англійскі матэматык. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1712) і яго сакратар (1714—18). Скончыў Кембрыджскі ун-т (1709). Навук. працы па матэм. аналізе, механіцы, оптыцы і астраноміі. Даў пачатак матэм. вывучэнню задачы аб ваганнях струны, узаемадзеянні магнітаў, палёце снарадаў, вызначыў цэнтр хістанняў маятніка і інш. Вывеў агульную формулу для раскладання функцый у ступенны шэраг (гл.Тэйлара шэраг).
Літ.:
История математики с древнейших времен до начала XIX столетия. Т. 2. М., 1970.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
і́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які існуе, маецца ў рэальнасці. Цяпер ужо Каралькоў крычаў на ўсё поле, абвінавачваючы мяне ва ўсіх грахах, існых і выдуманых.Шамякін.
2.узнач.наз.і́снае, ‑ага, н. Тое, што існуе ў рэальнасці. Прымаць жаданае за існае. □ Нават маўклівы матэматык Рамашка не стрымаўся, каб не сказаць колькі слоў у абарону дакладных навук, без якіх, як ён адзначыў, нельга ўявіць нічога існага на зямлі.Дамашэвіч.
3. Сапраўдны, рэальны. — У нас ёсць адзін селянін, Шкробат Тарэнта. Ён самы існы п[рыхільнік] справядлівасці.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
А́БЕЛЬ (Abel) Нільс Генрык (5.8.1802, каля г. Ставангер, Нарвегія — 6.4.1829),
нарвежскі матэматык. Скончыў ун-т у Осла (1825), працаваў у ім і ў Інж. школе. Даказаў невырашальнасць у радыкалах агульных алг. ураўненняў вышэй за 4-ю ступень (1824). Адначасова з К.Якобі заклаў асновы тэорыі эліптычных функцый; даследаваў інтэгралы ад алг. функцый (абелевы інтэгралы). Аўтар даследавання па тэорыі лікаў і радоў. Працы пры жыцці не атрымалі прызнання.
Літ.:
Оре О. Замечательный математик Н.Х.Абель: Пер. с англ.М., 1961.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАМА́Р (Hadamard) Жак (8.12.1865, Версаль — 17.10.1963),
французскі матэматык. Чл. Парыжскай АН (з 1912), замежны чл.АНСССР (з 1929, чл.-кар. з 1992). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1890). Праф. Калеж дэ Франс (1897—1935), Парыжскага ун-та і політэхн. школы (1900—35) і інш.Навук. працы па дыферэнцыяльных ураўненнях, тэорыі функцый, тэорыі лікаў, праблемах устойлівасці ў механіцы. Даследаванні Адамара зрабілі значны ўплыў на стварэнне функцыянальнага аналізу.
Літ.:
Леви П. Жак Адамар // Успехи мат. наук. 1964. Т. 19, вып. 3 (117).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕА́РЫЙ [Olearius; сапр.Эльшлегер
(Ölschläger)] Адам (16.8.1603, Саксонія — 23.2.1671),
нямецкі вучоны, падарожнік. Вучыўся, потым выкладаў у Лейпцыгскім ун-це. Прыдворны матэматык і бібліятэкар у герцага Фрыдрыха III Шлезвіг-Гальшнтэйнскага. Ведаў рус. і араб. мовы. Наведаў Расію ў складзе пасольства герцага ў 1633—34. Аўтар «Апісання падарожжа ў Масковію...» (выд. 1647, рус.пер. 1906) са звесткамі па геаграфіі, гісторыі Расіі, яе населеных пунктах, народах і іх звычаях; мае шмат картаў і малюнкаў. У 1654 выдаў на ням. мове зб-кіперс. і араб. паэтаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РЛАЎ (Barlow) Петэр (13.10.1776, Норвіч, графства Норфалк, Вялікабрытанія — 5.3.1862),
англійскі матэматык і фізік. Чл. Лонданскага Каралеўскага т-ва (1823), замежны ганаровы чл. Пецярбургскай АН (1826). Адукацыю атрымаў самастойна. З 1801 выкладаў у Каралеўскай ваен. акадэміі ў Вулвічы. Навук. работы па матэматыцы, эл.-магнетызме і оптыцы. Распрацаваў ахраматычныя лінзы, сканструяваў першую мадэль эл. рухавіка, склаў «Барлаў табліцы» (1814), якія рэгулярна перавыдаваліся да 1947.
Тв.:
Таблицы квадратов, кубов, квадратных корней, кубических корней и обратных величин всех целых чисел до 15 000. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫЯФА́НТАлександрыйскі
(Diophantos von Alexandreia; мабыць, 3 ст.),
старажытнагрэчаскі матэматык. Аўтар трактата «Арыфметыка» (збераглося 6 кніг з 13) і працы пра т.зв. многавугольныя лікі (засталіся ўрыўкі). У «Арыфметыцы» даецца рашэнне задач, якія прыводзяць да т.зв.дыяфантавых ураўненняў. Увёў літарную сімволіку ў алгебру. Працы Д. з’явіліся зыходным пунктам для даследаванняў П.Ферма, Л.Эйлера, К.Гаўса і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Арифметика и книга о многоугольных числах. М., 1974.
Літ.:
Ван-дер-Варден Б.Л. Пробуждающая наука: Пер. с гол. М., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАФЕ́ЕНКА Віктар Ціханавіч (н. 14.9.1946, г. Ганцавічы Брэсцкай вобл.),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1993), праф. (1996). Скончыў Маскоўскі дзярж.ун-т (1969). З 1972 у БДУ. Навук. працы па матэм. фізіцы. краявых задачах электрадынамікі, матэм. мадэляванні. Распрацаваў аналіт. метады і тэорыю ўсярэдненых гранічных умоў для эл.-магн. палёў на тонкіх абалонках, тэарэмы складання для базісных эл.-магн. хваль.
Тв.:
Электромагнитные поля в экранирующих оболочках. Мн., 1988 (разам з С.М.Апалонскім);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЯРО́ВІЧ Эдмунд Іванавіч (н. 30.12.1936, станіца Нова-Уладзіміраўская Краснадарскага краю, Расія),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1973), праф. (1977). Скончыў Растоўскі ун-т (1960). З 1975 у БДУ. Навук. працы па сінгулярных інтэгральных ураўненнях, тапалогіі паверхняў, тэорыі пругкасці і электрадынаміцы. Пабудаваў тэорыю краявых задач для аналіт. функцый на рыманавых паверхнях. Рашыў у найб. агульнай пастаноўцы ўсе асн. двухэлементныя краявыя задачы.
Тв.:
Двухэлементные краевые задачи и методы локально-конформного склеивания // Сибирский мат. журн. 1973. Т. 14, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЦЮКО́ВА Вольга Іванаўна (н. 28.1.1954, Мінск),
бел.матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1991). Скончыла БДУ (1976). З 1980 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання. Распрацавала адаптыўны метад лінейнага і квадратычнага праграмавання; канструктыўныя метады пабудовы кіравання тыпу адваротнай сувязі; апорныя метады рашэння нелінейных задач аптымальнага кіравання.
Тв.:
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 3—4. Мн., 1986—87 (у сааўт.);
Исследование решений семейства линейных задач оптимального управления, зависящих от параметра // Дифференциальные уравнения. 1998. Т. 34, № 2.