матэматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да матэматыкі. Матэматычная формула. Матэматычныя табліцы. □ Таксама як і Сымон Тургай, Уладзік пачаў болей захапляцца матэматычнымі навукамі. Колас. // перан. Дакладны, ясны, як у матэматыцы. У Івана матэматычнае мысленне — любіць закругленасць. Навуменка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ператока 1 (перэпюка) ’пратока’ (ТС), піряток(а) ’тс’ (Юрч. СНЛ), укр. перетік ’тс’, рус. переток ’праточная лужа, ручаёк’, польск. przetok ’вузкі пас вады паміж двума берагамі’, славац. prielok ’плынь, працяканне’, славен. pretok ’пратока, рукаў ракі, рэчышча’, pretoka ’канава, па якой вада цячэ на млын’. Узыходзяць да прасл. *per‑tekii, — рус. перетечь, перетекать ’цячы праз што-небудзь’, польск. przeciekać ’працякаць, прасочвацца’, серб.-харв. npemėhu ’перацячы, пераліцца’, славен. ргеіесі ’прабегчы, праходзіць (пра час)’. Да пера- і іршы (гл.).

Ператока 2 ’старэйшы ў зграі звяроў’ (Мядзв.), ’гуска ва ўзросце да I года’ (паўн.-усх., КЭС), ператопка, пірапючка ’аднагадовая авечка’ (Бяльк.). Рус. дыял. перетока ’авечка, што на год ці болей засталася без ягняці’, ’гусь, якая не нясецца’, лац. переток ’тс’ (паляўнічае) переток, перетока ’воўк. ваўчыха, што перазімавалі адну зіму’, ’перагадавалая ліса’, перетоки ’раі пчол, якія болей года таму аддзяліліся’. Да пера- (гл.) і ‑такси якое генетычна можна звязаць з казах., кірг. taktu ’аднагадовы баран’, тур. tokiu ’аднагадовае ягнё’, tok насычаны’, ’густы’, ’тоўсты’ < аг.-цюрк. toq ’сыты’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

спо́знены, ‑ая, ‑ае.

1. Які наступае са спазненнем, пазней звычайнага. Крыху спозненая, але дружная вясна [н]абірала ўсё болей і болей жыватворнай сілы. Колас. // Які бывае, з’яўляецца, паспявае пазней за іншыя. Праўда, дзе-небудзь з краю паляны яшчэ трапляў спознены [званочак]. Карпюк.

2. Які адбываецца, робіцца пазней, чым трэба. Досыць было аднаго памылковага або на адну дзесятую секунды спозненага павароту руля, каб ад матацыкліста і машыны засталося літаральна мокрае месца. Шамякін. Спозненыя пошукі бацькавай магілы навучылі мяне многаму. Лось.

3. Позні. Сцежкамі да гумнаў праходзілі мужчыны і толькі дзе-нідзе свяціўся ў хаце спознены агеньчык. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БАНЕ́ЛІЯ (Bonellia),

род марскіх беспазваночных жывёл тыпу эхіўрыд. Некалькі відаў. Вядуць рыючы спосаб жыцця. Найб. вядома Bonellia viridis. Пашыраная ў прыбярэжнай ч. Міжземнага м. і Атлантычнага ак., каля берагоў Еўропы.

Цела самкі Bonellia viridis (да 7 см) з доўгім, раздвоеным на канцы хобатам, які можа выцягвацца (да 1 м) і служыць для захопу грунту з ежай (расліннымі рэшткамі). Самец карлікавы, даўж. не болей як 1—3 мм, паразітуе ў палавых пратоках самкі — з’ява, адкрытая рус. вучоным А.​А.​Кавалеўскім (1870).

Банелія: 1 — самка (паменшаная ў 2 разы); 2 — самец (павялічаны ў 35 разоў).

т. 2, с. 279

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

АГРА́НКА,

1) наданне ювелірнаму каменю шліфаваннем ці паліраваннем геаметрычна правільнай ці асіметрычнай формы мнагагранніка для ўзмацнення яго бляску і зіхацення.

2) Спалучэнне розных па форме і памерах граняў, нанесеных на паверхню каменю. Тыпы агранкі: ружай (ад 12 да 72 граняў), паўбрыльянтавая (ад 12 да 32), брыльянтавая (ад 48 да 240 і болей), ступеньчатая, клінамі, мяшаная, кабашонам (гладкае шліфаванне). Класічны від брыльянтавай агранкі — 56 граняў.

3) Сукупнасць граняў прыроднага хрусталю — натуральная агранка мінералу.

Віды і формы брыльянтавай агранкі з колькасцю граняў 56 (1, 6—8), 100 (2), 72 (3, 5) і 240 (4).

