АМА́Н ((Aman) Тэадор) (20.3.1831, г. Кымпулунг — 19.8.1891),
румынскі жывапісец і графік. Вучыўся ў Францыі (1850—58). Заснавальнік і дырэктар Школы прыгожых мастацтваў у Бухарэсце (1864). Удзельнік рэв. 1848—49 у Валахіі. Аўтар гіст. палотнаў, прасякнутых нац.-вызв. ідэямі («Выгнанне туркаў пры Кэлугэрэні», 1872), парадных партрэтаў («Тудор Уладзімірэску»), пейзажаў, гравюр на тэмы з сял. жыцця («Селянін з шапкай у руцэ», 1875).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́РНСАН, Берэнсан (Berenson) Бернард (26.6.1865, Вільня — 17.10.1959), амерыканскі гісторык мастацтва. Скончыў Гарвардскі ун-т (1887). Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і л-ры, шэрагу еўрап. акадэмій. З 1900 жыў у Італіі. Правёў вял. работу па атрыбуцыі карцін і малюнкаў італьян. мастакоў, вызначыў стылістычныя асаблівасці розных школ італьян. Адраджэння і творчасці многіх мастакоў. Асн. работа — «Жывапісцы італьянскага Адраджэння» (1952; рус.пер. 1965).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛАРК ((Clarke) Франк Уіглсуарт) (19.3.1847, г. Бостан, ЗША — 23.5.1931),
амерыканскі геахімік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1911). Скончыў Гарвардскі ун-т (1867). З 1874 праф. ун-та ў г. Цынцынаты. У 1883—1924 гал. хімік Геал. камітэта ЗША. Навук. працы па вызначэнні складу розных неарганічных прыродных утварэнняў і зямной кары. Распрацаваў метад і правёў падлікі сярэдняга хім. складу зямной кары (гл.Кларкі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РМАК ((Cormack) Алан Маклеад) (н. 23.3.1924, г. Іаганесбург, Паўд.-Афрыканская Рэспубліка),
амерыканскі фізік. Чл.Амер. акадэміі навук і мастацтваў. Скончыў Кейптаўнскі ун-т (1945). З 1957 ва ун-це Тафтса ў Медфардзе (у 1968—76 праф., заг. кафедры), ЗША. Навук. працы па вымярэнні доз радыяцыі, ядзерных узаемадзеяннях, фізіцы часціц. Адзін з распрацоўшчыкаў камп’ютэрнай тамаграфіі. Нобелеўская прэмія 1979 (разам з Г.Хаўнсфілдам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАС-ПА́ЛЬМАС (Las Palmas),
горад у Іспаніі, на в-ве Гран-Канарыя ў групе Канарскіх а-воў. Адм. ц.прав. Лас-Пальмас. Засн. ў 1478. 342 тыс.ж. (1991). Аванпорт Л.-П. — Пуэрта-дэла-Лус. Важны транзітны пункт трансатлантычных зносін. Бункерная база і суднарамонт. Міжнар. аэрапорт. Рыбалоўства. Прам-сць плодакансервавая і рыбаперапрацоўчая. Музей мастацтваў. Прыморскі кліматычны курорт. Арх. помнікі 15—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́РКУС ((Marcus) Рудольф Артур) (н. 21.7.1923, г. Манрэаль, Канада),
амер. фізікахімік. Чл.Нац.АН ЗША (1970), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1973). Скончыў ун-т Мак-Джыла (Манрэаль; 1946). З 1949 выкладаў у розных навуч. установах ЗША. З 1978 праф. Каліфарнійскага тэхнал. ін-та (Пасадэна). Навук. працы па тэорыі хім. рэакцый электроннага пераносу. Нобелеўская прэмія 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТЭ́ХСКІ ЗА́МАК,
старажытная цытадэль і рэзідэнцыя груз. цароў. Пабудаваны ў 5 ст. ў Тбілісі, на левым беразе р. Кура. Неаднаразова быў разбураны і перабудаваны. У пач. 19 ст. старыя ўмацаванні разабраны і на іх месцы пабудаваны астрог для паліт. вязняў. У 1934—42 у М.з. размяшчаўся Дзярж. музей мастацтваўГруз. ССР. У 1959 пры добраўпарадкаванні Тбілісі знішчаны. Захаваўся Метэхскі храм 13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ЖНІ ТАГІ́Л,
горад у Свярдлоўскай вобл., у Расіі. Размешчаны на ўсх. схіле Сярэдняга Урала, на р. Тагіл. Засн. ў 1725. 407,3 тыс.чал. (1996). Чыг. вузел. Прам-сць: чорная металургія, машынабудаванне (з-ды вагонабудаўнічы, кацельна-радыятарны, медыка-інстр. і інш.), хім. і коксахім., лёгкая. Здабыча меднай руды. Пед.ін-т, філіял Уральскага тэхн. ун-та. 2 тэатры. Музеі: гіст.-рэв., выяўл.мастацтваў.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
ДЗЭН (яп., ад санскр. дх’яна — медытацыя),
адна з плыней у яп. будызме. Сфарміравалася на аснове чань-будызму. прыйшла ў Японію з Кітая ў канцы 12 ст.Асн. ідэя Дз. — магчымасць спасціжэння пры дапамозе медытацыі сваёй пачатковай прыроды, тоеснай «сутнасці Буды». Прабуджэнне (саторы) суадносяць з спасціжэннем сапраўднай прыроды рэчаў, іх патаемнай сутнасці і ўсведамленнем свайго дачынення да ўсяго існага. Адрозніваюць «малое саторы», калі сапраўднае разуменне рэчаў толькі прыадкрываецца на кароткі момант, і «вялікае саторы», што вядзе да духоўных змен. Для дасягнення саторы выкарыстоўваюць «сядзячую медытацыю», якая прадугледжвае пазбаўленне ад думак і вобразаў (даадзэн) і практыку пастаноўкі і рашэння асобых парадаксальных задач, накіраваных на фарміраванне інтуітыўнага цэласнага спасціжэння рэальнасці (коан). Найб. пашыраны кірунак Дз. Рындзай-сю, успрыняты імператарскім акружэннем, самурайствам. Другі кірунак, Сота-сю, распаўсюдзіўся ў правінцыях, знайшоў падтрымку ў мясц. феадалаў. Паслядоўнікі Дз. лічаць свяшчэнныя трактаты другаснымі, бо патаемныя ісціны перадаюцца непасрэдна ад настаўніка вучню («ад сэрца да сэрца»). Дз. у многім вызначыў кодэкс самурайскага гонару бусідо. Прынцыпы Дз. (спантаннасць, натуральнасць, гармонія, прастата) паўплывалі на фарміраванне традыц.мастацтваў: каліграфіі, жывапісу, паэзіі, л-ры, музыкі, чайнай цырымоніі, кампазіцыі садоў і ландшафтаў, баявых мастацтваў і інш. Пік захаплення Дз. за межамі Японіі прыпадае на 1960-я г. і звязаны з маладзёжным рухам пратэсту. Манастыры і цэнтры па вывучэнні Дз. існуюць у ЗША, Англіі, Францыі, Германіі і інш. У Беларусі цікавасць да Дз. звязана найперш з распаўсюджаннем з 1970-х г.яп. баявых мастацтваў.
Літ.:
Абаев Н.В. Чань-буддизм и культурно-психологические традиции в средневековом Китае. Новосибирск, 1989;
Кацуки С. Практика Дзэн. Железная флейта: (100 коанов Дзэна): Пер. с англ. Киев, 1993.