спла́ўшчык, ‑а, м.
Рабочы, які займаецца сплавам лесу. Цяпер на дапамогу сплаўшчыкам прыйшла разнастайная і дасканалая тэхніка, але без вопыту і ўмення адна тэхніка была б, вядома, бяссільная. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУ́ДСЛАЎСКІ КЛЯ́ШТАР БЕРНАРДЗІ́НЦАЎ.
Існаваў у 16—1-й пал. 19 ст. ў в. Будслаў (Мядзельскі р-н Мінскай вобл.). Упершыню ўпамінаецца ў дакументах у 1504, калі вял. кн. ВКЛ Аляксандр даў віленскім бернардзінцам 6 тыс. маргоў лесу ў Мінскім пав. Манахі жылі па 2—4 чал. ў шалашах («будах»), мелі капліцу. У 1591 пабудаваны драўляны касцёл Наведання Марыяй Елізаветы, у якім знаходзіўся цудатворны абраз Маці Божай, прывезены ў 1598 Я.Пацам з Рыма (дар папы Клімента VIII) і ў 1613 перададзены ў храм. У 1643 пабудаваны новы касцёл, у 1750 — жылы корпус кляштара. 29.6.1767 закладзены новы касцёл, у яго аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю ўвайшоў як бакавая капліца касцёл св. Варвары, пабудаваны ў 1643. У 1783 касцёл асвячоны ў гонар Успення Маці Божай. На працягу 2-й пал. 18 ст. прыбудаваны розныя кляштарныя памяшканні. З 1756 пры кляштары працавала муз. школа (15 вучняў), у 1793—1842 — 2-класная школа (15 вучняў) і шпіталь, у 1731—97 у духоўнай школе кляштара 7—10 слухачоў вывучалі маральную тэалогію і рыторыку. Манахаў было 4—17 чал. Пасля закрыцця кляштара (1852) некаторыя яго манахі (Г.Т.Вольскі, Манстовіч, П.Багдановіч, Загорскі, Маркевіч) бралі ўдзел у паўстанні 1863—64. Касцёл захаваўся як парафіяльны (гл. Будслаўскі касцёл бернардзінцаў). Побач з ім захаваўся будынак плябаніі 19 ст.
А.А.Ярашэвіч.
т. 3, с. 316
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
да́мба, ‑ы, ж.
Штучны насып для засцярогі мясцовасці ад затаплення, для абгароджвання вадасховішч і пад. Насыпаць дамбу. □ Сажалкі аддзелены адна ад адной землянымі дамбамі, на якіх расце высокая трава. А. Вольскі.
[Ад гал. dam.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вясно́й і вясно́ю, прысл.
У час вясны. Люблю пазіраць я На поле вясной, Як ветрык жартліва Плыве збажыной. Колас. Вясною тут да позняе пары на скібы глебу крояць трактары. А. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кажушо́к, ‑шка, м.
Памянш. да кажух; кароткі кажух. Стары пацёрты кажушок, у якім ён хадзіў калісьці яшчэ каля клетак з мядзведзямі, быў даволі дрэнным і ненадзейным абаронцам ад холаду. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мацёры, ‑ая, ‑ае.
1. Сталы, поўны сілы (звычайна пра жывёлу). Сярод высокіх галасоў маладых вылучаўся хрыплаваты бас старога, мацёрага ваўка. В. Вольскі.
2. перан. Вопытны; непапраўны, закаранелы. Мацёры шпіён. Мацёры бюракрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́йна, ‑ы, ж.
Народная лірычная песня румын і малдаван. Мне зноў на сэрцы неспакойна, яно да вас ляціць, сябры, ледзь толькі я пачую дойну, што вы спявалі на Днястры. А. Вольскі.
[Рум. doină.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
като́лік, ‑а і каталі́к, ‑а, м.
Той, хто прыняў каталіцтва і прытрымліваецца ўсіх абрадаў каталіцкай царквы. Католікаў у Марока мала, і касцёл з яго цудоўнай акустыкай амаль заўсёды пустуе. В. Вольскі.
[Ад грэч. katholikós — усеагульны, галоўны.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
налі́чвацца, ‑аецца; незак.
Быць, мецца ў наяўнасці, у пэўнай колькасці. У 1915 годзе ў [Белавежскай] пушчы налічвалася семсот трыццаць зуброў. В. Вольскі. Атрад павялічваўся. У ім ужо налічвалася каля чатырохсот партызан. Паслядовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
незнаро́к, прысл.
Выпадкова, ненаўмысна; ненарокам. Ратуючыся з-пад машыны... [заяц] скокнуў, не гледзячы куды, і незнарок апынуўся па-за межамі светлай паласы. В. Вольскі. Маці збіралася даіць карову, незнарок бразнула вядром. Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)