т. 1, с. 81

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВОДАНАПО́РНАЯ ВЕ́ЖА,

збудаванне ў сістэме водазабеспячэння для выраўноўвання работы помпавых станцый, стварэння запасу вады, рэгулявання яе напору і расходу ў водаправоднай сетцы. Складаецца з рэзервуара (пераважна з жалезабетону або сталі), апорных канструкцый (з жалезабетону, сталі, часам цэглы), ахоўнага шатра (ад замярзання), труб для падачы і адводу вады. Ёмістасць рэзервуара да некалькіх тысяч кубічных метраў, вышыня вежы да 25 м і болей. Абсталёўваецца пераліўнымі прыстасаваннямі (прадухіляюць перапаўненне рэзервуара), сістэмамі сігналізацыі і замеру ўзроўню вады. Некат. воданапорныя вежы з’яўляюцца помнікамі архітэктуры (напр., гродзенскія воданапорныя вежы).

Жалезабетонная воданапорная вежа: 1 — бак; 2 — ахоўны шацёр; 3 — апора.

т. 4, с. 249

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІНФРАГУ́К (ад лац. infra ніжэй, пад + гук),

пругкія ваганні нізкай частаты (менш за 20 Гц), нячутныя чалавечым вухам. Слаба паглынаецца рознымі асяроддзямі, распаўсюджваецца на значныя адлегласці. Генерыруецца атм. і акіянічнымі флуктуацыямі ціску, ветрам, марскімі хвалямі (у т. л. прыліўнымі), вадаспадамі, землетрасеннямі, абваламі, вывяржэннем вулканаў, выбухамі, работай і ваганнямі рухавікоў, машын, канструкцый, збудаванняў. Выкарыстоўваецца пры акіяналагічных і геафіз. даследаваннях, у гідраакустыцы і інш. Моцны І. выклікае пашкоджанне і разбурэнне канструкцый, а І. значнай інтэнсіўнасці (120 дБ і болей) шкодна ўплывае на арганізм чалавека (асабліва небяспечныя для асобных органаў інфрагукавыя вібрацыі з-за магчымых рэзанансных з’яў).

В.​І.​Вараб’ёў.

т. 7, с. 294

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ІПРЫ́Т, β,β′-дыхлордыэтылсульфід,

арганічны сульфід аліфатычнага рада, S(CH2CH2Cl)2. Выкарыстаны як атрутнае рэчыва ў 1917 Германіяй каля бельг. горада Іпр (адсюль назва).

Бясколерная масляністая вадкасць з пахам часнаку ці гарчыцы, tпл 14,5 °C, tкіп 217 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1274,1 кг/м³ (20 °C). Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра — у арган. растваральніках. Моцныя акісляльнікі (напр., хлорная вапна, хлораміны) выклікаюць поўную дэструкцыю (гэтыя рэакцыі выкарыстоўваюць для дэгазацыі І.). Протаплазматычны яд (пашкоджвае вочы, скуру, органы дыхання). Смяротная доза пры рэзорбцыі праз скуру 70 мг/кг (мае «скрыты перыяд» дзеяння да 12 гадз і болей).

т. 7, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КА́БЕЛЬНЫ КРАН,

кабель-кран, збудаванне з стацыянарнымі або перасоўнымі апорамі (вежамі), якія злучаны нясучым канатам з рухомай грузавой цялежкай. Прызначаны для падымання (апускання) грузаў на вышыню да 50 м і болей і перамяшчэння іх на адлегласць да 1,5 км. Уяўляе сабой аднапралётную падвесную канатную дарогу. Выкарыстоўваецца: на адкрытых горных распрацоўках для транспарціроўкі раскрыўных парод, штучнага каменю і г.д.; у буд-ве для перамяшчэння вял. аб’ёмаў зямлі, бетону, інш. матэрыялаў; на лесаскладах і да т.п. Грузападымальнасць да 150 т.

Кабельны кран: 1, 2, 3 — цягавы, нясучы і пад’ёмны канаты; 4 — цялежка; А, Б — апоры.

т. 7, с. 386

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРБАЦЫКЛІ́ЧНЫЯ ЗЛУЧЭ́ННІ (ад карба... + грэч. kyklos кольца),

клас арган. рэчываў, малекулы якіх маюць адзін або некалькі цыклаў (кольцаў) з трох і болей атамаў вугляроду. Падзяляюць на аліцыклічныя злучэнні і араматычныя злучэнні (бензол і поліцыклічныя злучэнні, пабудаваныя з кандэнсаваных бензольных кольцаў).

Першым К.з. з вызначанай структурай быў бензол, для якога ням. хімік Ф.​Кекуле прапанаваў у 1865 цыклічную шасцічленную структурную форму. У 1882—85 сталі вядомыя 3-, 4-, і 5-членныя карбацыклы. У 1920—34 Л.Ружычка сінтэзаваў аліцыклічныя кетоны, цыклы якіх мелі ад 8 да 34 атамаў вугляроду. Магчымы сінтэз карбацыклаў з неабмежаванай колькасцю атамаў.

Я.​Г.​Міляшкевіч.

т. 8, с. 63

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)