ДА́РВАШ (Darvas) Іожэф (8.2.1912, г. Орашхаза, Венгрыя — 3.12.1973),
венгерскі пісьменнік. Належаў да дэмакр. плыні літ.-грамадскага руху «народных пісьменнікаў». У раманах «Чорны хлеб» (1934), «Ад хрышчэння да св. Сільвестра» (1935) адлюстраваў сац. барацьбу венг. сялянства. У гіст. рамане пра палкаводца Янаша Хуньядзі «Пераможца турак» (1938) падкрэсліў ролю народа ў супраціўленні іншаземным захопнікам.
Раман «У верасні ён выйшаў у дарогу» (1940) і п’еса «Бездань» (1941) пра ўзаемаадносіны народа і інтэлігенцыі, драма «Неба ў куродыме» (1959) і раман «П’яны дождж» (1963; бел.пер. К.Кірэенкі, 1975) пра адказнасць чалавека за будучае сваёй краіны. Прэмія імя Кошута 1956 і 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НІНГЕР (Manninger) Рэжо (7.7. 1890, г. Шопран, Венгрыя — 4.2.1970),
венгерскі вучоны ў галіне ветэрынарыі. Акад. (1939) і віцэ-прэзідэнт (1960—66) Венг.АН. Замежны чл. УАСГНІЛ (1957). Скончыў Вышэйшую вет. школу ў Будапешце (1912), працаваў у ёй. У 1928 арганізаваў н.-д.вет.ін-т (да 1943 яго дырэктар). Навук. працы па паталогіі інфекц. хвароб жывёл і вет. мікрабіялогіі. Даследаваў пытанні дыягностыкі сібірскай язвы і бруцэлёзу, імунізацыі пры туберкулёзе буйн. раг. жывёлы, спецыфічнай прафілактыцы чумы свіней, воспы авечак і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Частная патология и терапия домашних животных. Т. 1—2. М., 1961—63.
венгерскі радыяхімік. Ганаровы чл.Венг.АН (1945). Замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1939). Скончыў Будапешцкі ун-т (1908). Праф. ун-таў у Будапешце (1918), Капенгагене (1920—26, 1934—43), Фрайбургу (1926—34), Стакгольме (з 1943). Навук. працы ў галіне радыяхіміі. Прапанаваў метад ізатопных індыкатараў (мечаных атамаў) і выкарыстаў яго для біял. даследаванняў (1913). Адкрыў хім. элемент гафній (з нідэрл. фізікам Дз.Костэрам), магчымасць выкарыстання цяжкай вады для вызначэння воднага балансу ў жывых арганізмах (1941). Нобелеўская прэмія 1943. Міжнар. прэмія «Атам для міру» (1959).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мага́р ’мяшэй італьянкі, Setaria italica L.’, ’npoca, Panicum italicum L.’ (ТСБМ; маг., Кіс.). Чэш.muhar, mohar, харв.muhar — усе з венг.mohar (Мацэнаўэр, Cizí sl., 258).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Гас ’страх’ (Нас.: ад гаси́ть). Запазычанне з польск.gas ’тс’ (а гэта з венг. мовы; гл. Брукнер, 136). Параўн. таксама рус.гас у Фасмера, 1, 396.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Правэ́йдацца ’правалаквацца’ (Скарбы). Гл. ведацца ’сноўдацца, хадзіць без справы’ (там жа), няяснага паходжання; магчыма, ад польск.wajda ’цыганскі кіраўнік’ (з венг.wajda < wojewoda, гл. Брукнер, 599).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БУДАПЕ́ШТ (Budapest),
горад, сталіца Венгрыі. У цэнтры краіны на берагах Дуная. Адм. ц. медзье Пешт. 1995,7 тыс.ж. (1993). Гіст.ч. горада — Буда (правы ўзгорысты бераг Дуная) і Пешт (левы раўнінны) злучаны 8 аўтамаб. і 2 чыг. мастамі. Трансп. вузел краіны — рачны порт, вузел 10 чыгунак і 8 шашэйных дарог. Міжнар. аэрапорт Ферыхедзь. Гал.прамысл. і культ. цэнтр краіны. Прадпрыемствы горада выпускаюць каля 1/3прамысл. прадукцыі Венгрыі, у т. л. каля 60% прадукцыі машынабудавання: вытв-сць аўтобусаў, дызельных цягнікоў, трактароў, матацыклаў, энергет. абсталявання, суднаў, гумава-тэхн. вырабаў. Развіты металургія (выплаўка каляровых металаў, пракату), хімія (мінер. ўгнаенні, кіслоты), буд. індустрыя. У прам-сці пераважаюць навукаёмістыя галіны — электроніка і электратэхніка, складанае прыладабудаванне, оптыка, тонкая хімія, мед. абсталяванне, фармацэўтычныя вырабы, тэлефонная і мікрахвалевая апаратура, тэлевізары і інш. Развіты лёгкая (тэкст., швейная, абутковая і інш.), паліграф. і харч. (мукамольная, кандытарская, мясакансервавая, піваварная, плодаагароднінная, вінаробчая і інш.) галіны. Старэйшы на еўрап. кантыненце метрапалітэн (1896).
