пласты́чны
(гр. plastikos)
1) які адносіцца да пластыкі, вызначаецца гарманічнасцю, грацыёзнасцю (напр. п-ае мастацтва, п-ыя рухі);
2) здольны пад ціскам змяняць сваю форму, не ломкі (напр. п-ыя матэрыялы);
3) звязаны з перасадкай скуры (напр. п-ая аперацыя).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
тэрмабарака́мера
(ад тэрма- + баракамера)
герметычная камера, у якой можна змяняць тэмпературу і ціск паветра; выкарыстоўваецца пры вывучэнні ўплыву тэмпературы і ціску на чалавека, жывёл і раслін, для лячэння людзей, трэніроўкі касманаўтаў і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1. Незак. да адысці (у 1–6 знач.).
2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота. Самуйлёнак. // Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго‑н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу. Колас. Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду. Шамякін.
•••
Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спружы́ніць, ‑ню, ‑ніш, ‑ніць; незак. і (рэдка) зак.
1. Змяняць (змяніць) сваё становішча пад уздзеяннем якой‑н. сілы і вяртацца (вярнуцца) у ранейшае становішча пасля спынення гэтага ўздзеяння; аказваць (аказаць) супраціўленне ціску. Падводная гаць з жэрдак спружыніць пад нагамі. В. Вольскі. — Эх! — уздыхнуў я і зараз жа вылаяўся, бо галінка, якую адпусціў [той, хто ішоў] наперадзе, спружыніла і балюча сцебанула мяне па твары. Карпюк.
2. Разм. Напружваючы, рабіць (зрабіць) пружыністым, пругкім. Спружыніць мускулы. // Напружыўшыся, адштурхоўвацца (адштурхнуцца). Сашка спружыніў абедзвюма нагамі аб дно і крута пайшоў уверх. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намі́тусь ’у розныя бакі (галовамі, камлямі і інш.)’ (смарг., Сцяшк. Сл., ТС), ’галовамі ў супрацьлеглыя бакі, «валетам» (легчы)’ (глыб., Сл. ПЗБ), намітуз ’тс’ (брасл., Сл. ПЗБ), намытусь ’адзін да аднаго спіной (ляжаць)’ (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), на‑мітусь ’наадварот’ (Мядзв.), намітусь ’спосаб вязання: вочка направа, вочка налева’ (Жд. 1), намітуські́ ’адна насупраць другой’ (лаг., Сл. ПЗБ). Можна параўнаць з балг. на́мито ’крыва, коса, у розныя бакі’, што звязваюць са ст.-слав. митѣ ’папераменна’; серб.-харв. mitȉti ’прайсці побач’, лат. mitêt ’змяняць’ і інш. (Фасмер, 2, 628; Куркіна, Этимология–1980, 629; Скок, 3, 291), параўн. таксама ўміт́уські: За ім леціць стрэла умітуські ’хвалепадобна’ (Сержп., Прымхі). Усё да мі́тусь ’у розныя бакі’ (гл.), мітусі́цца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sentence1 [ˈsentəns] n.
1. ling. сказ, фра́за;
a compound/complex/simple sentence; складаназлу́чаны/складаназале́жны/про́сты сказ
2. прыгаво́р, прысу́д; рашэ́нне;
a life sentence прыгаво́р да пажыццёвага зняво́лення;
under sentence of death пад смяро́тным прыгаво́рам;
pass/commute/quash a sentence выно́сіць/змяня́ць/адмяня́ць прысу́д;
serve one’s sentence адбыва́ць тэ́рмін пакара́ння
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
пратэ́і
(гр. Proteus = імя старажытнагрэчаскага міфічнага марскога боства-вешчуна, якое магло змяняць свой выгляд)
1) сямейства хвастатых земнаводных, якія жывуць у прэсных вадаёмах і падземных водах;
2) палачкападобныя неспараносныя рухомыя бактэрыі, якія пашыраны ў забруджанай глебе, вадзе.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
stopniować
незак.
1. паступова ўзмацняць (павялічваць, пабольшваць) дзеянне;
stopniować barwy — паступова ўзмацняць колеры;
2. грам. змяняць па ступенях параўнання;
stopniować przymiotniki — утвараць ступені параўнання прыметнікаў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ула́снік, ‑а, м.
1. Той, хто мае якую‑н. уласнасць; валодае чым‑н. У былых майстэрнях нейкага ўласніка, двух доўгіх .. будынках на ўскраіне.. танкісты аглядалі, рамантавалі машыны. Грамовіч. З кажуха кпілі хатнія, пасмейваўся і сам уласнік, але разлучацца з ім ніяк не хацеў. Лужанін. // Асоба, якой уласціва што‑н. Нават самы густы грэбень не мог даць рады, каб укласці гэты віхрасты чуб так, як хацелася б яго ўласніку. Якімовіч. — А, калі ласка! — сказаў малады хлопец, уласнік тонкага носа. Колас.
2. Чалавек, які прагне цалкам уладаць чым‑н., не дзелячыся з іншымі. Закаранелы ўласнік. □ Трэба змяняць душы, псіхалогію .. [сялян]: уласнік павінен стаць калектывістам. Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
reverse3 [rɪˈvɜ:s] v.
1. мяня́ць (на процілеглае); по́ўнасцю змяня́ць (напрамак, палітыку, рашэнне); паваро́чваць наза́д;
The situation was reversed. Сітуацыя крута змянілася.
2. дава́ць за́дні ход;
He reversed his car into the garage. Ён заехаў у гараж заднім ходам.
3. адмяня́ць, анулява́ць;
reverse a sentence адмяні́ць прыгаво́р;
He reversed his decision. Ён адмяніў сваё рашэнне.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)