, у метрапалітэнах, на трамвайных і тралейбусных лініях выкарыстоўваюцца цягавыя падстанцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯМЕ́ТР (ад лац. potentia сіла + ...метр),
1) электратэхнічная прылада з рухомым кантактам, якая выкарыстоўваецца для рэгулявання эл.напружання, а таксама як датчык перамяшчэнняў.
2) Тое, што электравымяральны аўтам. ці ручны кампенсатар. П. магнітны, патэнцыяламетр — прылада (індукцыйная шпуля) для вымярэння рознасці магн.патэнцыялаў (ці магнітарухальнай сілы) паміж двума пунктамі магн. поля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ФЕРНАЯ БАТАРЭ́Я,
акумулятарная батарэя, што ўключаецца ў ланцуг паралельна інш. крыніцы (генератар, выпрамляльнік) пастаяннага току для супольнага сілкавання нагрузкі (у т. л. як рэзервовая крыніца). Прызначана для кампенсацыі змен напружання і сілы току асн. крыніцы сілкавання ў час найб. нагрузак і перапынкаў у рабоце. Выкарыстоўваецца на аўта- і чыг. транспарце, сістэмах сувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСФАРМА́ТАР (ад лац. transformo пераўтвараю) электрычны, электрычны апарат без рухомых пастак для пераўтварэння пераменнага току аднаго напружання ў пераменны ток другога напружання пры нязменнай частаце. Дзеянне Т. грунтуецца на з’яве электрамагнітнай індукцыі. Існуюць Т. адна- і трохфазныя; сілавыя для перадачы і размеркавання электраэнергіі, спец. сілавыя для электразваркі, выпрамных установак і інш.; трансфарматары вымяральныя, высакавольтныя выпрабавальныя, імпульсныя, узгадняльныя, для ператварэння колькасці фаз, частаты, у т. л. радыёчастотныя, і інш. Магутнасць Т. да соцень мегавольтампер, ккдз магутных сілавых Т. 0,98—0,99.
Складаецца з магнітаправода з ліставой трансфарматарнай сталі, размешчаных на ім адной першаснай, адной і больш другасных ізаляваных абмотак. Есць Т., у якіх першасная і другасная абмоткі маюць агульную частку (аўтатрансфарматары). Ток, які пераўтвараецца, падаецца на першасную абмотку, створаны ім пераменны магн. паток наводзіць у другаснай абмотцы эрс узаемаіндукцыі. Адносіны першаснага напружання да другаснага роўныя адносінам колькасці віткоў у абмотках і наз.каэф. трансфармацыі. Калі першаснае напружанне большае за другаснае, Т. паніжальны, у адваротным выпадку — павышальны. Адпаведныя сілавыя Т. ўстанаўліваюць на павышальных і паніжальных трансфарматарных падстанцыях. Для ахаладжэння Т. значнай магутнасці іх магнітаправод і абмоткі ставяць у метал. бак са спец. трансфарматарным маслам, ахаладжэнне Т. невял. магутнасці натуральнае (паветранае). У радыёэлектроннай апаратуры найб. пашыраны герметызаваныя Т., выкарыстоўваюцца таксама Т. ў бяскорпусным выкананні.
На Беларусі Мінскі электратэхн. з-д выпускае Т. сілавыя масляныя магутнасцю да 1000 кВА, сілавыя сухія да 1000 кВА, маламагутныя сухія 0,063—2,5 кВА рознага прызначэння.
У.М.Сацута.
Схема трансфарматара электрычнага: 1, 2 — першасная і другасная абмоткі; 3 — асяродак; Φ0 — асноўны магнітны паток; Φ1, Φ2 — патокі рассеяння; I1, I2, U1, U2 — токі і напружанні ў першаснай і другаснай абмотках; Rн — супраціўленне нагрузкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́СТЭР (англ. booster),
дапаможнае прыстасаванне для павелічэння сілы і скорасці дзеяння асноўнага механізма або машыны ў моманты асабліва вял. нагрузак. Напр., гідраўлічнае, эл. або пнеўматычнае прыстасаванне ў сістэме кіравання рулямі скорасных самалётаў; стартавы паскаральнік, першая ступень многаступеньчатай ракеты; прамежкавы паскаральнік зараджаных часціц; дадатковая крыніца эл. току (у т. л. трансфарматар), што ўключаецца для стабілізацыі эл.напружання ў сетках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТЭНЮА́ТАР (ад франц. atténuer змякчаць, памяншаць),
прыстасаванне ў электра-, радыётэхніцы і вымяральнай апаратуры, якое памяншае напружанне, сілу току і магутнасць эл.-магн. ваганняў. Адрозніваюць атэнюатары паглынальны (прынцып дзеяння заснаваны на паглынанні эл.-магн. энергіі ў правадніках і дыэлектрыках) і гранічны (выкарыстанне з’явы згасання эл.-магн. хваляў у радыёхваляводзе). Найпрасцейшы атэнюатар — дзялільнік напружання з пераменным рэзістарам (гл.Рэастат).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІЗА́ЦЫЯў медыцыне,
метад электралячэння, заснаваны на выкарыстанні ў лек. і прафілакт. мэтах пастаяннага эл. току малой сілы і нізкага напружання; адзін з метадаў фізіятэрапіі. Выкарыстоўваецца пры захворваннях перыферычнай нерв. сістэмы (радыкуліты, плексіты, неўрыты), траўматычных, рэўматычных, абменных артрытах і інш. Станоўчы эфект дасягаецца праз змяненні фіз.-хім. працэсаў у клетках тканак тых участкаў цела, на якія накладваюцца электроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСІТРО́Н [ад лац. excito узбуджаю + (элек)трон],
ртутны вентыль з аднакратным узбуджэннем катоднай плямы, якая падтрымліваецца за кошт эл. дугі на дапаможны анод. Момант запальвання асн. дугі кіруецца з дапамогай сеткі. Выкарыстоўваецца для выпрамлення пераменнага току прамысл. і павышанай частот высокага напружання (да 130 кВ). Імпульсныя Э. выкарыстоўваюцца як камутатары ў індуктыўных накапляльніках энергіі і лінейных мадулятарах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ілюзіяні́ст, ‑а, М ‑сце, м.
1. Паслядоўнік ілюзіянізму (у 1 знач.).
2. Цыркавы і эстрадны артыст, які валодае майстэрствам ілюзіянізму (у 2 знач.); фокуснік. Дакладна і без напружання выступаў з запаленымі цыгарамі ілюзіяніст.«Беларусь».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)