вышэйшая навуч. ўстанова ў 1931—54, у Мінску. Засн. на базе ф-та сав. будаўніцтва і права (з 1930), які вылучыўся з ф-та права і гаспадаркі (з 1925) БДУ. Да 1932 наз.Мінскіін-тсав. будаўніцтва і права. Рыхтаваў спецыялістаў для юрыд. і судова-следчых органаў, дзярж. апарата, НДІ і навуч. устаноў. Пры ін-це існавала аспірантура. Выдаваліся «Працы», «Вучоныя запіскі». У 1954 у ін-це навучалася 2200 чал., працавала каля 70 выкладчыкаў. У 1954 пераўтвораны ў юрыд.ф-тБДУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ МАТО́РНЫ ЗАВО́Д.
Засн. ў 1960 у Мінску. 1-я чарга (дызельны корпус № 1, цэх алюмініевага ліцця) пушчана ў 1963. З 1983 галаўное прадпрыемства вытв. аб’яднання «Мінскі маторны завод», у якое ўваходзяць таксама Барысаўскі з-д агрэгатаў і з-д-філіял у г. Стоўбцы. Прадукцыя з-да — дызельныя рухавікі розных мадыфікацый; выкарыстоўваецца на трактарах «Беларусь» Мінскага трактарнага завода, на гусенічных цягачах-транспарцёрах, збожжаўборачных камбайнах; 4- і 6-цыліндравыя дызелі магутнасцю ад 57 да 136 к.с. і 130—270 к.с. — на аўтобусах «МАЗ Неаплан», пагрузчыках канцэрна «Амкадор», кормаўборачных камбайнах ВА «Гомсельмаш», экскаватарах, асфальтаўкладчыках, дарожных машынах.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ГАРБА́РНЫ ЗАВО́Д.
Дзейнічаў у 1908—20 у Мінску. Выпускаў гамбургскі і шчыгрынавы скураны тавар і шавецкія загатоўкі. Меў мех. рухавік. У 1913 працавала 50 рабочых, выпушчана прадукцыі на 190 тыс. руб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ПАЛА́Ц СПО́РТУ.
Пабудаваны ў 1966 на праспекце Машэрава ў Мінску (арх. С.Філімонаў, В.Малышаў). Самае вял. ў Беларусі крытае спарт. збудаванне шматмэтавага прызначэння. Амаль квадратны ў плане будынак (82 × 78 м); яго аб’ём 100,5 тыс.м³. Кампазіцыя гал. фасада, арыентаванага на праспект, заснавана на рытме жалезабетонных пілонаў. Глядзельную залу (66 × 64 м) перакрывае прасторавая сістэма металічных ферм (макс. пралёт 61,5 м). Мае хакейную пляцоўку (30 × 61 м) і стацыянарныя асіметрычныя трыбуны (на 4 тыс. месцаў, пры трансфармацыі залы і арэны макс. 6 тыс. месцаў), 2 спарт. залы (12 × 18 м), адм. і дапаможныя памяшканні. У 1999 каля палаца ўзведзены будынак лядовай пляцоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі завод пладова-ягадных він 3/94
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі Палац піянераў і школьнікаў 8/39
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскі спірта-гарэлачны камбінат «Крышталь» 12/681
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЭНЕРГЕТЫ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМ.
Засн. ў 1971 у Мінску. Рыхтуе тэхнікаў-электрыкаў, тэхнікаў-будаўнікоў, тэхнікаў-цеплатэхнікаў. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.); электраэнергетыка; цеплаэнергетыка; прамысл. і грамадзянскае буд-ва; аўтаматызацыя і кіраванне энергет. працэсамі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.