МАСЭ́НКА (Тарэнь) (Цярэнцій Германавіч; 10.11.1903, с. Гладосы Кіраваградскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
украінскі паэт. Скончыў Камуніст. ун-т імя Арцёма ў Харкаве (1930). Друкаваўся з 1926. У кнігах вершаў, балад і паэм «Стэпавая медзь» (1927), «Айчына» (1937), «У стане воінаў» (1944), «Сярэбраная дарога» (1946), «Кіеўскія каштаны» (1954), «Барвовыя вяргіні» (1969), рамане ў вершах «Стэп» (кн. 1—2, 1938—68) і інш. паэтызацыя мірнага і ваен. подзвігу народа, багацце духоўнага свету суайчынніка. На словы М. напісаны шматлікія песні, рамансы, хары. Быў знаёмы з Я.Купалам і інш. бел. пісьменнікамі. Адзін з першых перакладчыкаў твораў Я.Купалы на ўкр. мову: паэмы «Адвечная песня», «Бандароўна», «Над ракою Арэсай», камедыя «Паўлінка» (разам з П.Тычынам), шматлікія вершы. Пераклаў асобныя творы А.Александровіча, М.Багдановіча, У.Дубоўкі, А.Дудара, Я.Коласа, П.Панчанкі, М.Танка, П.Труса. На бел. мову творы М. пераклалі С.Грахоўскі, С.Дзяргай, Х.Жычка, А.Зарыцкі, А.Звонак, М.Калачынскі, І.Калеснік, К.Кірэенка, Р.Няхай, Панчанка, П.Прыходзька.
Тв.:
Вибране. Київ, 1975;
Бел. пер. — Вішнёвыя зоры Украіны. Мн., 1961;
Казка нашага лесу. Мн., 1962.
Літ.:
Нудьга Г. Терень Масенко. Київ, 1965.
В.А.Чабаненка.
т. 10, с. 203
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТУЗЯ́ВІЧУС ((Matuzevičius) Эўгеніюс) (24.12.1917, г. Урупінск Валгаградскай вобл., Расія — 20.6.1994),
літоўскі паэт, перакладчык, крытык. Засл. дз. маст. Літвы (1977). Вучыўся ў Каўнаскім і Вільнюскім ун-тах (1939—43). Аўтар паэт. зб-каў «Веснавой сцежкай» (1941), «Песня дружбы» (1953), «Не гасні, агонь маяка!» (1960), «Месячны бераг» (1965), «Млечны шлях» (1970), «Зялёныя астравы гадоў» (1975, Дзярж. прэмія Літвы 1977), «Варыяцыі і вяртанні» (1980) і інш. Для яго вершаў характэрна рамант. прыўзнятасць, песенныя інтанацыі. Для зб. Я.Купалы на літ. мове «Не жалейка стогне» (1957, укладальнік разам з А.Жукаўскасам), анталогій «З беларускай паэзіі» (1952) і «Па Нёмане песня плыве» (1958) пераклаў паэмы Я.Купалы «Курган», «Барысаў», п’есы «Паўлінка», «Раскіданае гняздо», яго вершы і інш. бел. паэтаў. Укладальнік зб. твораў Я.Купалы «Мая доля» (Вільнюс, 1982). Аўтар артыкулаў пра Я.Купалу, бел. л-ру, культуру. На бел. мову асобныя яго вершы пераклалі А.Астрэйка, Р.Барадулін, А.Бачыла, А.Вярцінскі, А.Грачанікаў, Л.Дайнека, М.Калачынскі, Я.Крупенька, П.Марціновіч, А.Разанаў, М.Танк.
Тв.:
Бел. пер. — Просіцца ў песню мора. Мн., 1965;
Рус. пер. — Крылья над морем. М., 1976.
А.П.Лапінскене, А.В.Мальдзіс.
