традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў Падняпроўі. Бытаваў у 18 — пач. 20 ст. пераважна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Летні жаночы гарнітур складалі пераважна 2 варыянты-комплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых устаўках і рукавах (паралельна лініі ўточкі), на каўняры. Пераважалі геам. (ромб, крыжык, зорачка) і раслінныя (васількі, бярозка) узоры. Суконная спадніца (андарак, саян) чырвона-малінавая з белай, зялёнай, сіняй, чорнай клеткай, палатняная (бяляк) — гладка-белая ці клятчастая шэра-белая з арнаментальным шлякам на падоле. Падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Фартух-трыпольнік шылі з 3 белых полак палатна. Гарсэт (кабат) шылі з сіняга, чырвонага аксаміту, шарсцянкі з баскай у выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы. Галаўныя ўборы жанчын — чапец, намітка, аздобленая вышыўкай і нашыўкамі мохрыкаў даматканая хустка. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — пацеркі, абразкі, крыжыкі. У мужчынскіх кашулях тунікападобнага крою багата вышывалі манішку. Нагавіцы шылі з белага палатна ці сукна. Насілі таксама суконныя ці палатняныя камізэлькі са стаячым каўняром, шыйныя даматканыя хустачкі-шалікі, вышытыя чырвоным арнаментам на канцах. Галаўны ўбор — каўпаковая з лямцу магерка ці футраванка. Мужчынская і жаночая вопратка — белыя світы, аздобленыя вышыўкай, нашыўкамі тасьмы і шнура.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Магілёўскі строй. Сялянкі ў традыцыйным летнім адзенні. Вёска Заходы Шклоўскага раёна. 1903.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАРЫ́ЦКІ СТРОЙ,
традыцыйны комплекс бел.нар. адзення ў зах. Палессі. Бытаваў у 19 — сярэдзіне 20 ст. пераважна ў Маларыцкім і на Пд Кобрынскага р-наў Брэсцкай вобл. Адметны архаічнасцю, класічнай завершанасцю форм адзення, арыгінальнымі галаўнымі ўборамі замужніх жанчын, выкарыстаннем багата аздобленых дэкар. тканін. Летні жаночы гарнітур складалі кашуля, спадніца, фартух. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі і адкладным каўняром. Аздаблялі чырвона-карычневым геам. арнаментам, скампанаваным у папярочныя палосы ў верхняй частцы рукава, на плячах, манішцы і па краі каўняра. Гарманічным спалучэннем натуральнага колеру бела-шэрай і карычнева-чырвонай воўны, белага лёну і пянькі вылучаюцца пругкія накшталт лямцу святочныя спадніцы — буркі, характэрныя толькі для М.с. Фартух (1- і 2-полкавы) часта меў дэкар. вышытыя завязкі. Падпяразвалі спадніцу тканым на кроснах чырвоным поясам. Асаблівую пластычную выразнасць касцюму надавала намітка, якая, у адрозненне ад намітак інш. строяў, багата аздаблялася вышыўкай: разеткамі-зоркамі на адным рагу і ўзорыстымі шлякамі на трох краях. Своеасаблівай маляўнічасцю галаўнога ўбору (каробачка-лямец, аздобленая рознакаляровымі паскамі саціну, шоўку, тасёмкамі, пацеркамі і двума пукамі-рожкамі пярэстарасфарбаванага пер’я) вызначаўся касцюм свацці. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — пацеркі, крыжыкі, лычманы (3, 5, 7 круглых медальёнаў-абразкоў, прымацаваных да тасёмкі). У мужчынскі гарнітур уваходзілі кашуля навыпуск, пояс і нагавіцы. Пашыраны галаўны ўбор — саламяны капялюш. Верхнім адзеннем былі світы-латушкі з белага, шэрага або цёмна-карычневага валенага сукна, кажухі.
Літ.:
Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981;
Яго ж. Мастацтвазнаўча-этнаграфічнае раянаванне Беларускага Палесся // Помнікі старажытнабеларускай культуры: Новыя адкрыцці. Мн., 1984.
М.Ф.Раманюк.
