ГРАМО́ВІЧ Гарольд Іванавіч (н. 4.9.1938, Мінск),

бел. вучоны-юрыст. Д-р юрыд. н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961). У 1961—71 працаваў у органах унутр. спраў. З 1971 на выкладчыцкай рабоце ў ВНУ сістэмы МУС. З 1990 нач. кафедры крыміналістыкі Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Даследуе праблемы крыміналістыкі. Аўтар прац «Асновы крыміналістычнай тэхнікі» (1981), па тактыцы выкарыстання спец. ведаў у раскрыцці і расследаванні злачынстваў, адзін з аўтараў дапаможніка «Крыміналістыка» (1996).

т. 5, с. 402

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАБРЫ́НІН Міхаіл Кузьміч (23.1.1889, г. Рослаўль Смаленскай вобл., Расія — 8.7.1955),

рускі і бел. літ.-знавец. Д-р філал. н. (1951), прафесар. Скончыў Смаленскі ун-т (1924). Працаваў у Маскоўскім ун-це (1930—31), Дзярж. ін-це тэатр. мастацтва імя Луначарскага (1931—37) і інш. ВНУ Масквы, Мінска, Ін-це сусв. л-ры імя М.​Горкага. Даследаваў бел. стараж. л-ру, творчасць некат. рус. пісьменнікаў.

Тв.:

Беларуская літаратура: Старажытны перыяд. Мн., 1952.

т. 5, с. 560

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДЗЕМІДО́ВІЧ Барыс Паўлавіч (2.3.1906, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. — 23.4.1977),

савецкі матэматык. Д-р фіз.-матэм. н. (1963), праф. (1965). Засл. дз. нав. РСФСР (1968). Сын П.П.Дземідовіча. Скончыў БДУ (1927). З 1935 у Маскоўскім дзярж. ун-це. Навук. працы па тэорыі ўстойлівасці, якаснай тэорыі звычайных дыферэнцыяльных ураўненняў. Аўтар падручнікаў па матэматыцы для ВНУ.

Тв.:

Лекции по математической теории устойчивости. М., 1967;

Сборник задач и упражнений по математическому анализу. 9 изд. М., 1977.

т. 6, с. 104

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БА́НЯ-ЛУ́КА (Banja Luka),

горад у Босніі і Герцагавіне, на р. Врбас. 142,6 тыс. ж. (1991). Машынабудаванне (у т. л. эл.-тэхн. і радыёэлектроннае), хім., дрэваапр., гарбарна-абутковая, харчасмакавая прам-сць. Курорт на крыніцах цёплых сярністых водаў. 3 ВНУ, у т. л. ун-т. Тэатр, музей, маст. галерэя. У час землетрасення 1969 знішчана каля 80% будынкаў у цэнтры горада. У пач. 1990-х г. горад пацярпеў ад міжнацыянальнага ваен. канфлікту.

т. 2, с. 284

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БАРНАУ́Л,

горад у Расіі, цэнтр Алтайскага краю. Засн. ў 1730. 593,2 тыс. ж. (1994). Прыстань на р. Об. Чыг. вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, вытв-сць рухавікоў, катлоў, мех. працэсаў, радыёапаратуры), лёгкая (меланж і бавоўна), хім. (хім. валокны, аўтамаб. шыны, гумава-тэхн. вырабы), дрэваапр. прам-сць; вытв-сць буд. матэрыялаў. 9 ВНУ, НДІ Сібіры імя М.​А.​Лісавейкі, 4 тэатры. Філармонія. 3 музеі. Помнікі архітэктуры 19 ст.

т. 2, с. 311

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЯЛІКАЛІТО́ЎСКІ (БЕЛАРУ́СКІ) ФОНД ІМЯ́ ЛЬВА САПЕ́ГІ,

прыватны дабрачынны фонд. Засн. ў 1975 у Нью-Йорку Янкам і Марыяй Станкевічамі. Асн. мэты: апрацоўка і публікацыя прац Я.​Станкевіча, фін. падтрымка работы даследчыкаў бел. гісторыі, л-ры, мовы, культуры і мастацтва, выданне навук. прац, падручнікаў, слоўнікаў. Фонд устанавіў стыпендыі для бел. студэнтаў, якія паспяхова вучацца ў амер. ВНУ. Выдаў «Беларуска-расійскі (Вялікалітоўска-расійскі) слоўнік» Я.​Станкевіча (1990).

А.​С.​Ляднёва.

т. 4, с. 369

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМАРО́ЎСКАЯ Таццяна Яўгенаўна (н. 3.7.1947, Мінск),

бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1994), праф. (1997). Скончыла Мінскі пед. ін-т замежных моў (1969), выкладала ў гэтым ін-це. З 1987 у Бел. пед. ун-це. Даследуе праблемы сучаснай амер. і зах.-еўрап. л-р. Аўтар манаграфій «Творчасць Ірвінга Стоўна» (1983), «Асэнсаванне мінулага ў амерыканскім гістарычным рамане XX ст.» (1993), вучэбных дапаможнікаў для ВНУ па гісторыі л-ры Англіі, ЗША і інш.

т. 7, с. 504

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРАГАНДА́,

горад у Казахстане, цэнтр Карагандзінскай вобл. Размешчана ў межах Казахскага драбнасопачніка. Засн. ў сярэдзіне 19 ст. як гарняцкі пасёлак, з 1934 горад. 608,6 тыс. ж. (1995). Чыг. станцыя. Аэрапорт. Цэнтр Карагандзінскага вугальнага басейна. Прам-сць: горназдабыўная, машынабуд. (у т. л. горна шахтавага абсталявання), лёгкая, харч. і буд. матэрыялаў. ДРЭС. Аддзяленне АН Казахстана. 5 ВНУ (у т. л. ун-т). З тэатры. Музеі выяўл. мастацтва і краязнаўчы. Бат. сад.

т. 8, с. 43

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́ФЕДРА (грэч. kathedra літар. сядзенне),

1) у Стараж. Грэцыі і Рыме — месца для выступлення рытараў, філосафаў.

2) У ВНУ (на факультэце) — асн. навучальна-навук. падраздзяленне, якое выконвае навуч., метадычную і н.-д. работу, а таксама аб’яднанне прафесарска-выкладчыцкага складу па адной або некалькіх роднасных дысцыплінах.

3) У навуч. установах, лекторыях, актавых залах — месца для выкладчыка, прамоўцы.

4) У хрысц. царкве — узвышэнне для чытання пропаведзяў; крэсла архірэя ў час набажэнства.

т. 8, с. 187

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КІТУНО́ВІЧ Фёдар Рыгоравіч (н. 16.4.1917, в. Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл.),

бел. педагог. Канд. пед. н. (1954), праф. (1978). Засл. настаўнік Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1947). З 1954 у Бел. пед. ун-це. Навук. працы ў галіне выкарыстання тэхн. сродкаў навучання, ЭВМ і праграміраванага навучання пры выкладанні фізікі і электратэхнікі. Аўтар падручнікаў і навуч. дапаможнікаў для школ і ВНУ.

Тв.:

Электротехника. 3. изд. Мн., 1991 Электратэхніка. Мн., 1997.

т. 8, с. 313

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)