штомесячны грамадска-паліт. і літ. часопіс, орган урада Беларускай Народнай Рэспублікі. Выдаваўся ў крас.—вер. 1922 у Каўнасе на бел. мове. Рэдактар-выдавец К.Дуж-Душэўскі. Гал. мэта выдання — абарона бел. дзяржаўнасці, павышэнне грамадскай свядомасці, умацаванне волі да барацьбы шляхам асвятлення ўсіх бакоў бел. жыцця. Разглядаў з нац.-дэмакр. пазіцый паліт. і грамадскія падзеі ў Зах. Беларусі, Польшчы, Літве, Латвіі і БССР, узнімаў пытанні вызв. руху і будучыні бел. народа. Публікаваў артыкулы па праблемах барацьбы за адраджэнне і незалежнасць Беларусі. Выйшлі 4 нумары.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУКО́ЎСКІ ((Bukovskis) Леў Уладзіміравіч) (30.5.1910, Рыга — 18.3.1984),
латышскі скульптар. Нар. мастак Латвіі (1976), чл.-кар.АМСССР (1975). Вучыўся на арх. ф-це Латв. ун-та ў Рызе (1932—35), Фларэнційскай АМ (1938—39). Аўтар помнікаў змагарам рэвалюцыі 1905 на могілках Матыса ў Рызе (1956—59, у сааўт.), мемар. ансамбля Памяці ахвяр фашызму ў Саласпілсе (1961—67, у сааўт., Ленінская прэмія 1970), станковых кампазіцый («На цаліне», 1954—55, «Героі грамадзянскай вайны Э.Берг і А.Жалязняк», 1957) і партрэтаў.
Л.Букоўскі. Помнік змагарам рэвалюцыі 1905 года на могілках Матыса ў Рызе. 1959.
латышскі пісьменнік. Засл. дз. культурыЛатвіі (1982). У 1967—69 вучыўся на Вышэйшых курсах сцэнарыстаў у Маскве. Друкуецца з 1964. Прадстаўнік псіхал. рамана. Духоўны свет чалавека, узаемаадносіны асобы і грамадства даследуе ў раманах «Следчы» (1967), «Клетка» (1972), «Голас таго, хто кліча» 91973), «Карані» (1982), «Людзі ў лодках» (1987). На бел. мову творы Б. перакладалі В.Сёмуха (у зб. «Сучасныя латышскія апавяданні», 1978), В.Рабкевіч (у зб. «Песня Даўгавы», 1986).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЦІНГ (Віцінгс) Яўген Эдуардавіч
(2.8.1884, С.-Пецярбург — 20.8.1959),
спявак (драм. тэнар) і педагог. Засл. дз. маст.Латвіі (1946) і Беларусі (1955). Праф. (1947). Вучыўся ў Мілане, дэбютаваў у П’ячэнцы (Італія, 1908). У 1907—18 саліст Марыінскага т-ра, дзе выканаў партыі Радамеса («Аіда» Дж.Вердзі), Хазэ («Кармэн» Ж.Бізэ), Германа («Пікавая дама» П.Чайкоўскага) і інш. З 1920 жыў пераважна ў Рызе (да 1946 саліст оперы, да 1950 педагог кансерваторыі). У 1950—59 вёў клас сольных спеваў у Бел. кансерваторыі. Сярод яго вучняў М.Ворвулеў, В.Глушакоў, М.Зюванаў, Р.Асіпенка, М.Дружына, П.Дружына, А.Самарадаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎГМАЛЕ,
гарадзішча жал. веку і ранняга сярэднявечча (канец 1-га тыс. да н.э. — канец 12 ст.) у Латвіі. За 22 км на У ад Рыгі, на левым беразе Зах. Дзвіны (Даўгавы). Месца перасячэння заходнядзвінскага шляху з сухапутным шляхам з Пд і Пн, значная ч. якога праходзіла праз Беларусь. Даследаваў у 1966—70 В.А.Уртанс. Знаходкі (сканд., герм., слав., фін., балцкія, візант., араб. вырабы, зах.-еўрап. манеты) даюць падставу сцвярджаць, што Д. было буйным рамесным і гандл. цэнтрам, да 10 ст. належала земгалам, у 11—12 ст. заселена этнічна змешаным насельніцтвам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАТВІ́ЙСКІ ЗАПРАЖНЫ́ КОНЬ,
парода, выведзеная ў Латвіі шляхам паляпшэння мясц. запражнога каня скрыжаваннем з зах.-еўрап. запражнымі пародамі (у асн. ардэнскай, гановерскай, альдэнбургскай, тракененскай). Зацверджана ў 1952. Выдзяляюць цяжкі (запражны) і лёгкі (спарт.) тыпы. На Беларусі выкарыстоўваюцца ў племянной рабоце і конным спорце.
Даўж. тулава каля 170, выш. ў карку да 162 см. Масць бурая, вараная, гнядая, цёмна-гнядая, рыжая, зрэдку шэрая. Корпус добра развіты, касцяк моцны. Галава сярэдняй велічыні, грудзі шырокія і глыбокія, карак высокі і доўгі. Ногі невысокія, моцныя, з развітым запясцем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЦЕ́ЕЎ (Мікалай Паўлавіч) (16.5.1919, г. Рагачоў Гомельскай вобл. — 27.9.1972),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Камышынскае танк. вучылішча (1943), Вышэйшую афіцэрскую школу самаходнай артылерыі (1951). У Чырв. Арміі з 1939. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўд., Паўд.-Зах., Сталінградскім, Бранскім, 1-м Прыбалт., 3-м Бел. франтах. Удзельнік баёў на тэр. Беларусі, Літвы, Латвіі, Усх. Прусіі. Танк. рота на чале з лейт. П. вызначылася 18—21.9.1944 у раёне г. Елгава і Добеле (Латвія) пры адбіцці наступлення праціўніка. Пасля вайны ў нар. гаспадарцы, у 1949—70 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́БІС (Павел Іванавіч) (7.2.1923, в. Мікуленкі Расонскага р-на Віцебскай вобл. — 10.4.1996),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну партызан Расонскай брыгады імя Сталіна, з 1943 на фронце. Камандзір кулямётнага разліку сяржант Р. вызначыўся ў баях на тэр. Віцебскай вобл. і Латвіі: 26.12.1943 праявіў гераізм пры адбіцці варожых контратак; 14.8.1944 агнём з кулямёта прыкрываў пераправу сав. войск цераз р. Ліелупе, знішчыў 2 гарматныя разлікі і 2 кулямёты ворага; 13.1.1945 у раёне Клайпеды агнём з кулямёта знішчыў станковы кулямёт з разлікам і шмат жывой сілы праціўніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́РНАТЭ,
неалітычная тарфянікавая стаянка 3-га — 1-й пал. 2-га тыс. да н.э. ў Вентспілскім р-не Латвіі. Выяўлены рэшткі 25 жытлаў, у т. л. 5 лёгкіх чатырохвугольных пабудоў з двухсхільнымі дахамі, драўляныя вёслы, коп’і, бумерангі, лыжы, калатушкі для разбівання арэхаў, матыкі, каўшы з зааморфнымі ручкамі, рэшткі рыбалоўных сетак, гліняны посуд і інш. Даследавана свяцілішча з драўляным ідалам і майстэрня па вырабе рэчаў з бурштыну. Асн. заняткі насельніцтва — рыбалоўства, паляванне, збіральніцтва. У тарфяніку С. таксама знойдзены рэшткі стаянкі з ямкава-грабеньчатай керамікай (2-я пал. 3-га тыс. да н.э.).