НЕКРАФІЛІ́Я (ад грэч. nekros мёртвы + ...філія),

рэдкая палавая ненармальнасць, палавая цяга да трупаў людзей.

т. 11, с. 278

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ТРЫБО́НІКА (ад грэч. tribos трэнне),

назва трыбатэхнікі, пашыраная ў Францыі і інш. еўрапейскіх краінах.

т. 15, с. 542

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ФІЛАБІЁНТЫ (ад грэч. phyllon ліст + біёнт),

арганізмы, якія жывуць у кронах дрэў і кустоў.

т. 16, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АЙКАНІ́МІКА (ад грэч. oikos жыллё + onyma імя),

раздзел тапанімікі, які вывучае айконімы — уласныя назвы паселішчаў.

т. 1, с. 175

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМБРО́ЗІЯ (грэч. ambrosia),

у грэчаскай міфалогіі — нектар, ежа багоў, якая забяспечвала вечную маладосць і прыгажосць.

т. 1, с. 309

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АМІМІ́Я (ад а... + грэч. mimia перайманне),

адсутнасць мімікі пры псіх. захворваннях, паркінсанізме, пашкоджанні нерваў твару.

т. 1, с. 317

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АНТЫБА́КХІЙ (грэч. antibakcheios),

у антычным вершаскладанні стапа з 3 складоў — 2 доўгіх і 1 кароткага.

т. 1, с. 394

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АСК (ад грэч. askos мяшок, сумка),

умяшчальня спораў у ніжэйшых раслін і грыбоў, гл. Сумка.

т. 2, с. 34

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МІЗАНТРО́ПІЯ (грэч. misanthrōpia ад miseō ненавіджу + anthrōpos чалавек),

нелюбоў да людзей, адчужэнне ад іх, чалавеканенавісніцтва.

т. 10, с. 348

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

...ОЗ(Ы) (грэч. -ōsis),

суфікс, які азначае: «працэс», «паталагічны стан», «хвароба», напр., гельмінтозы, мікозы, таксікоз.

т. 11, с. 428