*Папры́ца, попрыца ’металічная пласцінка на верхнім камяні жорнаў’ (ТС, Выг.). Ужо ст.-бел.паприца, парплица, полприца < польск.paprzyca ’шворан у жорнах’ (Булыка, Даўн. запазыч., 236). Далей гл. парпліца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
какі́ль
(фр. coquille)
металічная форма, у якой адліваюць розныя металічныя вырабы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
кастру́ля
(рус. кастрюля, ад ням. Kasserolle)
металічная пасудзіна для прыгатавання ежы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прабо́й ’металічная дужка, на якую навешваецца замок’ (ТСБМ, Гарэц., Касп.; шчуч., Сл. ПЗБ), пробо́й верхняя частка вулля-калоды’ (Анох.). Рус.пробо́й, укр.пробій, польск.przebój, серб.-харв.пробо́ј, славен.probój, балг.пробой у розных значэннях — ’прабоіна, прарыў (куды-небудзь)’ і г. д. У значэнні ’металічная дужка, на якую навешваецца замок’ з’яўляецца бел.-рус. семантычнай ізаглосай. Прасл.*probojь — аблаўтны дэрыват ад *probiti < *biti ’біць’. Не выключаны аднак, што гэта больш позняя аналагічная форма па тыпу *bojь < *biti.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пераплі́ца, перяплі́ца, параплі́ца, парлі́ца, партві́ца, цярплі́ца, пярхлі́ца ’металічная планка ў адтуліне верхняга каменя жорнаў’ (ЛА, 4) — усе да парпліца (гл.), пачатак слова перааформлены пад уплывам слоў з прыстаўкай пера-.
Ко́бка2 ’нізкая, прысадзістая, моцная дзяўчынка’ (Янк. III). Янкоўскі (55) параўноўвае з укр.кобка ’металічная каробка’ (параўн. ЕСУМ, 2, 477). Гл. кобка1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЯГО́НІЯ (Begonia),
род кветкавых раслін сям. бягоніевых. Каля 900 відаў. Пашыраны пераважна ў трапічных лясах Амерыкі, Афрыкі і Азіі. На Беларусі шмат відаў вырошчваюць у аранжарэях, цяпліцах, пакаёвай культуры (напр., бягонія каралеўская — B. rex, Крэднера — B. credneri, металічная — B. metallica, Мэсона — B. masconiana, срэбраплямістая — B. argenteo-quttata і інш.) і адкрытым грунце (напр., бягонія гібрыдная — B. tuberhybrida, заўсёдыквітучая — B. semperflorens і інш.).
Шматгадовыя травяністыя расліны з тоўстым карэнішчам або клубнем, рэдка кусты або ліяны. Лісце звычайна простае, асіметрычнае, на чаранках. Кветкі розных памераў і афарбоўкі, звычайна яркія, аднаполыя, адзіночныя ці ў суквеццях. Плод — сухая каробачка з дробным насеннем. Дэкар. расліны (адрозніваюць кустовыя, клубневыя і лісцевыя бягоніі).