хвароба зубоў з разбурэннем цвёрдых тканак зуба і ўтварэннем у ім поласцей. У аснове К.з. — парушэнне харчавання зуба і нястача ў арганізме некат. бялкоў, вітамінаў і солей (пераважна фтору), празмернае ўжыванне салодкага, дрэнная гігіена поласці рота. Праяўляецца плямай (шурпатая, балючая) на эмалі ад белага да цёмна-карычневага колеру. Бывае К.з. паверхневы, сярэдні і глыбокі. Для паверхневага характэрны значная пігментацыя і шурпатасць эмалі, балючасць ад тэмпературных, хім. і мех. раздражняльнікаў. Пры сярэднім адбываецца поўнае разбурэнне эмалі і частковае дэнціну; сценкі карыёзнай поласці пігментаваныя, больш цёмныя, балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні ў вобласці дна. Глыбокі карыес ахоплівае большую ч. зуба; паміж пульпай і карыёзнай поласцю вельмі вязкі слой дэнціну; балючасць значная, асабліва пры зандзіраванні рога пульпы. Лячэнне: тэрапеўтычнае, выдаленне пашкоджаных тканак, пламбаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРУ́БЕР (англ. scrubber ад scrub скрэбці, чысціць),
1) апарат, у якім прамысл. газы ачышчаюцца ад цвёрдых або газападобных прымесей шляхам прамывання вадкасцю. Бываюць з фарсункамі для распылення вадкасці, з насадкамі (керамічнымі кольцамі) і з вярчальнымі лапаткамі для перамешвання газаў з вадкасцю. З дапамогай С. улоўліваюць прадукты каксавання, робяць ачыстку газаў ад пылу (пылаўлоўліванне, газаачыстку), выдаленне з іх попелу і інш. 2) Машына барабаннага тыпу для прамыўкі карысных выкапняў вадой з мэтай ачысткі ад гліністых і інш. дамешкаў. Бываюць праматочныя, у якіх вада і матэрыял, што прамываецца, рухаюцца ў адным напрамку, і проціточныя, дзе яны перамяшчаюцца ў сустрэчных напрамках. Гл. таксама Абсорбер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТУ́ЧНАЕ ДЫХА́ННЕ, штучная вентыляцыя лёгкіх, дыханне, якім кіруюць,
увядзенне паветра ў лёгкія і выдаленне яго адтуль штучнымі метадамі (з выкарыстаннем інструментаў і апаратаў або без іх) для аднаўлення самаст. дыхання пры часовай адсутнасці яго. Адзін з метадаў рэанімацыі.
Метады Ш.д.: удзіманне (з роту ў рота, у нос і інш.) і вонкавыя метады змены аб’ёму грудной клеткі, якія рэдка выкарыстоўваюцца (боксавы і кірасны рэспіратары). Ш.д. часам спалучаюць з закрытым масажам сэрца. Асобны від Ш.д. — дыфузнае дыханне (бесперапыннае ўвядзенне кіслароду ў лёгкія праз маску, трубку і інш. пры адсутнасці дыхальных рухаў). Выкарыстоўваецца пры спыненні або недастатковай натуральнай вентыляцыі лёгкіх у выпадках хваробы, траўмы, клінічнай смерці або пры выкананні некат. хірург. аперацый пад наркозам, пры інтэнсіўнай тэрапіі.
І.М.Семяненя.
Штучнае дыханне: 1 — з рота ў рот; 2 — з рота ў нос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Entférnungf -, -en
1) адле́гласць, адда́ленасць;
sich in éiniger ~ hálten* трыма́цца на адле́гласці
2) выдале́нне, звальне́нне (ад пасады)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
педыкю́р
(фр. pedicure, ад лац. pes, pedis = нага + cura = догляд)
гігіенічная апрацоўка ступняў ног (чыстка, паліраванне ногцяў, выдаленне мазалёў і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КРЫВАЦЁК, гемарагія,
выцяканне крыві з крывяносных сасудаў. Бывае пры траўмах, хваробах крывяносных сасудаў (гл.Гематурыя, Гемафілія, Дыятэз гемарагічны). Адрозніваюць К. артэрыяльны, вянозны, капілярны, змешаны; вонкавы (кроў выцякае вонкі) і ўнутр. (кроў выцякае ў органы, тканкі, поласці цела).
Назапашванне крыві ў калясардэчнай абалонцы наз. гемаперыкардытам, у грудной поласці — гематораксам, у поласці сустава — гемартрозам; выдаленне крыві праз дыхальныя шляхі (крывахарканне) — гемаптос; праз стрававод са страўніка (крывавая рвота) — гематамезіс; матачны К. — метрарагія і інш.Найб. небяспечны артэрыяльны К. Пры К. бывае бледнасць скуры і слізістых абалонак, слабасць, галавакружэнне, смага, задышка, паніжэнне артэрыяльнага ціску, слабы, часты пульс. Лячэнне: спыненне К. часовае (сціскальная павязка, жгут) і канчатковае (сасудзістае шво, перавязка сасудаў), кровазгусальныя і кроваспыняльныя сродкі, пераліванне крыві і кровазаменных вадкасцей.
