КУБА́САЎВалерый Мікалаевіч (н. 7.1.1935, г. Вязнікі Уладзімірскай вобл., Расія),
савецкі касманаўт. Двойчы Герой Сав. Саюза (1969, 1975). Лётчык-касманаўт СССР (1969), Герой Венгрыі (1980). Канд.тэхн.н. (1968). Скончыў Маскоўскі авіяц.ін-т (1958). З 1966 у атрадзе касманаўтаў. 11—16.10.1969 з Г.С.Шоніным здзейсніў палёт (як бортінжынер) на касм. караблі (КК) «Саюз-6»; 15—21.7.1975 з А.А.Лявонавым — палёт (як бортінжынер) на КК «Саюз-19» (па праграме ЭПАС); 26.5—3.6.1980 з Б.Фаркашам (Венгрыя) — палёт (як камандзір) на КК «Саюз-36» і на арбітальнай станцыі «Салют-6» (асн. экіпаж В.В.Румін, Л.І.Папоў), вярнуўся на Зямлю на КК «Саюз-35». Агульная працягласць палётаў 18,75 сут. Залаты медаль імя К.Э.Цыялкоўскага АНСССР, залаты медаль імя Ю.А.Гагарына.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́МЕШВалерый Мітрафанавіч (н. 11.12.1938, г. Рэчыца Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне эпізааталогіі. Чл.-кар. Акадэміі агр. навук Беларусі (1994), д-рвет.н. (1987), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1960). З 1966 у Бел.НДІэксперым. ветэрынарыі (у 1973—88 заг. аддзела), з 1990 заг. кафедры Віцебскай акадэміі вет. медыцыны. Навук. працы па лейкозе буйн. раг. жывёлы, паталаг. марфалогіі, эпізааталогіі, ветсанэкспертызе прадуктаў, распрацоўцы сістэмы вет. аховы буйн. раг. жывёлы.
Тв.:
Лейкоз крупного рогатого скота. Мн., 1978 (у сааўт.);
Тлумачальны слоўнік-даведнік па ветэрынарыі і заатэхніі. Мн., 1992 (у сааўт.);
Биологическая оценка качества мяса при лейкозе крупного рогатого скота (разам з П.І.Пахомавым) // Уч. зап. Витебской гос. академии ветеринарной медицины. 1995. Т. 32.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСІНО́ВІЧВалерый Аркадзевіч (н. 5.5.1941, в. Затон Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне гідрадынамікі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў БДУ (1968). З 1968 у Акадэмічным навук. комплексе «Ін-т цепла- і масаабмену» Нац.АН Беларусі (з 1999 заг. лабараторыі). Навук. працы па статыстычнай тэорыі турбулентнасці, турбулентным змешванні рэагуючых вадкасцей і газаў, мадэляванні турбулентных рэагуючых патокаў з дапамогай функцый размеркавання імавернасцей.
Тв.:
Замкнутое уравнение для совместной плотности распределения вероятностей величин флуктуаций турбулентного скалярного реагирующего поля и его градиента (разам з В.А.Бабенкам, Ю.У.Жукавай) // Инженерно-физ. журн. 1998. Т. 71, № 5;
Вывод и численное решение замкнутого уравнения для удельной площади изоскалярной поверхности в турбулентном реагирующем потоке (з імі ж) // Там жа. 1999. Т. 73, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯВЕ́РЫКАЎВалерый Мікалаевіч (18.1.1947, г. Балтыйск Калінінградскай вобл., Расія — 22.7.1997),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1993). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1993 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па нелінейных палярызацыйных з’явах у спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацаваў тэорыю аптычных рэзанатараў і лазерных сістэм з улікам дынамікі стану палярызацыі выпрамянення, развіў тэорыю стацыянарных і дынамічных палярызацыйных з’яў у газавых лазерах з анізатропнымі рэзанатарамі. Дзярж. прэмія Беларусі 1996.
Тв.:
Лазеры с анизотропными резонаторами. Мн., 1988 (разам з А.П.Вайтовічам);
Decay rate of the electromagnetic field polarization in a vector laser (разам з А.П.Вайтовічам, А.М.Кульмінскім) // Journal of opties B: Quantum and Semiclassical Optics. 1998. Vol. 10. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЧУ́КВалерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). З 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі; на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разам з інш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.
Тв.:
Численное моделирование процесса неустойчивого вытеснения нефти водой (разам з У.М.Ентавым) // Изв. АНСССР. Механика жидкости и газа. 1979. №5;
Методика, инструментарий адаптации математических моделей процессов подземной гидродинамики (разам з С.А.Барвенавым, М.Ф.Кібашам) // Выбр.навук.пр.БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЛА́МАЎВалерый Барысавіч (14.1.1948, Масква — 27.8.1981),
расійскі спартсмен (хакей з шайбай). Засл. майстар спорту (1969). Скончыў Маскоўскі пед.ін-т. З 1967 нападаючы каманды ЦСКА, у 1969—79 член зборнай каманды СССР. Чэмпіён XI (1972, г. Сапара, Японія) i XII (1976, г. Інсбрук, Аўстрыя) зімовых Алімп. гульняў, сярэбраны прызёр XIII зімовых Алімп. гульняў (1980, г. Лейк-Плэсід, ЗША). Чэмпіён свету (1969—71, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1972, 1976) і бронз. (1977) прызёр. Чэмпіён Еўропы (1969, 1970, 1973—75, 1978, 1979), сярэбраны (1971, 1972) і бронз. (1976, 1977) прызёр. Чэмпіён СССР (1968, 1970—73, 1975, 1977—81).
