Лёгкія маразы, звычайна ранішнія або начныя, восенню і вясной. Пагода стаяла сухая, з невялікімі прымаразкамі па начах.Якімовіч.Вясновыя халады і прымаразкі скончыліся.С. Александровіч.Дрэвы хапіў прымаразак: яны стаялі голыя і сумныя...Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
счэ́пны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Прызначаны для счэплівання чаго‑н., які з’яўляецца счэпам (у 2 знач.). — Лёгкія счэпныя прылады, таму і парваліся! — апраўдваўся .. [напарнік машыніста].Шынклер.
2. Які мае адносіны да работы якога‑н. механізма ў счэпе з іншым. Счэпная магутнасць трактара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАСЦЬ ЦЕ́ЛАжывёл і чалавека,
прастора, якая абмежавана ўнутр. паверхняй сценкі цела, і дзе знаходзяцца ўнутр. органы. Адрозніваюць першасную поласць цела (не мае ўласнай сценкі) і другасную, або цэлом (мае ўласную сценку ў выглядзе перытанеальнага эпітэлію). У пазваночных жывёл другасная П.ц. падзяляецца на калясардэчную, ці перыкардыяльную, і брушную поласці. У наземных пазваночных і чалавека дыяфрагма, аддзяляе ўласна брушную поласць, дзе знаходзяцца стрававальныя, выдзяляльныя, палавыя органы, ад грудной, якая выслана плеўрай і мае лёгкія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБСЦЭ́С (ад лац. abscessus нарыў),
мясцовае намнажэнне гною, якое суправаджаецца мясцовым распадам тканак і ўтварэннем у іх гнойнай поласці, абмежаванай абалонкай. Развіваецца пры пранікненні гнаяродных мікробаў у тканкі пры траўмах, а таксама пры ўздзеянні на тканкі некат. рэчываў (шкіпінару, кратонавага алею, сулемы і інш.). Мікробы з першапачатковага ачага могуць распаўсюджвацца па лімфатычных і крывяносных сасудах у суседнія тканкі і аддаленыя органы (скуру, лёгкія, печань, ныркі, галаўны мозг, мышцы і інш.) і выклікаць фарміраванне ў іх другасных абсцэсаў. Бывае востры, хранічны, паверхневы, халодны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ́ДНАЯ ПО́ЛАСЦЬ,
пярэдняя частка поласці цела млекакормячых жывёл і чалавека. Размешчана ў грудной клетцы і абмежавана ўнутрыгрудной фасцыяй. Ад брушнай поласці аддзелена дыяфрагмай. У грудной поласці — сэрца, лёгкія, трахея, стрававод, крывяносныя і лімфатычныя сасуды, нервы. Грудная поласць уключае 2 серозныя плеўральныя мяшкі і размешчанае паміж імі міжсценне, у ніжнім аддзеле якога — серозная поласць. Паміж парыетальным і вісцэральным лісткамі плеўры — поласць плеўры, якая мае важнае значэнне ў дыханні. У ёй пры пашкоджаннях ці запаленчых хваробах збіраецца паветра, кроў, серозная вадкасць, гной.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПАВО́ЛЬВАННЕ НЕЙТРО́НАЎ,
змяншэнне кінетычнай энергіі нейтронаў у выніку шматразовых сутыкненняў з атамамі асяроддзя. Прыводзіць да ўтварэння т.зв. цеплавых нейтронаў, якія могуць выклікаць ланцуговую ядзерную рэакцыю, напр. у прыродным уране.
У працэсе запавольвання частка нейтронаў губляецца: паглынаецца ядрамі атамаў ці вылятае за межы рабочага асяроддзя. У запавольніках (рэчывы, якія маюць лёгкія ядры і слаба захопліваюць нейтроны: вада, цяжкая вада, графіт, берылій і інш.) малыя страты нейтронаў і большая іх частка пераўтвараецца ў цеплавыя (механізм запавольвання залежыць ад энергіі нейтронаў). Гл. таксама Ядзерны рэактар, Нейтронаграфія.
1. Зрабіць больш гладкім. [Нупрэй] узяў у дзеда сякерку, высек дзве сухія лёгкія жардзіны, падгладзіў іх.Колас.
2.Разм. Зрабіць сыцейшым, падкарміць. [Мацвей:] — У мяне свінні, на яго ліха, не вядуцца: падгладзіш крыху, то возьме і прыхварэе.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рафіна́дны, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да рафінаду; прызначаны для яго прыгатавання. Рафінадны завод. Рафінадны прэс,//перан. Падобны на рафінад. Сонца ўсё свеціць і свеціць, лёгкія аблачынкі ляжаць на даляглядзе, неба блекла-сіняе; шарэюць, праменяцца .. вострым, рафінадным нейкім святлом камяністыя сопкі.М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ВАЗО́К,
лёгкія выязныя сані ў беларусаў і інш.слав. народаў. Вядомы са стараж. часоў. Знешні выгляд і форма вазка залежалі ад заможнасці і сац. прыналежнасці іх уладальнікаў. Утульны, дэкаратыўна аздоблены кузаў меў звычайна козлы для вазніцы, яго абшывалі лубам або тонкімі дошкамі, у заможнай шляхты абівалі знутры сукном, высцілалі футрам, часам вазок быў з закрытым ці паўзакрытым верхам. Сяляне нярэдка замест вазка выкарыстоўвалі развалкі, паверх якіх у задняй частцы мацавалі трохбаковую рашотчатую спінку («драбінку») або плецены паўкош. У сельскай мясцовасці карыстаюцца і ў наш час.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАСТАМІКО́ЗЫ (ад бласта... + мікозы),
група хранічных, некантагіёзных мікозаў, якія пашкоджваюць скуру, лёгкія і інш.ўнутр. органы чалавека і некаторых жывёл (сабак, радзей коней). Распаўсюджаны ў ЗША, Канадзе, адзінкавыя выпадкі зарэгістраваны ў інш. краінах. Адрозніваюць: паўночна-амерыканскі (хвароба Гілкрыста), еўрапейскі (крыптакакоз), паўднёваамерыканскі (паракакцыдыяідоз), келоідны (хвароба Лабо) бластамікоз. Узбуджальнік бластамікозу — дражджавыя і дрожджападобныя паразітычныя грыбкі (Blatomyces dermatitidis і інш.), якія размнажаюцца пачкаваннем. Заражэнне адбываецца пры ўдыханні спораў грыбка з пылам. Першасны ачаг Лакалізуецца ў лёгкіх, потым пашкоджваецца скура. Пры лакалізаваных пашкоджаннях прагноз спрыяльны, пры пашкоджаннях унутр. органаў — высокая смяротнасць.