Як горад Будапешт утвораны ў 1872 пасля аб’яднання гарадоў Пешт, Буда і Абуда (упершыню ўпамінаюцца ў 1148). На месцы Буды ў старажытнасці было пасяленне кельтаў, у 1—4 ст.рым. крэпасць Аквінк. З 1242 Буда — сталіца Венгрыі, з 1350 рэзідэнцыя венг. каралёў. На тэр. Пешта да 10 ст. існавалі слав. паселішчы. У 1541—1686 Буда і Пешт пад уладаю туркаў, з пач. 18 ст. ў складзе імперыі Габсбургаў. У 1848—49 і 1918—19 цэнтр рэв. руху. У 2-ю сусв. вайну моцна разбураны (гл.Будапешцкая аперацыя 1944—45). Цэнтр Венгерскага паўстання 1956.
Вузкія вулачкі сярэдневяковай Буды кантрастуюць з прасторнымі кварталамі Пешта, шырокія радыяльныя магістралі якога перасякаюць 3 паўкальцы вуліц. Над Будапештам узвышаецца гара Гелерт (на правым беразе), укрытая садамі і паркамі, з помнікам Вызвалення (1947, скульпт. Ж.Кішфалудзі-Штробль). Сучаснае аблічча горада вызначаюць пераважна парадныя збудаванні канца 19—20 ст. У раёне Абуды — рэшткі стараж.-рымскага паселішча Аквінк (1—4 ст., 2 амфітэатры, храмы, тэрмы, т.зв. віла Геркулеса з мазаічнай падлогай, раннехрысц. базілікі). На ўзгорку ў раёне Буды — рэшткі замка (13 — пач. 20 ст.) з каралеўскім палацам (цяпер музей замка, уключае памяшканні Венг.нац. галерэі), жылыя дамы 13—18 ст., маўзалей Гюль-Баба і тур. лазні (16 ст.), гатычныя і барочны цэрквы і інш. У раёне Пешта — царква Бельвараш (15—18 ст.), Цэнтр. ратуша (1727—47, барока), Нац. музей (1837—47, арх. М.Полак, класіцызм), канцэртная зала «Вігада» (1858—64, нац. рамантыка), Оперны тэатр (1875—84, арх. М.Ібль, неарэнесанс), Музей прыкладнога мастацтва (1896, арх. Э.Лехнер, мадэрн), парламент (1884—1904, псеўдаготыка) і інш. 8 мастоў, якія звязваюць берагі Дуная, пераходзяць у магістралі Пешта. Пасля 2-й сусв. вайны пабудаваны Нар. стадыён (1948—53), Дом прафсаюзаў (1948—50), атэлі «Будапешт» (1968), «Дуна Інтэркантыненталь» (1970), «Форум» і «Атрыум» (пач. 1980-х г.). Былыя ўскраіны Будапешта забудаваны добраўпарадкаванымі жылымі раёнамі.
У Будапешце — Венг.АН (з 1825); Будапешцкі універсітэт (з 1635), Нац.венг.муз. акадэмія імя Ф.Ліста, мед. акадэмія і інш.ВНУ. Б-кі: Дзярж.б-ка імя Ф.Сечэньі (з 1802), Гар.б-ка імя Э.Саба (з 1904), універсітэцкая (з 1635), акадэмічная (з 1826) і інш. Музеі: Нац. музей (з 1802), Нац. галерэя (1957), Нац. музей натуральнай гісторыі (з 1802), Музей выяўл. мастацтваў (з 1896) і інш. Тэатры: оперны, нацыянальны (драматычны), аперэты і інш.
Ф.С.Фешчанка (гаспадарка).
Да арт.Будапешт. Набярэжная Дуная.Да арт.Будапешт. Панарама цэнтральнай часткі горада.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
маге́рка
(польск. magierka, ад венг. magyar = венгр)
высокая валеная з воўны мужчынская шапка, якую насілі раней сяляне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Нама́ґір ’набакір, набок’, на мигер ’тс’ (ТС), намагірыць ’адзець набакір’ (там жа). Відаць, набакір, пераробленае пад уплывам магерка ’валяная з воўны шапка’ (гл.), што ад венг.magyar ’венгр’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ранця́к ’рубец, трэшчына (на целе)’, ранцякі́ мн. л. (воран., Сл. ПЗБ). Паводле аўтараў слоўніка ўтворана за пасрэдніцтвам літ.réñčiai мн. ’тс’. Параўн. таксама венг.ránc ’складка матэрыі, зморшчына’.