Літ.:
Вишневский А.А., Шрайбер М.И. Военно-полевая хирургия. 3 изд., М., 1975;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭЛЮЛО́ЗА, клятчатка,
асноўны апорны поліцукрыд клетачных сценак раслін і некаторых беспазваночных (напр., асцыдый); найб. пашыраны біяпалімер. Вышэйшыя расліны штогод ператвараюць у арган. злучэнні 30 млрд.т вугляроду, на Ц. прыпадае каля 1/3.
Аморфна-крышт. рэчыва, шчыльнасць 1520—1540 кг/м³. Лінейныя малекулы Ц. пабудаваны з 1,4-звязаных астаткаў β-D-глюкозы. Не раствараецца ў вадзе і арган. растваральніках. У драўніне 50% Ц., у валасках насення бавоўны — 98%. Каб расшчапіць Ц. да глюкозы, ужываюць ферменты цэлюлазы і цэлабіязы. Вытворныя Ц. — ацэтаты цэлюлозы, складаныя эфіры — нітраты цэлюлозы. Існуе таксама структурная мадыфікацыя Ц. — гідратцэлюлоза. Выдаленнетэхн. Ц. з расл. сыравіны (драўніны) ажыццяўляюць яе варкай з рознымі хім. агентамі. Далей з Ц. выдаляюць мех. дамешкі, адбельваюць, надаюць высакароднасць. Валокны прыродныя і мадыфікаваныя з Ц. выкарыстоўваюцца ў тэкст. прам-сці, у вытв-сці паперы, кардону, пластмас, лакаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
апа-
(гр. apo = з, ад)
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адмаўленне, страту, адсутнасць чаго-н., паходжанне з чаго-н., выдаленне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ГЛЫБО́КІ ДРУК,
від друку, пры якім друкавальныя элементы друкарскай формы паглыблены адносна прабельных і запаўняюцца фарбаю. У працэсе друкавання фарба бесперапынна паступае на паверхню друкарскай формы, спец. стальной пласцінкай (ракелем) выдаляецца з прабельных элементаў, а з паглыбленняў пад ціскам друкарскага вала перадаецца на паперу.
Чым глыбей друкавальныя элементы, тым больш фарбы пераносіцца на паперу і больш цёмнымі насычанымі робяцца пэўныя часткі адбітка. Для адбіткаў глыбокага друку ўласцівыя высокая яркасць, насычанасць і мяккасць тонавых пераходаў. Формы для глыбокага друку робяць фотамех. спосабам і на электрагравіравальных апаратах, друкаванне выконваецца на ратацыйных друкарскіх машынах. Глыбокі друк выкарыстоўваюць для друкавання ілюстраваных адна- і шматфарбавых часопісаў, рэкламнай і этыкетачна-ўпаковачнай выяўленчай прадукцыі. Вядомы з 15 ст. Папярэднікам сучаснага спосабу вырабу формаў глыбокага друку з’яўляецца геліягравюра.
Літ.:
Полянский Н.Н. Технология полиграфического производства. Ч. 2. М., 1982.
Схема глыбокага друку: 1 — падрыхтаваная друкарская форма; 2 — форма пасля нанясення фарбы; 3 — выдаленне фарбы з паверхні формы ракелем; 4 — атрыманне адбітка на паперы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЕНДЫЦЫ́Т,
запаленне чэрвепадобнага адростка (апендыкса) сляпой кішкі ў чалавека. Хварэюць людзі ўсіх узростаў. Асноўнай прычынай апендыцыту лічаць пераход мікраарганізмаў, што пастаянна прысутнічаюць у адростку, у стан хваробатворных (напр., пры затрымцы ў сляпой кішцы і апендыксе калавых масаў), запаўненне апендыкса дробнымі глістамі, закупорка яго прасвету іншароднымі целамі ці камячкамі цвёрдага калу і парушэнне такім чынам яго апаражнення. Апендыцыт часам бывае пры парушэнні кровазвароту ў сценках апендыкса пры раздражненні нерв. сістэмы. Спрыяюць развіццю апендыцыту вяласць кішэчніка, сістэматычнае ўжыванне ў ежу вял. колькасці мясных прадуктаў, перагрузка стрававальна-кішачнага тракту бялкамі. Асн. прыкметы вострага апендыцыту — рэзкі або паступовы з хуткім нарастаннем боль унізе (справа) жывата, млявасць, ірвота, павышэнне т-ры (не заўсёды) да 37,5—38,5 °C. Небяспечны амярцвеннем адростка (гангрэнозны апендыцыт), расплаўленнем і прабадзеннем яго сценак (прабадны, або перфарацыйны, апендыцыт) з пераходам запалення на брушыну і развіццём цяжкага перытаніту. Неабходна неадкладнае хірург.выдаленне апендыкса. Хранічны апендыцыт можа праяўляцца пастаяннымі або перыядычнымі болямі ў вобласці сляпой кішкі, запорамі, млявасцю. Небяспечны пераходам у вострую форму. Рэкамендуецца хірург. лячэнне.