чысто́ль, ‑ю, м.

Сродак для чысткі медных, латуневых і інш. вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

брако́ўка ж.

1. (адбор нядобраякасных вырабаў) ussondern n -s;

2. (вызначэнне гатунку) Qualitätsbestimmung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

цынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што (спец.).

Пакрываць слоем цынку паверхню металічных вырабаў для аховы ад карозіі.

|| зак. ацынкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. цынкава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

гальванапла́стыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Атрыманне металічных копій вырабаў электралітычным спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

гартава́льны, ‑ая, ‑ае.

Які служыць для гартавання металу, металічных вырабаў. Гартавальная печ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фане́рачны, ‑ая, ‑ае.

Звязаны з выпускам фанерных вырабаў. Фанерачная піла. Фанерачная майстэрня.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

суса́ль, -і, ж. (спец.).

Тонкія пласцінкі, плёнкі з розных металаў (золата, серабра, медзі і інш.), якія служаць для дэкаратыўнага аздаблення якіх-н. вырабаў.

|| прым. суса́льны, -ая, -ае.

Сусальнае золата.

С. пернік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цыянава́нне, -я, н. (спец.).

1. Насычэнне вугляродам і азотам паверхневага пласта стальных вырабаў для павышэння іх цвёрдасці.

2. Спосаб здабывання золата і серабра з руд шляхам растварэння іх у цыяністых растворах.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панікелірава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.

Пакрыць тонкім слоем нікелю паверхню металічных вырабаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

утыльцэ́х, ‑а, м.

Цэх для перапрацоўкі адходаў вытворчасці, для выпуску вырабаў з утылю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)