Да арт.Маларыцкі строй. Традыцыйны касцюм замужніх жанчын. Вёска Кураж Маларыцкага раёна Брэсцкай вобл. 1920-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
khaki
нескл. [kaki] хакі (колер);
koszula w kolorze khaki — кашуля колеру хакі
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
zgrzebny
zgrzebn|y
суровы, грубы; зрэбны; дзяружны, радняны;
koszula ~a — зрэбная кашуля
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
Саро́чка ’мужчынская (верхняя і сподняя) або жаночая (сподняя) кашуля’ (ТСБМ, Нас., Шат., Касп., Бяльк., Маш., Чач., Сл. ПЗБ, ТС, Сцяшк.), саро́чачка ’тс’ (Мат. Гом.). Укр.соро́чка ’кашуля’, рус.соро́чка, дыял.сорочи́ца ’сялянская кашуля’, ст.-рус.сорочька, ст.-слав.срачица ’сарочка’, царк.-слав.срака, сракы, Род. скл. ‑ъве, славен.sráčica, srájca, srájčka. Прасл.*sorčica < *sorka (гл. Сной₁, 599). Мяркуецца роднасць з літ.šar̃kas ’адзежа, суконны сурдут рыбакоў’, švar̃kas ’пінжак, халат’, лат.svā́rks ’сурдут, пінжак’. Зычны ‑v‑ тлумачыцца тут уплывам літ.švarùs ’чысты, ахайны’, гл. Траўтман, 299; Мюленбах-Эндзелін, 3, 1144. З прычыны наяўнасці ‑š‑ у балцкіх словах Фасмер (3, 727 і наст.) адхіляе думку аб запазычанні з германскіх, параўн. ст.-ісл.serkr ’кашуля, сурдут, штаны’, англ.-сакс.sierce (*sarkjôn‑) ’тс’, як меркавалі аб гэтым Сабалеўскі і інш. (Фасмер, там жа). Адвяргаюцца версіі Мюленбаха–Эндзеліна (3, 1144) і Фрэнкеля (IF, 52, 298) з розніцы ў значэннях узвядзенне слав.*sorčica да сяр.-лац.sarica, sērica ’шоўк’, алб.sharkë ’род плашча з белай воўны’; гл. аб гэтым Фасмер, 3, 724. Аб параўнанні з алб.sharkë ’род плашча з белай воўны з чырвонымі крапінкамі’ і з авесц.surī ’скура’, хец.kari̯ia ’пакрываць’ гл. Сной, там жа.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
паркалёвы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да паркалю. Паркалёвая тканіна. Паркалёвая нітка.// Зроблены, пашыты з паркалю. Паркалёвая кашуля. Паркалёвыя фіранкі. □ Мяшок гэты быў зроблены з усялякіх кавалкаў — і суконных, і паркалёвых, і чорных, і белых.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талсто́ўка1, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Жан.да талстовец.
талсто́ўка2, ‑і, ДМ ‑тоўцы; Рмн. ‑товак; ж.
Шырокая, доўгая мужчынская кашуля ў складку з поясам. [Баляслаў] перацягваў .. каўказскім поясам талстоўку.Чорны.
[Ад уласн. імя.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ву́зкі, -ая, -ае; вузе́йшы.
1. Невялікі ў шырыню, у папярочніку.
Вузкая дарога.
Вузкае месца (перан.: пра цяжкасці ў ажыццяўленні чаго-н.).
2. Вельмі цесны, недастаткова прасторны.
В. рукаў.
Кашуля вузкая ў грудзях.
3. Які ахоплівае нямногае, нямногіх, абмежаваны.
Вузкая спецыяльнасць.
Вузкае кола сяброў.
Вузкая нарада.
4.перан. З абмежаванымі поглядамі, інтарэсамі, недалёкі.
В. кругагляд.
|| наз.ву́зкасць, -і, ж. (да 1 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Нейлон ’штучнае сінтэтычнае валакно’ (ТСБМ), нейлонка ’нейлонавая мужчынская кашуля’ (лаг., Жыв. сл.). Запазычана праз рус.нейлон з англ.nylon — штучна створанай назвы; націск на апошнім складзе, магчыма, сведчыць пра французскае пасрэдніцтва пры запазычанні ў рускую мову.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
пінжа́к, ‑а, м.
Частка мужчынскага касцюма ў выглядзе курткі з рукавамі, якая спераду зашпільваецца. Юнак дастаў з унутранай кішэні пінжака газету і паклаў на стол.Гарбук.З-пад цёмнага яго пінжака была відаць бялюткая кашуля з бантам-гальштукам.Арабей.
[Англ. pea-jacket.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)