Прыхіліцца, прытуліцца, абаперціся. [Дзед Талаш] выбраў зацішнае месца, прысланіўся да старой яліны пад навіссю спушчаных, прысыпаных снегам галін.Колас.— А цяпер захініся ў плашч, прысланіся да мяне і паспі.Сяргейчык.Людзі ўсе чыста Былі каля школы на сходзе. .. Ён падышоў. Да сцяны Прысланіўся ён збоку.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хво́раст, ‑у, М ‑сце, м., зб.
Сухія галінкі з дрэў або хмызняку. Паляна была ачышчана ад пнёў, кустоў і камення, па кутках яе ляжалі кучы хворасту, каб запаліць іх уначы, акрэсліўшы самалёту месца пасадкі.Хадкевіч.Агонь апошні хвораст знішчыў.Куляшоў.// Галінкі для веніка, мятлы. Нарэзаць хворасту на венікі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бел. крытык. Вучыўся ў Мінскім пед. ін-це (1936—38). Друкаваўся з 1935. У крас. 1941 арыштаваны. Калі 26.6.1941 калону арыштаваных кінуў канвой, вярнуўся ў Магілёў, папрасіўся на фронт. Ваяваў да канца вайны. Паўторна арыштаваны ў 1949, да 1955 у лагерах Карагандзінскай і Омскай абласцей. Рэабілітаваны ў 1956. Працаваў у рэдакцыях літ.перыяд. выданняў, у 1970—75 у рэдакцыі бюлетэня «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі». Даследаваў пераважна паэзію, пытанні культуры творчасці, майстэрства творчых індывідуальнасцей («Паэзія праўды», 1958; «Спадарожніца часу», 1961; «Пімен Панчанка», 1968; «Постаці», 1971; «Аркадзь Куляшоў», 1978). У кн. «Свет Купалы» (1965), «Чалавек на досвітку» (1970, на рус. мове), «Звенні» (1976) даследаваў спадчыну Я.Купалы, Я.Коласа, М.Багдановіча, Цёткі, узаемадзеянне бел. і рус. літаратур.
Тв.:
Кніга пра паэзію. Мн., 1974;
Свет Купалы;
Звенні. Мн., 1981;
Чалавек напрадвесні: Расказ пра М.Багдановіча. Мн., 1986;
Паэзія — маё жыццё. Мн., 1989.
Літ.:
Клышко А. Мастерство критика // Дружба народов. 1960. № 1;
Адамовіч А. Талент крытыка // Полымя. 1962. № 6;
Каваленка В. Крытык і паэт // Там жа. 1969. № 5;
Лойко О. Открытие поэта // Вопр. лит. 1967. № 3;
Бечик В.В. В неразрывном единстве // Неман. 1978. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАМАТЫ́ЧНАЯ ПАЭ́МА жанравы тып паэмы, які ўзнік на мяжы паэзіі і драматургіі. Развіваецца на аснове арган. зліцця эпічнага і драм. пачаткаў. Выпрацавала і замацавала ўстойлівыя жанравыя прыкметы: канфліктна-напружанае сутыкненне характараў, маральна-этычных пазіцый, ідэалаў, страсцей, што складае асн.драм. «спружыну» твора, якому ўласціва маналагічна-дыялогавая форма, разгортванне дзеі, набліжанай да сцэнічнай падачы.
Аднак гэта найперш паэма, жанравую сутнасць якой вызначае сіла эпічнай паэтызацыі падзей і герояў, паэт. падыход ад іх увасаблення. Д.п. адметная схільнасцю да асэнсавання вузлавых перыядаў нац. гісторыі, буйных грамадскіх асоб, значных падзей. Яе зместам становіцца барацьба народа ў напружаныя моманты яго сац. і нац. самасцвярджэння. Дасягнула класічных узораў у творчасці Дж.Мільтана («Страчаны рай»), Дж.Байрана («Каін»), Ф.Шылера («Валенштэйн»), П.Б.Шэлі («Раскаваны Праметэй»), А.Міцкевіча («Дзяды»), А.Пушкіна («Барыс Гадуноў»), Л.Украінкі («Лясная песня») і інш. У бел. л-ры пачынальнік яе — Я.Купала, які даў узоры высокіх формаў драматычна-паэмнага мастацтва («Адвечная песня», «Сон на кургане»). Д.п. стварылі П.Глебка («Над Бярозай-ракой»), А.Куляшоў («Хамуціус»). Нац. традыцыя драматычна-паэмнага асэнсавання жыцця ў апошні час атрымала працяг у паэмах М.Арочкі («Курганне», «Крэва»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грымо́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які стварае гром, грымоты; з грымотамі. Грымотны молат. □ Над пажатым полем і яшчэ непрыбраным лугам пацягнуліся грымотныя хмары.Колас.
2. Моцны, аглушальны. Праз хвілін дзесяць бор аглушыўся грымотным выбухам.Якімовіч.І спалохаўся вораг, І ўцёк, Не крануўшы дзяцей, І забыў пра намеры, Грымотнае ўчуўшы Ура.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тое, што і апячы. Як на бераг выходзіў, мне ногі абпёк Успамінам гарачым халодны пясок.Куляшоў./уперан.ужыв.Не паспеў [Вінцук] мінуць свае хаты, як нос у нос сустрэўся з Пацуком. Сустрэча гэта проста абпякла яго.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́чтавы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да мачты. Мачтавы ліхтар.
2. З якога робяць мачты. Мачтавы лес. □ Пушча — гэта плямёны асілкаў-дубоў, Што сышліся на вечныя сходкі дуброў; Гэта мачтавых сосен бары-гушчары, Цёмны лог, дзе пасуцца дзікі і зубры.Куляшоў.
мачтавы́, ‑о́га, м.
Матрос, які нясе службу на мачце.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мяце́жны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае непасрэдныя адносіны да мяцяжу. І помніць дагэтуль Замосце і Снежна, Як беглі палкі генералаў мяцежных.Глебка.// Які заклікае, падбухторвае да мяцяжу. Мяцежная прамова.
2.перан. Трывожны, неспакойны, бурны. Мяцежны характар. □ Мяцежныя жаданні напаўнялі.. [Юльчына] сэрца.Бядуля.Прыходзіў вялікі, прыходзіў мяцежны І радасны росквіт суровай зямлі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
павысыпа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
1.што. Высылаць усё, многае. Павысыпаць двары пяском. □ Твае ж патроны без пораху. Я павысыпаў з іх увесь порах.Баранавых.
2.(1і2ас.неўжыв.), без дап.Разм. Выйсці, выбегчы ў мностве. Поезд спыніўся. Павысыпалі з вагона Хлопцы, дзяўчаты, нібы птушаняты з гнязда.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
святлі́ца, ‑ы, ж.
Уст. Светлы, чысты пакой у хаце, прызначаны звычайна для прыёму гасцей. Гэтая прасторная святліца з мноствам фікусаў, аганькоў, руж, пальмаў, якімі былі застаўлены ўсе вокны і палавіна падлогі, і была кватэрай Сашы.Шамякін.Пасядзела на кухні ў кутку з дзіцём я — не пусцілі ў святліцу бацькі.Куляшоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)