Круці́ць1 ’прыводзіць у кругавы рух’ (ТСБМ, Шатал., Мат. Гом.), ’віць’ (Касп.). Укр. крутити, рус. крутить ’тс’, польск. kręcić, чэш. kroutiti, славац. krútiť ’тс’. У іншых славянскіх паралелей іншыя значэнні. Параўн. серб.-харв. кру́тити ’рабіць цвёрдым, крэпкім, моцным’, балг. къртя ’адрываць, адломваць, валіць’ і адпаведныя з сербскахарвацкім значэннем н.-луж. kšuśiś ’рабіць цвёрдым, моцным’, в.-луж. krućić ’тс’. З аднаго боку, цяжка звязаць сербскахарвацкае і балгарскае значэнні, з другога — цяжка гэта зрабіць для паўднёва- і паўночнаславянскіх значэнняў. Дакладных адпаведнікаў у іншых індаеўрапейскіх мовах няма. Параўн. круты1 і круты3 (гл.).

Круці́ць2 ’маніць, ашукваць’ (Нас., Шат., КЭС, лаг., Яруш., Ян., Сл. паўн.-зах.). Гл. круціць1.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

своекары́слівы, ‑ая, ‑ае.

Які клапоціцца толькі аб сабе, дбае пра ўласную выгаду; карыслівы. Своекарыслівы чалавек. □ У літаратуры нярэдка здаралася, што ў процівагу ідэальнаму герою паказваўся нядрэнны працаўнік, але не без заган: то своекарыслівы, то круты ў сям’і, то яшчэ з якой-небудзь хібай. «Полымя». // Заснаваны на асабістай выгадзе, карысці. Своекарыслівыя мэты. Своекарыслівы разлік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

На́глы ’раптоўны, нечаканы’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.), ’круты’, ’злосны, люты’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’вялікі, высокі’ (ТС; лельч., Нар. лекс.; мазыр., З нар. сл.; ельск., жытк., петрык., Мат. Гом.), ’нахабны’ (уздз., Жд. 1; рэч., Мат. Гом.; ТС), укр. наглий ’хуткі; раптоўны, нечаканы’, рус. наглый ’дзёрзкі, нахабны’, польск. nagły ’раптоўны, нечаканы, пільны, неадкладны; хуткі, жвавы’, чэш., славац. náhlý ’раптоўны, нечаканы, круты’, в.-луж. nahtyкруты, рэзкі; хуткі, раптоўны; запальчывы’, н.-луж. nagty ’тс’, славен. nagel ’тс’, серб.-харв. nȃgao ’хуткі, паспешны; мітуслівы, неабачлівы’, балг. на́гъл ’нахабны’, макед. нагол ’тс’. Прасл. *nagъlъ (або *naglъ), поўная форма *naglъjь, збліжаюць з санскр. añjas, añjasā ’жвавы, раптоўны’, гоц. anaks ’раптоўны, хуткі’ (Фасмер, 3, 36; Скок, 2, 498; Бязлай, 2, 212; Шустар-Шэўц, 2, 982), з лат. naguot ’спяшацца’, nagtiês ’хутка рабіць’ (Махэк₂, 388); сумніцельнай здаецца спроба вывесці прасл. *naglъ з *na‑lьg‑lъ < ležati (Тэдэска, Language, 27, 151, 28–33). Варбат рэканструюе першасную семантыку слова як ’хуткі, паспешны, раптоўны’, з якой выводзяцца іншыя пераважна экспрэсіўныя значэнні, і звязвае яго з прасл. *snaga ад дзеяслова з коранем *(s)nag‑, страчанага ў славянскіх мовах, якому адпавядае літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’ (Варбат, Этимология–1964, 27–30). Літ. nõglas ’раптоўны, хуткі, імклівы’ запазычана з бел. або польск. (Фрэнкель, 1, 506). Цікавыя беларускія семантычныя інавацыі; палес. ’вялікі, высокі’ на базе значэння ’рэзкі, круты’ («наглы берэг», ТС), параўн. таксама на́глік ’вельмі высокая асоба’ (ТС), на́гліца ’велікан’ (саліг., Нар. сл.) і ’скупы, прагны, хцівы’ на бел.-літ. паграніччы, параўн. таксама нагле́ц ’той, хто скупы’, відаць, пад уплывам літоўскай мовы, параўн. літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скрэнт ‘дэталь пярэдняй часткі воза ў выглядзе бруска, у якую устаўляюцца ручкі’ (Скарбы). З польск. skręt ‘паварот, выгін’, параўн. запазычанае скрэнткруты паварот’ (шальч., Сл. ПЗБ), шляхам семантычнага пераносу ‘дзеянне, вынік дзеяння’ → ‘прылада, пры дапамозе якой ажыццяўляецца дзеянне’. Параўн. укр. дыял. скрент ‘перадок воза’ таго ж паходжання (ЕСУМ, 5, 285).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