Літ.:
Три скорости Валерия Харламова / Авт.-сост. Б.Левин. 2 изд. М., 1988;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЯШ-КРЫВЕ́ЦВалерый Вацлававіч (н. 28.2.1961, г. Навагрудак Гродзенскай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (2001). Скончыў БДУ (1983). З 1983 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па алгебры. Даследаваў мнагастайнасці выяўленняў канечна-пароджаных груп і выкарыстаў іх для вывучэння камбінаторнай будовы гэтых груп.
Тв.:
Representation varietes of the fundamental groups of compact orientable surfaces (разам з А.С.Рапінчуком і У.І.Чарнавусавым) // Israel joumal of mathematics. 1996 Vol. 93;
Многообразия представлений фундаментальных групп компактных неориентируемых поверхностей (разам з У.І.Чарнавусавым) // Матем. сб. 1997. Т. 188, № 7;
О разложимости конечно-порожденных групп в свободное произведение с объединенной подгруппой // Матем. сб. 2001. Т. 192, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТАНЦІ́Н I, Канстанцін Вялікі,
Флавій Валерый (Flavius Valerius Constantinus Magnus; 27.2.272?, г. Наіс, цяпер г. Ніш, Сербія — 22.5.337), старажытнарымскі імператар [306—337], Пасля смерці бацькі, Канстанцыя I Хлора, абвешчаны брыт. легіёнамі аўгустам. У 312 перамог свайго саперніка Максенцыя і заняў Рым. У 313 разам з Ліцыніем выдаў Міланскі эдыкт, які ўраўноўваў хрысціянства ў правах з язычніцкімі культамі. У 324 разбіў Ліцынія і пачаў правіць аднаасобна. Ажыццявіў паслядоўную цэнтралізацыю дзярж. апарата, ваен. і адм. рэформы, пачатыя імператарамі Галіенам і Дыяклетыянам. Пры К. палепшылася становішча гарадоў, стабілізавана манета, адбіты націск варвараў (332). Спрыяў пашырэнню хрысціянства, у 325 склікаў у г. Нікея 1-ы экуменічны сабор (гл.Экуменізм). Перанёс сталіцу імперыі ў Канстанцінопаль (330).
Літ.:
Федорова Е.В. Люди императорского Рима. М., 1990. С. 261—268.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯГКО́Ў Андрэй Васілевіч (н. 8.7.1938, С.-Пецярбург),
расійскі акцёр. Засл. арт. Расіі (1976). Нар.арт. Расіі (1986). Скончыў Ленінградскі хіміка-тэхнал.ін-т (1961), Школу-студыю МХАТ (1965). З 1965 у маскоўскім т-ры «Сучаснік», з 1977 у МХАТ (з 1989 імя А.Чэхава). Стварае вобразы тонкай псіхалагічнай распрацоўкі, афарбаваныя мяккім гумарам і іроніяй: Рэпецілаў («Гора ад розуму» А.Грыбаедава), Вайніцкі, Трыгорын, Кулыгін («Дзядзька Ваня», «Чайка», «Тры сястры» А.Чэхава), Барон («На дне» М.Горкага), Валерый («Мішаў юбілей» А.Гельмана і Р.Нельсана) і інш. З 1965 здымаецца ў кіно. Сярод фільмаў: «Браты Карамазавы» (1969), «Іронія лёсу, ці З лёгкай парай!» (1975, Дзярж. прэмія СССР 1977), «Службовы раман» (1977, Дзярж. прэмія Расіі 1979), «Летаргія» (1983), «Пасляслоўе» (1984), «Ад зарплаты да зарплаты» (1985), «Апошняя дарога» (1986), «Кантракт са смерцю» (1999) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКО́ШЫНВалерый Іванавіч (н. 12.8.1939, г. Ветка Гомельскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1989), праф. (1990). Скончыў БДУ (1961), дзе і працаваў. З 1974 у аддзеле навукі і навуч. устаноў ЦККПБ. З 1990 рэктар Рэсп. міжгаліновага ін-та павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў. З 1994 нач. упраўлення Дзярж.к-та па навуцы і тэхналогіях Беларусі. З 2000 нам. дырэктара Бел.рэсп. фонду фундаментальных даследаванняў. Навук. працы па фіз. матэрыялазнаўстве, паўправадніковым прыладабудаванні. Распрацаваў тэарэт. асновы фізікі гальвана- і тэнзарэзістыўных працэсаў у паўметалах і сплавах на іх аснове.
Тв.:
Устройства автоматики и робототехники на эффекте Холла. Мн., 1991 (разам з В.Р.Шапялевічам, В.А.Ермаловічам);
Основы фононных и электронных процессов в кристаллах. Гомель. 1999 (разам з В.М.Драко, В.Р.Шапялевічам).