ГОМАСЕКСУАЛІ́ЗМ (ад гома... + лац. sexualis палавы),
сексуальная інверсія, гомаэратызм, сексуальнае адхіленне, якое характарызуецца палавой схільнасцю да асоб свайго полу. Вядомы са старажытнасці. Сюжэты на гэту тэму трапляюцца на наскальных відарысах каменнага веку. Пашыранасць гомасексуалізму ў свеце вагаецца сярод мужчын ад 1 да 4%, у жанчын ад 1 да 3%. Пры мужчынскім гомасексуалізме задавальненне палавой цягі ажыццяўляецца рознымі шляхамі, у т. л. праз увядзенне палавога члена ў задні праход партнёра (педэрастыя), пры жаночым гомасексуалізме (гл.Лесбіянства) — шляхам узбуджэння палавых органаў рознымі часткамі цела партнёршы або шляхам імітацыі палавога акта. Гомасексуалізм можа быць пастаянны або часовы. На фарміраванне гомасексуалізму ўплываюць генетычныя фактары і асаблівасці індывід. развіцця.
Гомасексуалізм асуджаўся грамадствам ва ўсе часы. Адмоўныя адносіны да гомасексуалізму ўзмацніліся з пераходам да хрысціянства. У сярэднявеччы гомасексуалізм праследаваўся законам, царквой, інквізіцыяй. У наш час гомасексуалізм небяспечны ў сувязі з пашырэннем СНІДу, адной з крыніц якога з’яўляюцца гомасексуальныя кантакты. Сучасныя навук. ўяўленні зыходзяць з таго, што гомасексуалізм — толькі інш. сексуальная арыентацыя (не хвароба ці ненармальнасць). У шэрагу краін Амерыкі і Еўропы пачаліся працэсы легалізацыі гомасексуалізму. Прафілактыка гомасексуалізму заключаецца найперш у правільным гігіенічным і палавым выхаванні, фарміраванні ў дзіцяці адпаведных паларолевых паводзін і арыентацый.
2) супрацьтанкавая перашкода ў выглядзе крутога зрэзу ўзгорка, звернутага ў бок ворага (параўн.контрэскарп 2).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
hínterI
1.prp (D) – на пытанне «дзе»?; (a) – на пытанне «куды»? за, зза́ду, за спі́най
2.aза́дні, ты́льны
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
план, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Чарцёж, які паказвае на плоскасці мясцовасць, збудаванне і пад.
П. зямельнага ўчастка.
2. Загадзя намечаная сістэма мерапрыемстваў, якая прадугледжвае парадак, паслядоўнасць і тэрмін выканання работ.
Вытворчы п.
Працаваць па плане.
Каляндарны п.
3. Праект, праграма якога-н. дзеяння.
П. падарожжа.
4. Узаемнае размяшчэнне частак, паслядоўнасць, сістэма.
П. урока.
5. Месца, размяшчэнне якога-н. прадмета ў перспектыве.
Пярэдні п.
Адысці на задні п. (перан.: страціць актуальнасць, стаць другарадным).
6. Маштаб паказу прадметаў, асоб пры здымках, у творах і пад.
Паказаць што-н. на кінаэкране буйным планам.
7. Галіна праяўлення чаго-н. або спосаб разгляду чаго-н., пункт гледжання (кніжн.).
Роля гераічнага плана ў кінафільме.
У тэарэтычным плане.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
заслані́цца, ‑сланюся, ‑слонішся, ‑слоніцца; зак.
1. Засланіць сябе чым‑н. Засланіцца шчытом ад удару. Засланіцца рукой ад сонца.
2. Аказацца нябачным, заслоненым чым‑н. Адна жоўтая лапінка ўвесь час паказваецца праз лісце. Мільгне, на момант заслоніцца, а потым зноў ярка жаўцее, амаль свеціцца, як уначы агонь машыны.Кулакоўскі.
3.перан. Адысці на задні план. Раззбраенне польскага канвою, арышт Панаса, знікненне дзеда Талаша, жорсткая расправа палякаў у Вепрах — усё гэта адышло цяпер на другі план, засланілася ганусанскімі падзеямі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІКЕБА́НА (яп. — ажыўленыя кветкі, кветкі, што прачнуліся да жыцця),
мастацтва складання букетаў у Японіі; букет, састаўлены па законах І. Складаецца з трох асн. кампанентаў: прыроднага матэрыялу (кветкі, лісце і інш.), вазы і кендзана (прылады для ўмацавання сцябла і надання яму патрэбнага стану). Кампазіцыю вызначаюць 3 асн. галіны (або кветкі), якія маюць сімвалічны сэнс: высокая (сін) — неба, сярэдняя (сое) — чалавек, ніжняя (хікае) — зямля; пярэдні, сярэдні і задні планы адпавядаюць напрамкам свету і порам года. Гал.эстэт. прынцып І. — вытанчаная прастата, якая дасягаецца выяўленнем натуральнай прыгажосці матэрыялу.