т. 10, с. 206
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛО́Ў (Міхаіл Аркадзевіч) (17.6.1903, г. Днепрапятроўск, Украіна — 28.9.1964),
рускі паэт і драматург. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1927—28). Друкаваўся з 1917. Першая кн. вершаў — «Рэйкі» (1923). Вершы 1920—30-х г. адзначаны рамант. успрыняццем падзей грамадз. вайны. Ў Вял. Айч. вайну ваен. карэспандэнт, удзельнічаў у баях за вызваленне Беларусі. Пасляваен. паэт. творам (у т. л. зб. «Вершы апошніх гадоў», 1966, Ленінская прэмія 1967) уласцівы ўзнёсла-рамант. і філас. інтанацыі. Аўтар п’ес, некат. з іх паст. на Беларусі. Неаднойчы бываў на Беларусі, быў знаёмы з Я.Купалам, сябраваў з П.Броўкам, П.Глебкам, П.Панчанкам. На рус. мову перакладаў вершы Я.Купалы, Панчанкі. Яго вершы на бел. мову перакладалі А.Звонак, М.Калачынскі, Ў.Паўлаў, Я.Семяжон, М.Танк і інш.
Тв.:
Собр. соч. Т. 1—3. М., 1974—75;
Бел. пер. — у кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953;
[Вершы] // Полымя. 1967. № 7.
Літ.:
Светов Ф.Г. Михаил Светлов: Очерк творчества. М., 1967;
Паперный З.С. Человек, похожий на самого себя. М., 1967;
«Ты помнишь, товарищ...»: Воспоминания о Михаиле Светлове. М., 1973;
Стральцоў М.Л. I жыццём і песняй// Стральцоў М.Л. У полі зроку. Мн., 1976.
М.В.Няхай.
т. 14, с. 279
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
по́шлы, ‑ая, ‑ае.
Нізкі ў маральных адносінах, пазбаўлены духоўных інтарэсаў і запатрабаванняў. Толькі той, каго хвалько Палічыў апошнім, Пасміхаўся ў вус тайком Над суседам пошлым. Калачынскі. // Які мае ў сабе што‑н. непрыстойнае. Шаліма хацеў аблаяць Карабу за пошлыя здагадкі. Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
расшы́ва, ‑ы, ж.
Вялікае паруснае судна, з вострым носам і кармой, звычайна пласкадоннае (плавалі даўней па Волзе і Каспійскім моры). Шумеў, хваляваўся народ той шчаслівы, — Нашчадкі пятроўскіх старых рачнікоў, Якія вадзілі па Волзе расшывы І бралі асадай у туркаў Азоў. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сасмя́глы, ‑ая, ‑ае.
Тое, што і сасмаглы. Узрушаны Косця, з двара У скочыўшы хуценька ў дом, Сасмяглы, прыпаў да вядра, Напіўся сцюдзёнкі нагбом. Калачынскі. Аблізаўшы сасмяглыя, гаркаватыя губы, Лёдзя паспрабавала ўсміхнуцца. Карпаў. Сінія званочкі, сінія званкі Стаялі сасмяглыя, сонныя. Бураўкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суме́сна, прысл.
Разам, супольна. Яны [дружбакі] — З аднаго палка. Сумесна трывогі спазналі, Ішлі па дарогах вайны. Калачынскі. / З прыназ. «з» утварае спалучэнне з Т. [Егер:] — Я сам бачыў выдру, якая жыла сумесна з бабрамі ў хатцы на Бярозе, супроць вусця капала. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ца́цкаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
Разм. Гуляць, забаўляцца з кім‑, чым‑н. Усякі прымаў яго [падмуркавы камень], Цацкаў, Як злітак дзівосны, Як цацку. Калачынскі. [Завішнюк:] — Мала працерабілі Акцызнік з Юркам Далінай, мала стараюцца дзяўчаты.. Цацкаюць ленту ў руках, падпяразваюцца, вехі мераюць... Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяплю́ткі, ‑ая, ‑ае.
Вельмі цёплы. Расстаюся з бацькам Енісеем, Добры ён, прывёў мяне сюды І ў душы цяплюткі жар пасеяў На бязмежжах вечнай мерзлаты. Калачынскі. Ну, як не ўспомніць Чэрвень загарэлы! Дакошвае лугі — знаходзіць гнёзды, Кладзе ў яе [шапку] цяплюткіх птушанят. Барадулін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мро́іць, мрою, мроіш, мроіць; незак., пра каго-што, аб кім-чым і без дап.
Уяўляць у думках, марыць. Ці даўно .. [Захарка] мроіў, як яго дужы і смелы бацька накінецца на ворагаў са стрэльбай у руках. «ЛіМ». Век я пра славу сусветную мрою. Калачынскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)