нады́хацца, -аюся, -аешся, -аецца; зак., чым і без дап.

Уволю, многа падыхаць.

Н. горным паветрам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нямно́га, прысл.

Мала, не вельмі многа.

Жывых партызан засталося н.

Аднымі рукамі н. зробіш (прыказка).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вадзяні́сты, -ая, -ае.

Які ўтрымлівае многа лішняй вады, вільгаці.

Вадзяністае чарніла.

|| наз. вадзяні́стасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набалбата́ць, -бачу́, -бо́чаш, -бо́ча; -бачы́; зак., чаго і без дап. (разм.).

Нагаварыць многа лішняга, непатрэбнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пако́ўны, -ая, -ае.

Ёмісты, здольны многа змясціць чаго-н.

П. куфар.

|| наз. пако́ўнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пакра́сці, -ра́ду, -ра́дзеш, -ра́дзе; -ра́ў, -ра́ла; -ра́дзены; зак., што.

Украсці ўсё, многае.

Многа рэчаў пакралі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

жлу́кціць, -кчу, -кціш, -кціць; незак., што (разм.).

Многа і прагна піць.

Ж. ваду.

Ж. гарэлку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

задо́ўга, прысл.

За многа часу перад чым-н., да чаго-н.

З. да пачатку заняткаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пачасту́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

Ежа, пітво, якімі частуюць каго-н.

Нагатаваць многа пачастункаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прапі́ты, -ая, -ае.

Характэрны для таго, хто п’е многа спіртных напіткаў.

П. голас. П. твар.