Элементы І. вядомы ў Японіі здаўна як традыцыя ахвяравання кветак продкам і духам. Мастацтва састаўлення кампазіцый прыйшло ў 6 ст. з Індыі праз пасрэдніцтва кітайскіх будыйскіх місіянераў і першапачаткова выкарыстоўвалася як ахвярапрынашэнне да статуі Буды. У 7 ст. заснавана першая школа «ікеноба». З пашырэннем дзэнбудызму пры самурайскіх дынастыях І. пачалі выкарыстоўваць для аздаблення храмаў і палацаў, з 15 ст. — частка рытуалу «чайнай цырымоніі», важны элемент нац.яп. культуры. І., што размяшчаецца ў спец. нішы ў сцяне дома — таканома — стварае яркі дэкар. эфект і з’яўляецца эмацыянальнай дамінантай інтэр’ера. Існуе шэраг кірункаў І.: рыка («кветкі стаяць») — буйнамаштабныя кампазіцыі, што сімвалізуюць ландшафты; сэйка («стыль жывых кветак») вылучаецца асіметрыяй і дынамікай; марыбана («нагрувашчванне») — кампазіцыі ў плоскіх вазах; дзіюгата («свабодны стыль»), дзінэй («авангардны стыль») і інш. У 1956 створана арг-цыя «Сяброўства праз кветкі», якая прапагандуе мастацтва І. ў свеце.
Разм. Засланяць, затуляць сабой. [Бярозы] засцяць густым галлём, засланяюць неба над вуліцай і над Сузонавым дваром.Галавач.[Дождж] сеяўся як праз сіта і вільготнай імглой аасціў дрэвы, засціў нізкае восеньскае неба.Лынькоў.//перан. Засланяць, ставіць на задні план. Хай адгэтуль далёка Да жаданага шчасця, Вобраз твой яснавокі Мне пакуты не засцяць.Вітка.Як сустрэцца, дзяўчо, нам пашчасціла? Чым і як ты наўкола ўсё засціла?Дзяргай.
•••
Засціць вочы — перашкаджаць добра бачыць. Каршукоў задыхаўся. Буйныя гарачыя слёзы засцілі вочы.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зацьмі́ць, ‑млю, ‑міш, ‑міць; зак., каго-што.
1. Засланіўшы сабою, зрабіць нябачным, непрыметным. Хмары зацьмілі сонца. □ Здаецца, свет звузіўся вакол цябе, шэрань зацьміла далягляд, і паветра насыпана пераднавальнічнымі подыхамі.Хадкевіч.// Пазбавіць магчымасці бачыць. Густы туман зацьміў вочы, і нейкі час Лагуцька ступаў наўгад, вобмацкам.Сіняўскі.
2.перан. Перавысіць каго‑н. сваімі якасцямі, заслугамі, адсунуць на задні план. Фельдфебель не мог адразу ачуняць ад такога геройства бацькі і зацьміць яго прыкладам яшчэ большай мужнасці.Брыль.
2. Адмяняць, ліквідаваць, спыняць дзеянне чаго‑н. Касаваць пастанову. Касаваць дагавор. Касаваць шлюб. □ — І каб дзядзю Мішу далі права, што дазваляць, а што касаваць, — умяшаўся ў размову Смаляк, — ён зруйнаваў бы ўсе стадыёны і спорт-пляцоўкі.Паслядовіч.
3. Пераглядаць, апратэстоўваць рашэнне суда ў касацыйным парадку.
4.Абл. Рабіць непрыкметным, адсоўваць на задні план. Дзеці — два шустрыя, чарнявыя хлапчукі — напалавіну касавалі бяду.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Зад. Рус., укр., балг., макед.зад, польск., в.-луж., чэш.zad ’тс’, славен.zad прыслоўе ’назад, ззаду’, серб.-харв.за̑д ’задняя частка цела’, балг., макед. (прысл., прыназ.) зад ’ззаду, услед за’. Ст.-слав.зади (прысл.) ’ззаду, назад’. Ст.-рус., ст.-бел.задъ ’задняя частка, задні бок розных прадметаў’. Прасл.zadъ. Праабражэнскі (1, 240) расчляняе за‑дъ (як пере‑дъ), параўн. над‑ъ, по‑дъ. Відэман, BB, 30, 222; Мейе, RÉS, 9, 127; Шанскі, 2, З, 27; БЕР, 1, 584–585; Махэк₂, 708; Покарны, 1, 452. Фасмер (2, 73), які схіляецца да гэтага пункту гледжання, дае і супастаўленні з авест.zadahгрэч.χόδανος ’зад’, арм.jet ’хвост’ і інш.