(ням. Generalität, ад лац. generalis = агульны, галоўны)
вышэйшы камандны састаў арміі; генералы.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ка́нцлер, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Адна з вышэйшых урадавых пасад у некаторых краінах Заходняй Еўропы, Вялікабрытаніі і інш., а таксама асоба, якая займае гэту пасаду.
2. Начальнік канцылярыі вялікага князя ў Вялікім Княстве Літоўскім, хавальнік дзяржаўнай пячаткі (гіст.).
3.Вышэйшы грамадзянскі чын у Расіі да 1917 г. (гіст.).
|| прым.ка́нцлерскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
параўна́нне, -я, мн. -і, -яў, н.
1.гл. параўнаць.
2. Слова або выраз, які змяшчае прыпадабненне аднаго прадмета да другога.
Народная творчасць багата параўнаннямі.
◊
У параўнанніз кім-чым — ужыв. ў знач.прыназ.: параўнальна, калі параўнаць.
Сёлета ўраджай вышэйшы ў параўнанні з мінулым годам.
Ён больш дасведчаны ў гэтай справе ў параўнанні з іншымі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Мітрапалі́т ’вышэйшы праваслаўны епіскап’ (ТСБМ), ст.-бел.метрополита ’тс’ (пач. XVII ст.), якое са ст.-польск.metropolita < лац.mētropolīta (Булыка, Лекс. запазыч., 172). Аднак суч. бел. са ст.-рус.митрополитъ, якое са ст.-слав.митрополитъ < с.-грэч.μητροπολίτης, якое з μητρόπολις ’сталіца, рэзідэнцыя’ (Фасмер, Этюды, 127).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ЛА́МА (тыбецкае, літар.вышэйшы),
будыйскі манах у краінах, дзе пашыраны ламаізм. Тэрмін з’явіўся ў 8 ст. ў Тыбеце, напачатку толькі як тытул манахаў, што мелі вышэйшую вучоную ступень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́РЫ-ГО́РАЦКАЯ ЗЕМЛЯРО́БЧАЯ ШКО́ЛА,
спецыяльная сельскагаспадарчая навуч. ўстанова ў 1840—48. Засн. ў г. Горкі (Магілёўская вобл.) паводле ўказа Сената ад 24.4.1836. Адчынена 15.8.1840. Мела 2 разрады: 1-ы (ніжэйшы) і 2-і (вышэйшы). Тэрмін навучання ў кожным 3 гады. Ніжэйшы (прымалі юнакоў 16—20-гадовага ўзросту) рыхтаваў земляробаў з веданнем асноў аграноміі. Вывучаліся земляробства, жывёлагадоўля, садоўніцтва, лесаводства, агульнаадук. навукі. Вышэйшы (залічвалі выпускнікоў ніжэйшага разраду, акрамя дзяцей прыгонных сялян) рыхтаваў аграномаў. У 1842 ён рэарганізаваны ў Вышэйшую с.-г. школу. У 1848 ніжэйшы разрад пераўтвораны ў земляробчае вучылішча з 4-гадовым тэрмінам навучання, а Вышэйшая с.-г. школа — у Горы-Горацкі земляробчы інстытут.