збіранне нектару і пылку з меданосных раслін і назапашванне іх пчоламі (мёд, пярга); таксама колькасць мёду, назапашанага пчоламі за які-н.перыяд. Забяспечвае перакрыжаванае апыленне меданосаў. Адрозніваюць М.: веснавы, летні, асенні; падтрымны (у межах патрэбы пчалінай сям’і) і прадукцыйны (да 2—3 за сезон), які выкарыстоўваецца для адбору таварнага мёду. Пчаліная сям’я нарыхтоўвае за сезон да 200—300 кг мёду і больш. На Беларусі М. працягваецца з крас. па вер. (гал. — у чэрв. і ліпені), няўстойлівы па гадах; макс. да 50 кг на пчаліную сям’ю за сезон. Асн. тыпы М.: вярбовы, пладова-ягадны, крушынавы, малінавы, лугавы, канюшынавы, грэцкі, верасовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДАДЭ́НДРАН (Rhododendron),
род кветкавых раслін сям. верасовых. Больш за 600 (па інш. звестках да 1300) відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераным поясе Паўн. паўшар’я. На Беларусі 1 від Р. жоўты (Rh. luteum), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў падлеску хваёвых лясоў, утварае зараснікі. З інтрадукаваных відаў найб. пашыраны Р.: даурскі (Rh. dahuricum), Ледэбура (Rh. ledebourii) і японскі (Rh. japonicum). Шмат сартоў і садовых форм вырошчваецца ў парках, альпінарыях, аранжарэях і пакоях (азаліі).
Вечназялёныя і лістападныя кусты, радзей невял. дрэвы. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі буйныя, часта яркія, у шчыткападобных або парасонападобных суквеццях. Плод — каробачка. Некат. віды — меданосы, але іх мёд часта мае таксічнае ўздзеянне. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДКЕ́ВІЧ Яўген Рыгоравіч (3.10.1937, г. Сянно Віцебскай вобл. — 3.1.1999),
бел. пісьменнік. Канд.гіст.н. (1974). Д-рфілал.н. (1988), праф. (1989). Скончыў БДУ (1963). Працаваў на Бел. радыё, у 1970—71 заг. рэдакцыі газ. «Мінская праўда». З 1974 у БДУ (у 1978—94 заг. кафедры). Друкаваўся з 1958. Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Плытагоны» (1972), «Месяц Межань» (1976), «Горны мёд» (1982), аповесцей «Антаніна» (1977), «Пешшу праз Галактыку» (1984), раманаў «Сутокі дзён» (1982), «Закон прыцяжэння» (1990), у якіх узнімаў маральна-этычныя праблемы сучаснасці. Даследаваў гісторыю і развіццё бел. радыё, тэлебачання.
Тв.:
Беларускае радыё: Гісторыя, перспектывы развіцця. Мн., 1983;
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
падгляда́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Употай выглядаць каго‑, што‑н. Падглядаць у вокны. □ [Аўгіня] хвалявалася, як чалавек, што змушан падглядаць спатайку, рызыкуючы быць злоўленым.Колас.
2.каго. Выбіраць, браць мёд у пчол. Падглядаць пчол.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́даж, ‑у, м.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. прадаваць — прадаць. Продаж кніг. □ Гандляры з сялян везлі на продаж найбольш яблыкі, грушы, мёд.Пестрак.// Гандаль, тавараабарот. Паступіць у продаж. Быць у продажы.
•••
Купля-продажгл. купля.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
velvet2[ˈvelvɪt]adj.
1. аксамі́тавы, аксамі́тны;
velvet skin даліка́тная ску́ра
2. ці́хі, мя́ккі
♦
an iron hand/fist in a velvet glove ≅ на ву́снах – мёд, на сэ́рцы – лёд
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Медаед1 ’мядзведзь’ (Эр.). Магчыма, вельмі старое ўтварэнне накшталт прасл.medvědь ’тс’, якое да мёд і е́сці (гл.). Параўн. новае рус.сарат.медоед ’аматар мёду’, славен.medojèd ’тс’, балг.медун ’мядзведзь’, а таксама ст.-інд.madh(u)vád ’той, хто есць мёд’.
Медае́д2 ’лясная паўднёвая птушка атрада вераб’іных’ (ТСБМ) — калька з лац.meliphagidae ’медаеды’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядлівы ’меданосны’ (слонім., Сцяшк. Сл.). Да мёд (гл.). Аб суфіксе ‑лів‑ы гл. Бел. гр.₂, 1, 302–303.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мядовік ’пернік з мёдам’ (лоеў., Мат. Гом.). Рус.пск., смал.медовик ’пірог з мёдам’. Да мядовы < мёд (гл.).