Разм. Вымазацца, запэцкацца ў што‑н. (звычайна пра твар). Цяпер з яго нельга і вока спусціць: то ён [Вадзімка] не туды затэпае, то ў якую гразь ўлезе і гэтак вымурзаецца, што страх глядзець і трэба грэць на сонцы ваду і мыць.Сабаленка.Усе агрэхі трэба выправіць растворам. А калі кельмы ў руках трымаць не ўмееш? І вымурзаешся ўвесь, і настрой сапсуеш сабе і людзям, і заробіш курам на соль.Мыслівец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Замухры́шка ’неахайны, непрыглядны чалавек’, замухрысты (Колас). Рус.замухры́шка < замухры́шка < замухры́га < мухры́га ’неахайны чалавек, ашуканец’ < му́хрый ’кепскі, кволы, мізэрны’. Шанскі, 2, З, 48. Апошні прыметнік пакуль што не растлумачаны. Фасмер (3, 19) звязваў мухрыга з мухлевать, што неабгрунтавана. Ці не трэба ў элеменце мухр‑ убачыць сувязь з махор, махры (’непрычасаны’, ’у абшарпаным адзенні’), што, паводле Фасмера (2, 666), звязваецца з мох, але, можа, зазнала ўздзеянне назвы тканіны, вядомай з XVI ст., як мухояр ’тканіна з ангорскай воўны ці з яе дадаткам’, запазычанай з араб.muh̯ajjar, магчыма, у іншым фанетычным выглядзе (параўн. пазнейшыя запазычанні таго ж слова праз франц.муар і праз англ.махер)? Параўн. варонеж.замухры́житься ’растрапацца, запэцкацца’ і пск.заму́хлить ’растрапаць, узлахмаціць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
schwarza
1) чо́рны;
~ auf weiß чо́рным па бе́лым;
es wúrde mir ~ vor den Áugen у мяне́ пацямне́ла ў вача́х
2) чо́рны, бру́дны; перан.тс. цёмны;
sich ~ máchen забру́дзіцца, запэ́цкацца
3) пахму́рны, су́мны, чо́рны;
ein ~er Tag нешчаслі́вы дзень
4) чо́рны, нелега́льны;
der ~e Markt чо́рны ры́нак;
~ málenперан. малява́ць у чо́рных фа́рбах
5):
sich ~ ärgern ве́льмі [на́дта] раззлава́цца
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)