разлёт, ‑у, М ‑лёце, м.

1. Дзеянне паводле дзеясл. разлятацца ​1 (у 1 знач.) — разляціцца (у 1 знач.). // Контур, абрысы чаго‑н. у выглядзе раскінутых, прыўзнятых крылаў. Разлёт броваў.

2. Палёт, рух з паступова нарастаючай скорасцю; скорасць, набраная такім налётам, рухам. З разлёту .. [вятры] білі ў стромкі бераг, выстрыгалі барханы. Ракітны. З разлёту .. [танк] зрабіў круты круг. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зало́м

1. Лука, калена, круты паварот ракі, дарогі (Слаўг.).

2. Паварот поля пад прамым вуглом (Стол.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

прымо́л

1. Тое, што і бухта 1, 2; вір. (Стол.).

2. Круты, высокі бераг (Палессе Талст.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

КРЫ́ЗІС (ад грэч. krisis рашэнне, пераломны момант, зыход),

рэзкі, круты пералом у чым-небудзь; цяжкі, пераходны стан у працэсе дыялект. развіцця прыродных і грамадскіх з’яў. У выніку яго развіццё ўступае ў наступную стадыю і працягваецца далей на якасна іншым узроўні. У залежнасці ад маштабаў і характару К. падзяляюцца на частковыя, сістэмныя, агульныя, усеагульныя; прыродныя, псіхал., духоўныя, мед., грамадскія і інш. Грамадскія К. ахопліваюць розныя галіны грамадскага жыцця або гіст. тыпы грамадства (фармацыі, цывілізацыі), ім папярэднічаюць абвастрэнне грамадскіх супярэчнасцей (паміж сац. групамі, класамі, паліт. групоўкамі і г.д.), сац. дэфармацыі, нарастанне цяжкасцей у розных сферах жыццядзейнасці людзей. Найб. цяжкім вынікам крызісных з’яў 1-й пал. 20 ст. сталі 1-я і 2-я сусв. войны. Сусветныя маштабы і значныя сац.-эканам. наступствы меў эканам. К. 1929—33. У канцы 1980—90-х г. крызісныя з’явы ахапілі розныя сферы сац.-эканам. і паліт. жыцця шэрагу краін Усх. Еўропы, Д. Усходу, Пад. Азіі і інш. Гл. таксама Крызіс палітычны, Крызісы ўзроставыя, Крызіс эканамічны, Крызіс экалагічны.

В.​І.​Боўш.

т. 8, с. 505

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

небяспечны, страшны, сур'ёзны; круты, напружаны, крытычны, слізкі, коўзкі (перан.)

Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)

спуск, -а і -у, мн. -і, -аў, м.

1. -у, гл. спусціцца, спусціць.

2. -а. Месца, па якім спускаюцца ўніз.

Круты с.

3. -а. Прыстасаванне, якое прыводзіць у рух курок пры выстрале.

Націснуць на с.

4. -а. Шлюз у млыне для прапускання вады.

5. -а. Доўгі сталярны рубанак.

6. -а. Прагал у верхняй частцы старонкі перад пачаткам раздзела кнігі (спец.).

Не даваць спуску каму (разм.) — не рабіць патурання каму-н., а строга патрабаваць.

|| прым. спускавы́, -а́я, -о́е (да 3 знач.).

С. механізм.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)