evil1 [ˈi:vl] n. fml

1. зло; лі́ха;

good and evil дабро́ і зло;

the struggle of good against evil барацьба́ дабра́ са злом

choose the lesser of two evils выбіра́ць з дзвюх бед ме́ншую

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

папрака́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго, чым і без дап.

Выказваць дакор, нездавальненне чым‑н., дакараць каго‑н. — Ты б, Макар, хоць бы ў святы дзень крыху ласкавейшым быў, — папракае яго цётка. Жычка. — Я паступаю на работу, — Міця стараецца гаварыць спакойна. — Хопіць папракаць мяне хлебам. Навуменка. // Абвінавачваць у чым‑н., асуджаць за што‑н. [Калатухін:] Я прашу, капітан, абдумана выбіраць словы! Хто дрыжыць, каго вы папракаеце ў трусасці?!.. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

выбіра́нне ср.

1. в разн. знач. выбира́ние; (материалов, цитат — ещё) извлече́ние; (путём голосования — ещё) избира́ние;

2. отбо́р м.;

3. копа́ние;

4. убира́ние, убо́рка ж., собира́ние, сбор м.;

1-4 см. выбіра́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

selection [sɪˈlekʃn] n.

1. адбо́р, селе́кцыя;

natural selection biol. натура́льны адбо́р;

make a se lection падбіра́ць, выбіра́ць

2. вы́бар, падбо́р;

selections of Sheridan’s works вы́браныя тво́ры Шэрыда́на;

have a good selection of toys мець вялі́кі вы́бар ца́цак

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

гра́матны, ‑ая, ‑ае.

Які ўмее чытаць і пісаць; пісьменны. Прыедуць, бывала, сяляне з рынку, пачнуць выбіраць з воза пакункі і знойдуць вузенькія, доўгенькія лісточкі. Няграматны селянін паглядзіць на .. [лістоўкі] ды схавае ў кішэню, каб пры здарэнні паказаць чалавеку граматнаму. Колас. // Які ўмее граматычна правільна пісаць. Граматны вучань. // Граматычна правільна напісаны. Граматнае пісьмо. // перан. Які мае неабходныя веды ў якой‑н. галіне. Граматны інжынер. □ У паэзію ідзе таленавітае, літаратурна граматнае, знаёмае з тэхнікай справы пакаленне. Лужанін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наня́ць, найму, ноймеш, нойме; заг. наймі; зак., каго-што.

1. Прыняць на работу, узяць для выканання якіх‑н. паслуг на пэўных умовах. Наняць рабочых. Наняць адваката. □ Наняў.. [гаспадар] старога цесляра і пачаў выбіраць месца для дома. Якімовіч. Вяселле Янушак спраўляў багатае... Наняў славутую на ўсю акругу .. духавую музыку. Дайліда.

2. Зняць за плату для часовага карыстання. Наняць кватэру. Наняць залу. □ Кінуў Арцём парабкоўства, наняў хатку. Бядуля. // Узяць за плату для пераезду, перавозкі. Наняць машыну. Наняць коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Лаві́ць ’здабываць (рыбу, звяроў, птушак пры дапамозе прыстасаванняў)’, ’хапаць на ляту’, ’вышукваць, высочваць’, ’выбіраць зручны момант’, ’успрымаць слыхам, розумам’, ’выкрываць, абвінавачваць’ (Бяльк., Яруш., Сцяшк., ТСБМ, ТС). Утворана ад lovъ > лоў (гл.). Можна меркаваць, што форма лава́ць (гл.) больш архаічная, чым лавіць: яшчэ ў праславянскі перыяд суф. ‑aje‑ (‑ati) у дэмінутыўных дзеясловах быў выцеснены прадуктыўным ‑i‑ (‑iti) (Слаўскі, SP, 1, 46), інакш зыходны назоўнік, ад якога ўтварыўся дзеяслоў, павінен быў бы мець аснову на ‑ĭ‑ (г. зн. lovь).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

obierać

I

1. незак.

выбіраць, абіраць;

obierać kogo prezesem (na prezesa) — выбіраць каго старшынёй;

2. чысціць; ачышчаць; абіраць (сырую бульбу), лупіць (вараную бульбу);

3. kogo z czego пазбаўляць каго чаго; забіраць у каго што

II obiera|ć

незак. нарываць;

palec obierać — палец нарывае

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Прычыні́ць1 ’паслужыць прычынай чаго-небудзь; выклікаць непрыемныя наступствы’ (ТСБМ), ’зрабіць’: мне дабра не прычыніла і тая Антоля (пух., Сл. ПЗБ), прычыня́ццавыбіраць пэўныя ўмовы, абставіны’ (ТС). Да чын, чыніць (гл.).

Прычыні́ць2 ’зачыніць, звычайна няпоўнасцю або няшчыльна’ (ТСБМ, Ласт., Янк. 1, Ян.), прічыні́ць ’тс’ (Бяльк.), а таксама прычыні́ць ’прыадчыніць’ (ТС); сюды ж са спецыфічным абмежаваннем семантыкі прычыны́ты ’завязаць (фартух)’ (кобр., ЛА, 4). Беларуска-ўкраінскі семантычны рэгіяналізм (Лучыц-Федарэц, Бел.-укр. ізал., 41; Непакупны, Связи, 86). Далей гл. чын, чыніць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

лі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

1. Рыса на плоскасці, паверхні або ў прасторы.

Прамая л.

Ломаная л.

2. Рыса, якая вызначае кірунак, мяжу, узровень чаго-н.

Берагавая л.

Л. гарызонту.

3. Размяшчэнне чаго-н. у адзін рад.

Л. ўмацавання.

4. Шлях (чыгуначны, водны і інш.) зносін, напрамак якіх-н. перадач.

Паветраная л.

Трамвайная л.

Тэлеграфная л.

5. Паслядоўны рад продкаў, нашчадкаў, аб’яднаных кроўнымі сувязямі.

Л. роду.

6. перан. Напрамак, спосаб дзеянняў, думак, поглядаў.

Л. паводзін.

7. перан. Галіна якой-н. дзейнасці.

Працаваць па грамадскай лініі.

8. Старая руская мера даўжыні, роўная 1/10 цалі.

Весці (гнуць) сваю лінію (разм.) — дамагацца свайго.

Ісці па лініі найменшага супраціўленнявыбіраць найбольш лёгкі спосаб дзеянняў, ухіляючыся ад цяжкасцей.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)