расстро́йства, ‑а, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстройваць — расстроіць і расстройвацца — расстроіцца.

2. Замяшанне, разгубленасць. Калона прыйшла ў расстройства.

3. Няспраўны, заняпалы стан (у эканоміцы, гаспадарцы і пад.); беспарадак. Расстройства ў фінансавых справах. // Разлад, нелады паміж кім‑н. Сямейнае расстройства.

4. Захворванне, выкліканае парушэннем дзейнасці якіх‑н. органаў, сістэмы. Расстройства страўніка. Расстройства нервовай сістэмы.

5. Благі настрой, парушэнне душэўнай раўнавагі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Ламані́на ’цяжкая праца для галавы, галаваломка’, ’хваляванне пры рамонце чаго-небудзь ломкага’, ’тупыя, працяглыя болі ў касцях і мышцах’, ’недамаганне, боль па ўсім целе’, пераноснае — ’ломка старога’, ’беспарадак, неспакой, выкліканыя нечаканай пераменай’ (Нас., ТСБМ, КЭС, лаг.). Польск. łamanina ’ламанне’, ’паламаныя рэчы’, старое — ’барацьба’. Бел.-польск. ізалекса. Аддзеепрыметнікавае ўтварэнне. Да лама́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пір: пі́р гарою ’вялікая гулянка’, ’вялікі беспарадак’ (Юрч. Фраз. 2). Магчыма, праз рус. пир < прасл. *pirъ: стараж.-рус. пиръ, ст.-слав. пиръ, балг. пир, серб.-харв. пир, славен. pir. Першапачаткова таксама і ў значэнні ’вяселле’, выціснутае царкоўнаславянскім бракъ, гл. Машынскі, Etym. Brun., 1, 87 < *piti, гл. піць (Фасмер, 3, 264).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

змяша́цца

1. sich vermíschen, sich verméngen;

змяша́цца з нато́ўпам in der Ménge verschwínden* [úntertauchen];

2. (прыйсці ў беспарадак) in Únordnung geráten*; sich verwíckeln (пераблытацца);

3. разм. (збянтэжыцца) in Verwírrung [Verlégenheit] geráten*, verlégen wérden

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

куламе́са, ‑ы, ж.

Разм.

1. Гразь, змешаная са снегам. // Мяцеліца, мокры снег. Мы крочым, не зважаючы на лужыны і снежную куламесу, не адчуваючы, што прамоклі па пояс, што нашы пінжакі і кашулі расхрысталіся. Кухараў.

2. перан. Неразбярыха, беспарадак. [Кунц:] І, ведаеце, калі я і забываюся часам на гэтую крывавую куламесу, якую мы называем вайной, то толькі ў тыя мінуты, калі гляджу на фота сваіх малых. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сму́та, ‑ы, ДМ смуце, ж.

1. Уст. Мяцеж, паўстанне, беспарадак. А ў нядзелю ў царкве гарачае казанне казаў бацюшка, падымаючы рукі ўгору — пра смуту, пра Русь і пра веру ў госпада бога. Скрыган.

2. Душэўнае замяшанне, трывога, хваляванне. І тут ён [Антось] нават засмяецца, Каб цень развеяць тае смуты: — І трэба часам крыж пакуты Панесці, мілыя мае вы, Зазнаць і гора, неспадзевы! Колас.

•••

Сеяць смуту гл. сеяць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перавярну́ць, -вярну́, -ве́рнеш, -ве́рне; -вярні; -ве́рнуты; зак.

1. каго-што. Павярнуць процілеглым бокам, павярнуць з аднаго боку на другі.

П. хворага на другі бок.

П. уверх дном што-н. (таксама перан.: учыніць беспарадак дзе-н.).

2. што. Бязладна раскідаць, перабіраючы што-н. у пошуках, ператрэсці.

П. усе паперы.

3. каго-што ў каго-што. Пераканаўшы, схіліць да якіх-н. змен; ператварыць у каго-, што-н. пры дапамозе чараў (у казках, легендах).

П. у сваю веру.

П. у ваўка.

4. што. Змяніць, сказіць сэнс, змест чаго-н. (разм.).

П. на свой лад.

|| незак. пераваро́чваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Ро́іла ’беспарадак, хаос’ (ТСБМ, Юрч., Стан.), ро́ілам ’у бязладдзі, беспарадку’ (Гарэц.), ро́йла ’непарадак’ (Бяльк., Мат. Маг., Растарг.; чавус., Нар. сл.; навазыбк., Пал.). Да ро́іць, раі́цца (гл.). Гэтае ўтварэнне з суф. ‑л‑ адрозніваецца ад шэрагу іншых (гл. Сцяцко, Афікс. наз., 48–49) сваім адцягненым значэннем. Аналагічна ўтворана славен. rojílo ’рой, ’чарада, зграя’, ’натоўп’. Не выключана генетычная сувязь з ройка 3, ройла (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

bajzel

м.

1. вульг. бардэль, публічны дом;

2. перан. балаган, беспарадак;

straszny bajzel w szufladach — страшны балаган у шуфлядах

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

пабо́ішча, ‑а, н.

1. Вялікая бітва; бой (у 1 знач.). Ты паўвайны прайшоў сумленныя салдатам, вынес на сваіх плячах не адно пабоішча. Ракітны. Не дай разгарэцца пабоішчам новым, Ты міру, адзінству свайму паслужы. Бачыла. // Месца, дзе адбывалася бітва.

2. Разм. Жорсткая бойка. Удзельнічаць у вулічным пабоішчы.

•••

Лядовае пабоішча — разгром наўгародцамі нямецкіх рыцараў-захопнікаў у 1242 г. у бітве на лёдзе Чудскога возера.

Мамаева пабоішча — а) пра вялікую сварку, бойку; б) пра поўны беспарадак. [Ад імя татарскага хана Мамая, які ў 14 ст. зрабіў спусташальнае нашэсце на Русь]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)