тэрмадынамічны працэс, які працякае пры пастаяннай т-ры. Напр., кіпенне вадкасці ці плаўленне крышталічных рэчываў пры пастаянным ціску.
І.п. на тэрмадынамічнай дыяграме стану адлюстроўваецца ізатэрмай і падпарадкоўваецца Бойля—Марыёта закону. Для ажыццяўлення І.п. даследаваную сістэму змяшчаюць у тэрмастат з вял. цеплаправоднасцю, дзе т-ра сістэмы практычна супадае з т-рай тэрмастата. І.п. мала змяняе аб’ём цвёрдых цел і большасці вадкасцей, калі не адбываецца фазавы пераход.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯ́ЛЬНАЯ СІ́ЛА,
сіла, работа якой залежыць толькі ад пачатковага і канчатковага становішчаў пункта яе прыкладання і не залежыць ад віду (формы) траекторыі і ад закону руху гэтага пункта. Да П.с. адносяцца сіла гравітацыйнага ўзаемадзеяння, сіла электрастатычнага ўзаемадзеяння і сіла пругкасці. Сувязь П.с.
з патэнцыяльнай энергіяйU(r) вызначаецца формулай:
. Мех. сістэмы, у якіх дзейнічаюць толькі П.с., адносяцца да кансерватыўных сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЬСАН, Уілсан (Wilson) Томас Вудраў (28.12.1856, г. Стантан, штат Віргінія, ЗША — 3.2.1924), дзяржаўны дзеяч ЗША. Скончыў Прынстанскі ун-т (1879), праф. права і паліт. эканоміі (1890—1902), рэктар (1902—10) у ім.
Губернатар штата Нью-Джэрсі (1910—12). Двойчы перамагаў на прэзідэнцкіх выбарах ад Дэмакр. партыі, 28-ы прэзідэнт ЗША (1913—21). Адміністрацыя Вільсана ў першыя гады яго прэзідэнцтва правяла шэраг прагрэс. рэформаў (прыняцце закону аб тарыфах і падаходным падатку, антытрэстаўскага закону, увядзенне 8-гадзіннага прац. дня на чыгунцы і інш.). У міжнар. палітыцы дэклараваў імкненне зрабіць ЗША вядучым абаронцам міру, аднак пры Вільсане ЗША ажыццявілі інтэрвенцыю ў Мексіку, акупіравалі Гаіці і Санта-Дамінга. У 1-ю сусв. вайну Вільсан, урад якога да 1917 прытрымліваўся нейтралітэту, спрабаваў ініцыіраваць мірныя перагаворы варагуючых бакоў, у пач. 1917 Вільсан прапанаваў кангрэсу ЗША план усталявання міру шляхам стварэння Лігі Нацый. Пры Вільсане ЗША аб’явілі вайну Германіі (крас. 1917), ажыццявілі інтэрвенцыю ў Сав. Расію. Вільсан — аўтар праграмы міру з 14 пунктаў (уключала і пункт аб стварэнні Лігі Нацый), актыўны ўдзельнік распрацоўкі і прыняцця Версальскага мірнага дагавора 1919. Нобелеўская прэмія міру 1919.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абаліцыяні́ст
(англ. abolitionist, ад лац. abolitio = знішчэнне, скасаванне)
1) прыхільнік адмены якога-н.закону;
2) удзельнік руху за адмену рабства неграў у ЗША ў 18 — 19 ст.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
stróż
м. стораж; вартаўнік; ахоўнік;
anioł stróż — анёл-ахоўнік;
stróż praw — ахоўнік закону;
2.уст. дворнік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
адчужа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1. Выклікаць адчужанасць, рабіць далёкім каму‑н.; аддаляць. Поўнач у нейкай ступені робіць чалавека ідэалістам, але калі і адчужае яго ад людзей, дык затым толькі, каб зноў прылучыць да іх.М. Стральцоў.
2.Спец. Адбіраць на падставе закону ў каго‑н. якую‑н. маёмасць у карысць дзяржавы або грамадскіх арганізацыя.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незако́нны, ‑ая, ‑ае.
Які супярэчыць закону, парушае закон; недазволены. [Гушка:] — Ад імя Савета рабочых, .. сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў абвяшчаю гэты кангрэс незаконным і скончаным.Чорны.— Што гэта такое? — абурылася Эмілія. — Аддайце сшытак! — Не маеце права! — Загулі навокал. — Тут ніхто нічога незаконнага не рабіў.Маўр.// Не аформлены юрыдычна. Незаконны шлюб.//Уст. Незаконнанароджаны, народжаны па-за шлюбам. Незаконны сын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АМНІ́СТЫЯ (ад грэч. amnēstia забыццё, дараванне),
вызваленне ад крымін. адказнасці, замена назначанага судом пакарання больш мяккім або зняцце судзімасці. Ажыццяўляецца на аснове акта вышэйшага прадстаўнічага органа дзярж. улады ці кіраўніка дзяржавы. Можа быць агульнай для ўсіх асоб, засуджаных або прыцягнутых да крымін. адказнасці па шэрагу артыкулаў крымін.закону, або частковай (адносіцца да асоб, якія ўчынілі злачынствы толькі пэўнай катэгорыі). Права амністыі ў Рэспубліцы Беларусь мае Вярх. Савет. Ад амністыі адрозніваюць памілаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЛІЦЫЯНІ́ЗМ [ад лац. abolitio (abolitionis) адмена, скасаванне],
1) грамадскі рух за скасаванне пэўнага закону.
2) Рух у ЗША у 18—19 ст. за ліквідацыю рабства неграў. Садзейнічаў набліжэнню грамадз. вайны 1861—65, перамозе ў ёй рэсп. Поўначы над рабаўладальніцкім Поўднем і прыняццю ў 1865 папраўкі да канстытуцыі ЗША аб скасаванні рабства.
3) Барацьба за скасаванне рабства ў калоніях Англіі, Францыі і інш.еўрап. краінах ў 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭМУЛЕ́Н ((Desmoulins) Каміль) (2.3.1760, Гіз, каля г. Сен-Кантэн, Францыя — 5.4.1794),
дзеяч франц. рэвалюцыі канца 18 ст., адвакат і журналіст. Напярэдадні паўстання 14.7.1789 заклікаў народ да ўзбр. барацьбы супраць манархіі. Рэдагаваў шэраг дэмакр. газет. У Канвенце выступаў супраць жырандыстаў, прыхільнік Ж.Ж.Дантона. У канцы 1793 — пач. 1794 выдаваў час. «Le Vieux Cordelier» («Стары кардэльер»), у якім патрабаваў адмены закону аб максімуме, змякчэння рэв. тэрору, крытыкаваў палітыку М.Рабесп’ера. Паводле рашэння рэв. трыбунала гільяцінаваны.