СТАТЫ́СТЫКІ НДІМіністэрства статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь.
Засн. ў 1993 у Мінску з мэтай правядзення фундаментальных і прыкладных даследаванняў у галіне статыстыкі, распрацоўкі і рэалізацыі дзярж. праграм яе ўдасканалення, укаранення ў стат. практыку міжнар. стандартаў, аказання інфарм. паслуг, папулярызацыі стат. ведаў і стат. інфармацыі. Асн. кірункі дзейнасці: даследаванне макраэканам. працэсаў; маніторынг і прагназіраванне дэмаграфічнай сітуацыі; распрацоўка канцэпцый дэмаграфічнай палітыкі; даследаванне праблем ценявой эканомікі; статыстыка навукі і інавацыйнай дзейнасці; распрацоўка сістэмы эколага-эканам. ўліку; тэарэт. абгрунтаванне і аналіз звестак выбарачных даследаванняў; апрацоўка звестак метадамі традыц. і мнагамернай статыстыкі; стварэнне інфарм. сістэм на CD ROM; інфарм. абслугоўванне, правядзенне маркетынгавых абследаванняў; канструяванне і стварэнне баз даных эканам. і бізнес інфармацыі і інш. У ін-це распрацаваны методыкі: уліку нефармальнай эканомікі; арг-цыі выбарачных абследаванняў; разліку аб’ёмаў валавой прадукцыі і ацэнкі сезонных ваганняў вытв-сці ў сельскай гаспадарцы; ацэнкі прыродных рэсурсаў, будовы экалагічных рахункаў; правядзення перапісу насельніцтва 1999; прагнозу колькасці і полаўзроставай структуры насельніцтва Беларусі і інш. З 1999 выдае зб.навук. прац «Актуальная статыстыка».
Літ.:
Тамашевич В.Н. Белорусскому институту статистики — 5 лет // Вопр. статистики. 1999. №5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРМАЦЫ́Я (грэч. pharmakeia ад pharmakon лякарства),
сукупнасць навукова-практычных дысцыплін па пошуках, прыгатаванні, стандартызацыі, даследаванні, захаванні і водпуску лекавых сродкаў. Цесна звязана з фармакалогіяй і інш.Асн. раздзелы Ф.: фармакагнозія, фармацэўтычная хімія, тэхналогія фармацэўтычных прэпаратаў і інш. Адзін з важнейшых кірункаў Ф. — даследаванне будовы рэчываў, характару сувязей у іх малекуле, хім. і фіз. уласцівасцей, што дазваляе ажыццяўляць мэтанакіраваны сінтэз новых фізіялагічна актыўных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЫТАДЫЯГНО́СТЫКА (ад цыта... + дыягностыка) у медыцыне, распазнаванне захворванняў і даследаваннефізіял. стану арганізма чалавека на аснове вывучэння клетачных элементаў і цытахім. рэакцый. Выкарыстоўваецца ў анкалогіі (напр., распазнаванне злаякасных і дабраякасных пухлін), гематалогіі (дыягностыка захворванняў і ацэнка эфектыўнасці іх лячэння), гінекалогіі (выяўленне цяжарнасці, гарманальных парушэнняў і інш.), для распазнавання многіх хвароб органаў дыхання, стрававання, нерв. сістэмы і інш. Часта спалучаюць з гісталагічным даследаваннем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
самаадчува́нне, ‑я, н.
Агульны фізічны і маральны стан чалавека, які залежыць ад яго здароўя і настрою ў дадзены момант. [Мама] не пайшла больш ні на ток, ні ў поле: у яе было дрэннае самаадчуванне.Шамякін.[Залатарова:] — Каб зрабіць дасканалае даследаванне, бывае мала адных аб’ектыўных паказанняў. Трэба ведаць самаадчуванне хворага.Мяжэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыску́сія
(фр. discussion, ад лац. discussio = даследаванне, абмеркаванне)
абмеркаванне якой-н. праблемы, спрэчнага пытання на сходзе, у друку, у прыватнай размове.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ВІВІСЕ́КЦЫЯ (ад лац. vivus жывы + sectio рассячэнне), жывасячэнне,
аперацыя на жывой жывёле з мэтай мед. і фізіял. даследаванняў, вывучэння функцый арганізма, прычын захворвання, дзеяння розных рэчываў на арганізм; распрацоўка метадаў хірург. лячэння і інш.Даследаванне вядзецца ў час самой аперацыі (востры дослед), напр. пры раздражненні, перасадцы або выдаленні якога-н. органа, або аперацыя з’яўляецца толькі падрыхтоўкай для далейшых даследаванняў (хранічны дослед). Пры вівісекцыі абавязкова выкарыстоўваюцца наркатычныя сродкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
капіта́льны
(лац. capitalis = галоўны)
грунтоўны, карэнны; вельмі важны (напр. к. рамонт, к-ае даследаванне).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАНТЭМІ́Р Дзмітрый Канстанцінавіч (5.11.1673, г. Ясы, паводле інш. звестак с. Сіліштэ або г. Фэлчыў, Румынія — 1.9.1723),
малдаўскі і рас. дзяржаўны дзеяч, гісторык, філосаф, пісьменнік музыказнавец і кампазітар. Чл. Берлінскай АН (1714). Святлейшы князь (1711), сенатар, тайны саветнік (з 1721). Малодшы сын малд. гаспадара (правіцеля) Канстанціна К. У 1688—91 вучыўся ў Канстанцінопалі. З 1693 (з перапынкамі) прадстаўнік малд. гаспадара пры двары тур. султана. У 1710—11 гаспадар Малдовы; у крас. 1711 заключыў з рас. царом Пятром I дагавор аб саюзе супраць Турцыі і ўваходжанні Малдовы на правах аўтаноміі ў склад Расіі, удзельнік Пруцкага паходу 1711. Са жн. 1711 у Расіі: дарадца Пятра I па ўсх. пытаннях, удзельнік Персідскага паходу 1722—23. Аўтар гіст. прац «Гісторыя ўзвышэння і заняпаду Атаманскай імперыі» (1714—16, класічнае даследаванне, перакладзена на англ., ням., франц. мовы), «Апісанне Малдавіі» (1716), «Сістэма, або Стан мухамеданскай рэлігіі» (1719), філас. твораў «Метафізіка» (1700), «Даследаванне прыроды манархій» (1714) і інш., рамана «Іерагліфічная гісторыя» (1705), муз. трактата (1704), у якім даў нотную сістэму тур. музыкі, і больш як 30 твораў тур. класічнай музыкі.
Літ.:
Бабий А.И. Дмитрий Кантемир. М., 1984.
М.Г.Нікіцін.
Дз.К.Кантэмір. З партрэта невядомага мастака. Каля 1720.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэстаўра́цыя, ‑і, ж.
1. Аднаўленне і ўмацаванне старых ці пашкоджаных помнікаў мастацтва, гісторыі і культуры. Рэстаўрацыя карціны. Рэстаўрацыя замка. □ Завершана рэстаўрацыя помніка старажытнарускай архітэктуры — Камянецкай абарончай вежы.«ЛіМ».Наша дзяржава асігнуе вялікія сродкі на даследаванне, рамонт, рэстаўрацыю і кансервацыю архітэктурных помнікаў.«Помнікі».
2. Аднаўленне ранейшага, звергнутага палітычнага ладу. Рэстаўрацыя капіталізму.
[Лац. restauratio.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
графало́гія
(ад графа- + -логія)
вучэнне аб почырку, даследаванне яго з пункту погляду адлюстравання ў ім характару і псіхічнага стану таго, хто піша.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)