батанічны сад, дзе ў адкрытым грунце вырошчваюцца розныя віды дрэў і кустоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гіпаксіло́н
(н.-лац. hypoxylon)
сумчаты грыб сям. ксілярыевых, які трапляецца на галінках лісцевых дрэў і кустоў, пнях.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ветштэ́йніна
(н.-лац. wettsteinina)
сумчаты грыб сям. псеўдасферыевых, які развіваецца на адмерлых сцёблах траў, дрэў і кустоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
туберкуля́рыя
(н.-лац. tubercularia)
недасканалы грыб сям. туберкулярыевых, які развіваецца на адмерлых галінках кустоў і лісцевых дрэў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
за́маразкі, ‑аў; адз. замаразак, ‑зку, м.
Лёгкія марозы, звычайна ранішнія, увосень і вясной. Была другая палова кастрычніка, і раннія замаразкі высушылі гарадскія вуліцы.Шахавец.Пад раніцу ўжо браліся замаразкі, трава і лісце кустоў пакрываліся шараватым інеем.Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
санда́лавыісанта́лавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да сандала 1 (саптала). Сандалавае дрэва.// Здабыты, зроблены з сандалу (санталу). Сандалавая фарба. Сандалавая шкатулка.
2.узнач.наз.санда́лавыя, ‑ых. Сямейства паўднёвых раслін (траў, кустоў, радзей дрэў).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ці́савы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ціса, уласцівы цісу. Цісавая драўніна. Цісавая алея.// Зроблены з цісу. Цісавая фанера.
2.узнач.наз.ці́савыя, ‑ых. Сямейства двухдомных вечназялёных хвойных дрэў ці кустоў, да якога адносіцца ціс.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вы́дзірак1 ’ачышчанае ад карчэўя і кустоў поле’ (Сцяшк.); ’цалінны ўчастак, які ўпершыню прыараны да поля’ (Яшк., стол.), вы́дзеркі ’поле сярод лесу на месцы аблогі’ (Яшк., нясвіж.), вы́дзеркі, ву́дзеркі ’ўпершыню апрацаваны ўчастак зямлі’ (Шатал.). Да выдзіраць, драць. Параўн. выдзёр, выдранка.
Вы́дзірак2 ’выступ з печы, на якім можна сесці’ (Янк. I). Да выдзіраць(цца) (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАЛЬЦЕ́НІЦКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва на Беларусі. Закладзены ў 2-й пал. 18 — пач. 19 ст. ў в. Бальценікі (Воранаўскі р-н Гродзенскай вобл). Парк пейзажнага тыпу на ўзгорыстым рэльефе. Пл. каля 10 га. У паўн.-ўсх. частцы парку на самым высокім месцы сядзібны дом, на зах. схіле — тэрасы. У стварэнні ландшафтных кампазіцый выкарыстаны экзоты (больш за 60 відаў і формаў). Сярод іх унікальныя на Беларусі клён вастралісты далоненадрэзаны, вольха шэрая лопасцевая, аксаміт амурскі, явар і яго пурпуровалістая форма, клёны (палявы, прырэчны, татарскі, серабрысты, ясенялісты), піхта белая, елкі (канадская, Энгельмана, калючая блакітная), хвоя веймутава, лістоўніца еўрапейская, туя заходняя і шмат дэкар.кустоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСКА́НІЯ-НО́ВА,
запаведнік на Украіне, у Херсонскай вобласці. Засн. ў 1921 на базе прыватнага запаведніка «Чаплі» (з 1874). Пл. больш за 11 тыс.га. Ахоўваецца прыродны комплекс унікальнага цаліннага ціпчакова-палыновага і кавыльнага стэпу (адзіны масіў у Еўропе). У дэндрапарку (пл. каля 200 га) больш за 150 дзікіх і культ. відаў дрэў і кустоў — акацыя белая, вяз, дуб, туя, ясень і інш. Акліматызаваны рэдкія віды жывёл: антылопы, байбак, бізон, зебра, конь Пржавальскага. З экзатычных птушак — афрыканскі страус, нанду, эму; некалькі відаў паўлінаў і фазанаў; вадаплаўныя птушкі — гусь, качка, лебедзь. На базе запаведніка з 1932 існуе Украінскі НДІ жывёлаводства стэпавых раёнаў імя М.Ф.Іванова.