серыя савецкіх геафіз. аднаступеньчатых ракет на вадкім паліве. Выкарыстоўваліся для даследавання касм. прасторы па праграме «Інтэркосмас» з удзелам Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Польшчы, Чэхаславакіі, Румыніі. У 1970—81 запушчаны «Вертыкаль-1» — «Вертыкаль-10».
У верхняй ч. ракеты размешчаны зонд з навук. апаратурай: атмасферны (для даследавання верхняй атмасферы і іанасферы; на Зямлю не вяртаецца) ці астрафіз. (для даследавання ультрафіялетавага, рэнтгенаўскага і інш. выпрамяненняў Сонца і іх паглынання ў атмасферы Зямлі, метэорных часціц і інш.; пасля завяршэння праграмы спускаецца на Зямлю).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛАТАН (Balaton),
возера ў Венгрыі, на Сярэднедунайскай раўніне, каля паўд.-ўсх. падножжа гор Бакань на выш. 105 м. Пл. 598 км². Даўж. з ПдЗ на ПнУ 78 км. Глыб. да 11 м. Берагі пераважна нізкія, часткова забалочаныя, уздоўж паўн. ўзбярэжжа месцамі высокія. У Балатан упадае шмат кароткіх рэк, сцёк з возера праз канал ў р. Шыо (бас. Дуная). Суднаходства. Рыбалоўства. Балатан і яго наваколле — курортны раён міжнар. значэння. Па берагах гарады Шыяфок, Кестхей; ландшафтны заказнік Ціхань, рэзерват Кішбалатан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАШУ́ЦІН (Пётр Іванавіч) (н. 5.9.1909, г. Брэст),
генерал арміі (1971), Герой Сав. Саюза (1985). У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1930—40. У Вял.Айч. вайну з чэрв. 1941 на Каўказскім, Крымскім, Паўн.-Каўказскім, Паўд.-Зах. і 3-м Укр. франтах. Удзельнік абароны Каўказа, вызвалення Югаславіі, Венгрыі і Аўстрыі. Пасля вайны ў цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР, з 1963 нам.нач. Генштаба Узбр. Сіл СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1950—54, 1966—89.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ЧКЕМЕТ (Kecskemét),
горад у цэнтр.ч.Венгрыі, у міжрэччы Дуная і Цісы. Адм. ц. медзье Бач-Кішкун. 103 тыс.ж. (1990). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: машынабудаванне (у т. л.с.-г., радыётэхнічнае, прыладабудаванне), абутковая, дрэваапр., харчасмакавая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. Цэнтр раёна пладаводства, вінаградарства і перапрацоўкі с.-г. прадукцыі. Традыцыйная с.-г. кірмашы. Музей вінаградарства. Арх. помнікі: касцёлы св. Стэфана (15—18 ст.), францысканцаў (15—18 ст.), евангелічны (17—18 ст.), уніяцкая царква (19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Іван Раманавіч) (2.5.1922, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.11.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мурманскае ваен. вучылішча сувязі (1946). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля Кіева. У ліку першых пераправіўся на правы бераг і пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДСА́ДНІК (Мікалай Георгіевіч) (1.1.1922, в. Вуглы Полацкага р-на Віцебскай вобл. — 24.11.1975),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Арэнбургскую школу пілотаў (1942), Маскоўскую вышэйшую школу прафруху ВЦСПС (1959). У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, 1, 2 і 3-м Укр. франтах. Удзельнік вызвалення Украіны, Малдовы, Румыніі, Югаславіі, Венгрыі. Камандзір звяна лётчык-штурмавік лейт. П. зрабіў 106 баявых вылетаў на разведку, штурмоўку і бамбардзіроўку тэхнікі і жывой сілы ворага. Пасля вайны на парт., прафс. і адм. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ХАЦКАЯ БІ́ТВА 1687 Адбылася 12 жн. на Пд ад г. Мохач (Венгрыя) у час вайны дзяржаў «Свяшчэннай лігі» супраць Турцыі 1683—99 паміж тур. арміяй візіра Сулеймана-пашы (80 тыс.чал.) і аўстр.-герм. і венг. войскамі на чале з аўстр. военачальнікам Карлам Леапольдам Латарынгскім (60 тыс.чал.). Адбіўшы націск тур. арміі, войскі лігі перайшлі ў наступленне і перамаглі. М.б. прадвызначыла зыход вайны. Турэцкае панаванне на значнай частцы Венгрыі заменена аўстр. акупацыяй Трансільваніі і ўмацаваннем улады Габсбургаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ́БАРТ (у праваслаўі Дзмітрый; 1320? — 1384?),
галіцка-валынскі (уладзімірскі і луцкі) князь ВКЛ. Сын Гедзіміна. Пасля смерці галіцка-валынскага кн. Юрыя Баляслава II (1340) баяры абралі на пасад Л. Вёў барацьбу супраць Польшчы і Венгрыі, якія таксама прэтэндавалі на галіцка-валынскія землі; абапіраўся на дапамогу вял.кн.ВКЛКейстута. Пры Л. значэнне аднаго з гал.паліт. цэнтраў ВКЛ набыў г. Луцк, у 1375 утворана першае ў ВКЛ каталіцкае Луцкае біскупства, юрысдыкцыя якога ахоплівала і паўд.-зах. землі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙСЕ́ЕЎ (Іван Цімафеевіч) (16.8.1910, в. Вялюнь Брэсцкага р-на — 12.2.1976),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1938), «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1928. З 1943 на 2-м Укр. фронце. Удзельнік вызвалення Украіны, Румыніі, Чэхаславакіі. Капітан М. вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні р. Ціса на тэр.Венгрыі: 6 ліст. батальён на чале з М. пад варожым агнём пераправіўся цераз раку, выбіў праціўніка з траншэй, прайшоў з баямі 18 км, захапіў у палон 180 гітлераўцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАМА́НІ (Otomani),
археалагічная культура плямёнаў бронзавага веку, якія ў 18—12 ст. да нашай эры насялялі Закарпацце, Усх. Славакію, ПнУВенгрыі і ПнЗ Румыніі. Назва ад паселішча Атамані ў Румыніі. Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на гарадзішчах і селішчах у наземных невял. (8—16 м²) і вял. (да 200 м²) дамах каркасна-слупавой канструкцыі. Пахавальны абрад — трупаспаленне ў урнах і трупапалажэнне ў скурчаным становішчы. Кераміка ўпрыгожана разным арнаментам, наляпнымі бугаркамі. Пашыраны каменныя і касцяныя прылады, бронзавая зброя, бронзавыя і залатыя ўпрыгожанні.